Старонка 70
◀ / 512 ▶
АТРОДЫК, -дка, м. Патомак, нашчадак. Атродык пана быў пахож ны свайго прырадзіціля. Арцёмаўка Міласл. АТРУСКІ, -сык, мн. л. Абтрускі, дробнае сена, салома. Яны наклыдалі сена, а я зыгрібаў кыла вазоў атрускі. Пацолтава Мсцісл. Усё сена зьелі, толькі адны атрускі зысталісь. Арцёмаўка Міласл. АТРУТА, -ы, ж. Атрута. Купіў атруты: буду ваўкоў труціць. Бяседавічы Хоцім. Атрута ета крепкыя, ат яе зразу памреш. Арцёмаўка Міласл. Ну й жыцьцё! Худжы атруты. Дубеец Касцюк. Не йначы — атруты хто даў, што ўраз памёрла. Старае Сяло Мсцісл. А ў правый руцэ зіляно віно, || А ў левый руцэ — упол с атрутыю, || А сыну даець зіляно віно, || А нявестыццы — той с атрутыю. З нар. песні, М. Г. 125. АТРУТЛІВЫЙ, прым. Атрутлівы, атрутны. Сок зь етый травы атрутлівый, калі яго глынуць, дык січас жа памреш. Бяседавічы Хоцім. АТРУТНІК, -а, м. Атручаны, што сам сябе атруціў. У етый магілі ляжыць атрутнік; з горя ён хваціў нейкія атруты, знаць, быстрыя водкі, і памёр. Бяседавічы Хоцім. АТРУТНІЦА, -ы, ж. Атручаная, што сама сябе атруціла. Ета ж атрутніца пышла: іна труцілась — кіслаты нейкія выпіла, алі ні памёрла, толькі ў сяредзіні пыаппалівыла ўсё чыста. Слаўнае Мсцісл. Тут пыхывалі атрутніцу. Бяседавічы Хоцім. АТРУТНЫЙ, прым. Атрутны. Етыя ягыды атрутны, нільзя іх есьць, ато памреш. Бяседавічы Хоцім. Мухамор — гріб атрутный. Лядзішча Міласл. АТРУТУШКА, -і, ж. Памянш. ад атрута. Атрутушка ты мыя атрутныя! Арцёмаўка Міласл. АТРУЦІНА, -ы, ж. Атрута. Каша була нейкыя атруціна: есьць нільзя було. Арцёмаўка Міласл. АТРУЦІЦЦА, дзеясл. Атруціцца, прыняць атруты. Сылыдуном, калі многа зьясі, можна атруціцца. Слаўнае Мсцісл. АТРУЦІЦЬ, дзеясл. Атруціць, даць атруты. Хацелі яго атруціць, усыпаўшы серных сьпічык у чай. Арцёмаўка Міласл. Нехта нашыга сыбаку атруціў — падох. Слаўнае Мсцісл. АТРУЧАЦЬ, дзеясл. Атручваць, даваць атруты. Столькі зывялося мышэй, што страх: нідзе нічога ні пыстаў, усё зьядуць; кошка ні спрыўляіцца — атручаць нада ці што. Пацолтава Мсцісл. А ўмела ж, маці, || Нас атручаці, || А ўмей жа, маці, || Нас пыхываці. З нар. песні, М. Г. 125. АТРУЧЫВЫЦЦА, дзеясл. Атручвацца, труціцца. Іна хацела атручывыцца; ужу ў чарку атруты ўсыпыла, толькі б выпіць, ды я воврімя зыхваціў. Бяседавічы Хоцім. АТРУЧЫВЫЦЬ, дзеясл. Атручваць, труціць. Купілі атруты, ваўкоў будзем атручывыць, ато рады німа — у дзяреўню заходзяць. Ліпаўка Хоцім. Мышэй нада атручывыць. Хвёдараўка Краснап. АТРУЧЫНЫЙ, прым. Атручаны. Атручыный памёр, і калі яго ўскрылі, то нашлі ў сярёдкі атруту. Арцёмаўка Хоцім. Ходзіць, як атручыный — нідзе месца ня знойдзець. Баханы Чэрык. АТРЮТУВАНЫЙ, прым. Адратаваны. Атрютуваный ачыніў вочы і ўвідзіў, хто яго рютуваў і хто дыглідаіць. Арцёмаўка Міласл. АТРЮТУВАЦЬ, дзеясл. Адратаваць, выратаваць. Яго можна було атрютуваць; ён дыхаў яшчэ, нада було пыслаць за дохтырым. Арцёмаўка Міласл. АТРЯХА, -і, ж. Неахайны чалавек. Такой атряхі я й ні бачыў: на ім гразі на віршок нырасло. Хвёдараўка Краснап. Ні люблю, калі чылавек ходзіць атряхый. Аляксандраўка Краснап. АТСАДЖЫНЫЙ, прым. Адсаджаны, пастаўлены ў асобны хлеў на адкорм. Ён быгатый: у яго троя сьвіней атсаджыных, ды пяцёра так, ды тры каровы дойных. Шараеўка Чэрык. АТСАДЗІЦЬ, дзеясл. Адсадзіць, адлучыць. Нада цялёнка атсадзіць у пуньку, ато ўжу нядзеля, як ён кыла каровы. Арцёмаўка Міласл. 2. Адбіць. Як грякнуў яго (а)б зямлю, дык пячонкі атсадзіў. Хвёдараўка Краснап. АТСЕДЗІЦЬ, дзеясл. Адсядзець. Атседзіў нагу і ступіць ні магу. Малашкавічы Клім. АТСЕДЫВА, прысл. Адгэтуль, адсюль. Атседыва ды Краснапольля будзець дваццыць вярстоў. Палуж Краснап. АТСЕЖЫНЫЙ, прым. Адседжаны. Ныга атсежыныя: сядзеў нялоўка, на цыпушках, дык атседзіў. Арцёмаўка Міласл. АТСЕІЦЦА, дзеясл. Адсеяцца, закончыць сяўбу. Ільля ўжо атсеіўся, у яго ўжо німа чаго сеіць. Палуж Краснап. АТСЕК, -у, м. Адсячэнне. Даю гылаву ны атсек, што ня зьдзелыіш етыга. Тур'я Краснап. АТСЕЧ, дзеясл. Адсячы, адсекчы. Нада сабе крюкі ны сані атсеч. Слаўнае Мсцісл. Тыпаром сабе палец атсек, дровы рубіўшы. Селішча Чэрык. АТСЕЧЫНЫЙ, прым. Адсечаны. У лесі ліжаў дубок атсечыный, ікраз на вось, я ўскінуў ны калёсы ды й прівёз. Пячоры Касцюк. Атсечыный сук выляіцца. Горкі Краснап. АТСІД, -у, м. Адседка, замена штрафу арыштам. А йдзе я вазьму дваццыць рублёў? Луччы я ў атсід пайду, пысяджу троху! Пірагова Мсцісл. АТСІДКА, -і, ж. Адседка. Пашоў Мікола ў атсідку на трі нядзелі зы драку на сходцы. Пірагова Мсцісл. АТСІКАНЬНЯ, -я, н. Адсяканне. Ён сек сук з таго боку, а дзед гаворіць яму: «штойта зы атсіканьня!» Арцёмаўка Міласл. АТСІКАЦЬ, дзеясл. Адсякаць. Узяў тапор і стаў атсікаць сук. Арцёмаўка Міласл. АТСІЛЫ, прысл. Адсілы, сама [больш], не больш, як. Там ныбярецца атсілы дваццыць пудоў. Палуж Краснап. АТСКАЧЫЦЬ, дзеясл. Адскочыць. Сыбакі кінулісь ны Мацея, а той як хыркня на іх, тыя й атскачылі. Пачаны Краснап. АТСКОЧЫЦЬ, дзеясл. Адскочыць, адстаць. Атскочыла кыра на дзеріві. Хвёдараўка Краснап.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 512 ▶