Старонка 503
◀ / 512 ▶
шы, то быў бы шчасьліў. Лешчынка Мсцісл. ШЧАСЬЦІЦЬ, дзеясл. Шчасціць. [шанцаваць]. Сяньні яму шчасьціць у карты: ужо кыля пяцёркі выйграў. Добрае Мсцісл. ШЧАСЬЦЯ, -я, н. Шчасце. Яму плоцяць з вырабытку, сколькі зриботыя, то й яго шчасьця. Хвёдараўка Краснап. Я пымылдзеў, як пачуў, што ў цябе такоя шчасьця. Асмолавічы Мсцісл. Знышли спарыш у жыці: шчасьця будзя нейкыя. Палуж Краснап. ШЧАЎЛЮК, -а, м. бат. Конскі шчавель. Шчаўлюк маець лісьцікі, як шчавель, толькі вузей, у яду не ўжываецца. Пірагова Мсцісл. Пы лагу парос шчаўлюк, ідзі ды яго павыжні сярпом, бо ён заглушыць усю астальную. Слаўнае Мсцісл. ШЧАЎПІЦЦА, дзеясл. Шчапіцца [ухапіцца адзін за аднаго ў бойцы]. От зыядлыя, шчаўпілісь — ні рісьцягнуць, адзін аднаму насы пыабдзіралі. Палуж Краснап. ШЧАЎЧОК, -чка, м. Пстрычка. Дзед спаў, дык ён яму шчаўчком у нос. Арцёмаўка Міласл. ШЧАЎЯ, -ю, н. Шчавель [шчаўе]. Шчаўя на лузе расьцець. Гібалы Касцюк. Пайдзі, доня, ныбяры шчаўю, зварім варіва. Трубільня Краснап. ШЧАЦІНА, -ы, ж. [Шчацінне], свіная шэрсць. Етыга кыбына нільзя так паліць, нада паскусьць яго, у яго шчаціна харошыя, ды і дорыга іна сёліта. Арцёмаўка Міласл. Шчаціна ў свіньні ныдубырылась. Палуж Краснап. ШЧОГІЛЬНА, прысл. Зухавата. Шахцёр любіць шчогільна хадзіць. Палуж Краснап. ШЧОРК, -а, м. Селекцыя, выбар чыстага насення. Жыта любя шчорк, а грошы — шчот. Мануйлы Краснап. ШЧОТКА, -а, ж. Шчотка. Пыдай мне шчотку, нада гылаву рысчысаць, ато етый грівянец дужа дзярецца. Бяседавічы Хоцім. Шэрсць у каня над капытамі. Конь прасек нагу кыля шчоткі. Хвёдараўка Краснап. ШЧУБОЎКНУЦЦА, дзеясл. Плюхнуць у ваду [боўтнуцца]. Шчупак шчубоўкнуўся, толькі яго й бачылі. Хвёдараўка Краснап. ШЧУБУРЛЫХ, выкл. Боўць, бух, плюх. Рызыгнаўся зь берыга ды шчубурлых у ваду! Цівецкая Мсцісл. ШЧУПАК, -а, м. Шчупак. Глядзі, якей шчупак плыве, забі яго васьцямі. Вародзькава Мсцісл. У рэццы дзеці злавілі шчупыка, хунтыў пяць будзіць. Слаўнае Мсцісл. ШЧУПЕЛЫК, -лка, м. Малы шчупак, шчупачок. Пыймаў шчупёлка на вуду. Хвёдараўка Краснап. ШЧЫБЕР, -а, м. Юшка [ў коміне]. Атчыні шчыбер, ніхай троху сьцягніць чад. Таўстыкі Стрэшын. ШЧЫКА, -і, ж. Шчака. Яму було стыдна, шчыка аж гарэла ат сорыму. Буда Рагатая Міласл. ШЧЫКАТУРА, -ы, ж. Тынк. Зіму хата так прістаіць, а вісной будзім шчыкатуру ныводзіць. Маластоўка Краснап. ШЧЫКАТУРКА, -і, ж. Тынк. Шчыкатурка са сьцен уся абвалілыся. Мсціслаў. ШЧЫКІЛЯЦЬ, дзеясл. Зухаваць. У новых ботых шчыкіляіць. Палуж Краснап. ШЧЫКЫЛЫТКА, -і, ж. Костачка ўназе, каленцы ў пальцах рукі. Зьбіў я сабе ўсі шчыкылаткі, зы бырапой ходзючы. Хвёдараўка Краснап. ШЧЫКЫТАЦЬ, дзеясл. Казытаць. Кажуць, што нібы русалкі шчакочуць людзей рукамі, могуць насьмерць зашчыкытаць. Слаўнае Мсцісл. ШЧЫЛІНА, -ы, ж. Шчыліна. Іна стыяла за пуняю і глядзела ў шчыліну, што мы дзелыім у пуні. Арцёмаўка Міласл. ШЧЫЛЬНА, прысл. Шчыльна, шчытна. Зачыняйце шчыльна хвортку. Крычаў. Прыпусьціў бярно так шчыльна, што й голкі ні падбадзеш. Хвёдараўка Краснап. ШЧЫМЕЦЬ, дзеясл. Шчымець. Трэба піць сярдэшнік, калі серца шчымя. Хвёдараўка Краснап. ШЧЫМЯЛЁЎ, прым. Чмялёў, чмяліны. На лугу мы нашлі шчымялёва гняздо. Гібалы Касцюк. Шчымялёў мёд дужа смашны. Тур'я Чэрык. Я, касіўшы, нашоў шчымялёў. Кокатава Мсцісл. ШЧЫМЯЛІНА, -ы, ж. бат. Шчамяліца, медуніца. Шчымяліна ў лесі расьцець, на від іна, як снытка. Хвёдараўка Краснап. ШЧЫПАЦЬ, дзеясл. Шчапаць. Шчыпаў лучыну і забіў сабе скабку ў паліц. Сохана Мсцісл. ШЧЫПАЦЬ, дзеясл. Шчыпаць, рваць. Пашлі хлопцы ў лес шчыпаць арэхі. Сохана Мсцісл. ШЧЫПЯНУЦЦА, дзеясл. Схапіцца. Шчыпянуўся, а грошый ужо німа. Горкі Краснап. Я шчыпянулася, што ў мяне ўкралі пылатно. Васілёўка Хоцім. ШЧЫРЭЦ, -рца, м. Сыпучы пясок. Адзін шчырэц на етый дарозі. Хвёдараўка Краснап. ШЧЫТАЦЦА, дзеясл. Лічыцца. Зь еткыю дрыбязнысьцю ня стоіла б шчытацца. Слаўнае Мсцісл. ШЧЫТНА, прысл. Шчытна, шчыльна. Зачыні дзьверы шчытна, ато сьнегу надзьме. Парадзіна Мсцісл. Кабат шчытна абцягвае грудзі. Пірагова Мсцісл. ШЧЫТНЫЙ, прым. Шчытны, шчыльны. Сенцы нашы шчытныя, зімою капуста ні замірзаіць. Буда Рагатая Міласл. ШЧЫЎКАЦЦА, дзеясл. Даваць адзін аднаму пстрычкі. Дывай будзім шчыўкацца, толькі ў нос ні нада, а ў лоб. Горкі Краснап. ШЧЫХАНЬНЯ, -я, н. Счаханне, [чэзнанне]. Ат шчыханьня біз яды чуць ногі валочыць. Сохана Мсцісл. ШЧЫХАЦЬ, дзеясл. Чахнуць, чэзнуць. Прыходзіцца сям'і шчыхаць ня еўшы. Сохана Мсцісл. ШЧЭБІЦЬ, -і, ж. Самая вяршына дрэва, макаўка. Узыбраўся ны самую шчэбіць ёлкі. Хвёдараўка Краснап. Верхні шчыт страхі. На пуні шчэбіць веціръ пазнёс, нада задзелыць і пылажыць жэрдку, штоб крэпчэй было. Боханы Росл. ШЧЭЛКА, -і, ж. Шчыліна. Пыглядзі ў шчэлку, можа што ўвідзіш. Бяседавічы Хо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 512 ▶