ШКРЫДА, -ы, ж. Неахайны чалавек. Ходзіць шкрыдай, ніколі ні прыбярэцца. Горкі Краснап. ШКРЫЛІ, -ёў, мн. л. [Скрылі], бульба смажаная, нарэзаная тонкімі скрылікамі. Сяньні к абеду будуць шкрылі. Дзеражна Касцюк. Мама, зжар сяньні на сьніданьня шкрылёў. Нізькі Касцюк. ШКРЫЛЬ, -я, м. Скібка, луста. Атрэзыў шкрыль хлеба і пабег ни вуліцу. Хвёдараўка Краснап. ШКРЭД, -а, м. Малы. Ні бяры ты с сабой шкрэда етыга. Хвёдараўка Краснап. ШКУДУВАЦЬ, дзеясл. Шкадаваць. Мне нечыга шкудуваць, шта я ні паехыў у зыработкі, я ў дваре больш зыраблю. Арцёмаўка Міласл. ШКУНТ, -а, м. Дробка, малая колькасць. Ні шкунта ні дыбаўлю болей: плач ні плач. Хвёдараўка Краснап. ШКУРАДЗЕР, -а, м. Скурадзёр, скуралуп, чалавек, які выкарыстоўвае цяжкі стан другіх і бярэ з іх дорага за паслугі. Пра новага хвершала чутна, што ён шкурадзёр. Сохана Мсцісл. ШКУРАТ, -а, м. Шкурат, скурат. Хлапчук нишоў шкурат, ны набойку гадзіцца. Вінаградаў Міласл. Ці няма ў цябе шкурата на латку ў чаравік? Вербеж Чэрык. У Кузьмы ат чыбатоў атырваўся шкурат. Пбалы Касцюк. ШКУРЁХА, -і, ж. Жанчына лёгкіх паводзін. Шкурёха ета валочыцца с усімі. Хвёдараўка Краснап. ШКУРКА, -і, ж. Памянш. ад шкура. Зіняя у шкурку куніў, і блавуху ізьдзелыю. Мсціслаў. Якое ни ім сала, шкурка адна. Вінаградаў Міласл. ШКУРЦІНАЯ МЫШ, заал. Кажан [лятучая мыш]. Шкурціная мыш прыляцела, за выласы мне зычапіла. Гарадок Раснян. Хлопцы спыймалі шкурціную мышу. Хвёдараўка Краснап. ШКУЦІК, -а, м. Невялікі кавалак матэрыі, шматок. Пыйшла ды ўзіла шкуцік, можи хустина выйдзя. Беразяк Краснап. ШКЫМАРДЗІЦЬ, дзеясл. Раздзіраць на кавалкі, на шкуцце. Сыбака кошку спыймаў ды шкымардзіць. Палуж Краснап. ШКЫМЫТАЦЬ, дзеясл. Шкумаціць, раздзіраць на шматкі. Нашто ета шкымытаць було сарочку. Палуж Краснап. ШКЫРЬНЯК, -а, м. Гарбар. Сямён аўчыну атдаў шкырьняку на выріб, а той недзі зьехыў, дык і аўчыны прыпалі. Палуж Краснап. ШКЫРЯ, выкл. Шкыра, ашкыра (ужываецца, калі адганяюць авец). Шкыря, шкыря, шкыря ат парога! Стары Дзедзін Міласл. Іна гнала, гнала авец і крычала на іх шкыря! Арцёмаўка Міласл. ШЛАМБОН, -а, м. [Шлагбаум]. Шламбон на пераезьдзе зачынін, знаць, скора поізд пайдэець. Куляшоўка Клім. ШЛЕГА, -і, ж. Сляга, слегавіна. Шлега ў гумне нагнулись і крыша асела. Хвёдараўка Краснап. ШЛЕЙКІ, -ік, мн. л. Падцяжкі. Шлейкі пырвалісь, і штаны зыжджиюць. Бялішчына Мсцісл. ШЛЕПАНЦЫ, -оў, мн. л. Пантофлі. На што мне зыйшлі такія бальшыя шлепанцы? Новае Сяло Мсцісл. ШЛІХЫТАЦЬ, дзеясл. Булькатаць, пузырыцца. Як уклаў дрожджы ў сымагонку, дык і пычыла іна шліхытаць. Слаўнае Мсцісл. ШЛІЯ, -і, ж. Шляя. Шлія пырвалыся при спуску з гары. Бязводзічы Мсцісл. Пуправ шляю ны кані, ато зьехыла набык. Бяседавічы Хоцім. Уся шлія нырвани і запречкыня неяк. Ташна Клім. ШЛУД, -а, м. Малы хлопец, дзіця. Шлуд етый лазя ўсюды. Хвёдараўка Краснап. ШЛУНЬНЯ, -яў, мн. л. Трыбухі [унутранасці]. Так цяжка было падымаць, чуць шлуньня сваё не падарваў. Пбалы Касцюк. ШЛУНІК, -а, м. Слабы, слабасільны. Ну ў шлунік жа ты, два пуды ні падымеш. Пацкава Мсцісл. ШЛЫГАНУЦЬ, дзеясл. Шлегануць, выцяць. Шлыгані коніка, нихай бяжыць хутчэй. Палуж Краснап. ШЛЫГІНА, -ы, ж. Абчасаны кол, падрыхтаваны для гнуцця полаза. Дужа ўжо шлыгіна, ні сагнеш яе. Ташна Клім. ШЛЫК, выкл. Шмыг [нырк]. Пыд вороты шлык — і німа! Тур'я Чэрык. ШЛЫНДАЦЬ, дзеясл. Шлындаць, хадзіць сюды-туды без патрэбы. Ен толькі і ведае, што ўвесь дзень шлындаць на вуліцы. Цацэнь Аршаншчына. Ныдаела мне вельмі шлындаць то сюды, то туды. Канава Хоцім. Айдзе ты шлындаў даетуль? Кокатава Мсцісл. Нічога ня дзелыіць, шлындыіць пы дзярэўні, а ў зыработкі ня хочыць схадзіць. Арцёмаўка Міласл. ШЛЭПТУХІ, -аў, мн. л. Пантофлі, вязаныя з нітак. Дэецям надзелылі шлэптухі з нітак. Кокатава Мсцісл. ШЛЮП, -у, м. Шлюб. Максім узяў шлюп з Агатай. Янаўка Мсцісл. ШЛЮПЧЭЦЬ, дзеясл. Хлюпаць [хлюпцець]. Шлюпчыць ныд ныгамі гразь. Слаўнае Мсцісл. ШЛЯПА, -ы, ж. Капялюш. У цябе, брат, шляпа, як у пупа брыль. Слаўнае Мсцісл. ШЛЯПТУХ, -а, м. Абадранец. Максім раней ого як ны дзіваўся, а цяперя дык шляптух-шляптухом. Крычаў. ШЛЯХ, -у, м. 1. Шлях, дарога. Шлях шырокі, бярозымі абсаджыный. Хоцімск. Ны шляху рос вісокій бірізьняк. Слаўнае Мсцісл. 2. Жыццёвая дарога. Цяжкі шлях ни маім жыцьці спыткаў мяне. Добрае Мсцісл. ШЛЯХТА, -ы, ж. зборн. Шляхта. У тэй дзярэўні жывець одна шляхта. Пірагова Мсцісл. ШЛЯХЦІЦ, -а, м. Шляхціц. Гэта ж Галінойскі, шляхціц з Пячкоўкі. Мсціслаў. Наш Мікола, як тэй шляхціц, дужа ўжо стаў дылікатнічаць. Лешчынка Мсцісл. ШМАЙКА, -і, ж. Селядзец. Шмайкі з хунт нада купіць ны закуску. Гарадок Раснян. У вялікі пост сяляне часта купляюць шмайку. Магілёў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
98 👁