сыбакі дужа харошыя чуцьцё: ён зайца зы вярсту пачуіць. Арцёмаўка Міласл.
ЧУЧЫЛА, -а, н. Страшыдла. Пыстаў ны гародзі чучыла, ато віраб'і ўвесь ячмень вылушчаць. Новае Сяло Мсцісл.
ЧУШУЯ, -і, ж. Рыбіна луска, чашуя. Тут рыбакі рыбу лупілі: бач, чушуя ны траве асталысь. Боханы.
ЧХАЦЬ, дзеясл. Чхаць. Сяжу я там, баюсь, штоб ніхто ні ўвызнаў, што я там, а тут мне чхаць ці кышляць пызывая, дужа ў мяне насмырк быў. Арцёмаўка Міласл.
ЧХНУЦЬ, дзеясл. Чхнуць. Зажыў тыбакі ды як чхнець на ўсю хату, дык аж куры падпеччу ўстрывожылісь. Куляшоўка Клім. Сядзі і ні чхні, каб цябе ніхто і ні чуў! Антонаўка Краснап.
ЧЫБАТЫ, -оў, мн. л. Чобаты. Бацька пашыў новыя чыбаты. Крычаў. Мне купілі новыя чыбаты, ды цесныя: я іх чуць узьдзеў на ногі. Корня Хоцім. Дзед надзеў свае чыбаты і пашоў у госьці. Машавая Бялынкав. Ты сабе купіў чыбаты, а ў мяне й лапціў німа. Дубеец Касцюк.
ЧЫБРЫК, -а, м. Жэўжык, дураслівец. Маўчыця вы, чыбрыкі, ато дам я вам. Хвёдараўка Краснап.
ЧЫБУРЭХНУЦЬ, дзеясл. Боўтнуць, кінуцца з размаху ў ваду [і абярнуць пасудзіну з вадой]. Я з мыста чыбурэхнуў у рэчку, дык выплыў аж унь там. Палуж Краснап.
ЧЫГУНОК, -нка, м. Чыгунок. Стыўляй у печ чыгунок з бульбай, ніхай варыцца. Ушакі Чэрык. Пыдай мне, Мар'я, чыгунок, што абернуты ны лаўцы, нада пыставіць у ім вады на шчаўя. Куркаўшчына Мсцісл.
ЧЫЖЫК, -а, м. Чыжык (назва танца). Бяруцца тры пары за рукі і робяць рухі, быццам снуюць красны, пры гэтым пяюць: «Чыжык, чыжык, айдзе быў». Хвёдараўка Краснап.
ЧЫКАНЬНЕ, -я, н. Чыканне [ціканне]. У хаці нікога німа, цішыня, толькі чутна чыканне часоў. Лешчынка Мсцісл.
ЧЫКАЦЬ, дзеясл. Чыкаць [цікаць]. Ходзікі нашы чыкалі, чыкалі ды сталі, пыдцягні гіру, ніхай ідуць. Буглаі Краснап.
ЧЫКАЦЬ, дзеясл. Чакаць. Ат етыга бандзіста дыбра чыкаць нечыга. Ушакі Чэрык. Чыкай тут яе, а іна там зымарудзілыся нешта і ня йдзе. Парадзіна Мсцісл. Чыкаў я цябе, чыкаў ды хацеў ужо йсьці, бо думаў, што ні прыдзеш. Нізькі Касцюк.
ЧЫКІРДА, -ы, ж. Гурт парасят. У цябе дзяцей, як чыкірды. Хвёдараўка Краснап.
ЧЫКНУЦЬ, дзеясл. Выцяць, чыркнуць. Чыкні-ка ты крысала, ці добра яно сячэць? Хвёдараўка Краснап.
ЧЫЛАВЕК, -а, м. 1. Чалавек. Ета чылавек наській, з нашыя дзяреўні. Гібалы Касцюк. Во тывырышы, пакінулі п'яныга чылавека лі дарогі аднаго і пашлі сабе. Лешчынка Мсцісл. 2. Муж. Я б і пышла, ды чылавек мой ня хочыць, а мне адной ісьці ні выпыдая. Буглаі Краснап. Нешта доўга німа майго чылавека з кірмаша. Затоны Раснян.
ЧЫЛАМУД, -а, м. Чалавек, што робіць ці гаворыць недарэчнасці. Ці ты ня ведыіш якей ён чыламуд? Ен жа нічога толкам табе ні скажыць і ні зьдзелыіць. Палуж Краснап.
ЧЫЛЬЧАК, -а, м. Хвароба ў коней. У кабылы чыльчак. Хвёдараўка Краснап.
ЧЫЛЯДЗІНКА, -і, ж. Наймічка, чалядніца. Сама ні спрыўляюся ў хаці, нада чылядзінку браць. Зарубец Крыч.
ЧЫЛЯДКА, -і, ж. Наймічка [чалядніца]. У іх немка ў чылядкых служа. Палуж Краснап.
ЧЫМСЯ, злучн. Чымся, чым. Луччы сьмерць, чымся зноў з пынамі жыць. Арцёмаўка Міласл. Чымся жаніцца, лепей ба паступіў у тэхнікум ды асьвету дыстаў. Старае Сяло Мсцісл.
ЧЫМЯРЫЦА, -ы, ж. бат. Чамярыца, цыкута. Чымярыца ў лесі цьвіцець розывым, іна атрутныя. Хвёдараўка Краснап.
ЧЫН, -у, м. Чын, парадак. Ны свадзьбі быў такі чын — зы сталом сядзелі мірна: гыманілі, пелі. Слаўнае Мсцісл. Німа ніякыга чыну, айдзе хто хоча, там ідзе, што хоча — робіць, і ніхто ні глядзіць. Канахоўка Клім.
ЧЫНОЎНІК, -а, м. Чыноўнік, канцылярскі працаўнік. У канцылярыі сідзяць чыноўнікі і пішуць, толькі перья скрыпяць. Слаўнае Мсцісл.
ЧЫПАЦЦА, дзеясл. Чапацца. Зь ім, брат, ні чыпайся, ён дужэйшы зы цябе, дык дасьць табе дыху. Краснаполле.
ЧЫПАЦЬ, дзеясл. 1. Чапаць. Ні чыпай, каго ня трэба! Сохана Мсцісл. На што ты яго чыпаіш? Іванаўка Хоцім. Ета дзедаў кій, ні чыпай. Касперка Міласл. 2. Чапляць, вешаць. Абгалелі так, што хуць торбу чыпай ды ў старецтва ідзі. Слаўнае Мсцісл.
ЧЫПІЛА, -ы, ж. 1. Чапяла. Дзе йта мыя чыпіла падзелысь, бліны дыстываць няёмка біз яе. Стары Дзедзін Міласл. Матка дзяцей чыпілою ад печы 'дгнала. Малюшын Краснап. 2. Слупок, на які кладзецца кладка страхі. Чыпіла трымаіць крышу. Пухнава Раснян.
ЧЫПЛЯЦЦА, дзеясл. Чапляцца. Пупраў пынажы, ато чыпляюцца адзін зы адзін. Слаўнае Мсцісл.
ЧЫПЛЯЦЬ, дзеясл. Чапляць, прычэпліваць. Гужы прывязываюць к ворчыку, а ворчык чыпляюць на плуг. Бяседавічы Хоцім.
ЧЫПЯЛЬНІК, -а, м. Чапяльнік, кут, дзе ставяць вілкі, качэргі, чапялу і іншыя кухонныя прылады. Пыстаў каромісл у чыпяльнік. Бяседавічы Хоцім.
ЧЫРАВІКІ, -аў, мн. л. Чаравікі. Дзяўчына надзела новыя чаравікі і пышла ны вечарынку. Крычаў. Чыравікі мае пытыпталісь, нада пачыніць. Касцюковічы.
ЧЫРАЗЧУР, прысл. Праз меру, занадта. Гэта длі цябе чыразчур многа, дай і мне троху. Кокатава Мсцісл.
ЧЫРАСЬНІЦА, -ы, ж. Вейка. Чуць вока ня выпік — чырасьніцу апсмаліў. Цівецкая Краснап.
ЧЫРАЎНІЦА, -ы, ж. Чараўніца. Ганна нейкыя чыраўніца ці што — усіх хлапцоў прычыравала: ходзяць за ёй тубуном. Куляшоўка Клім.
77 👁