Старонка 486
◀ / 512 ▶
Гарбавічы Касцюк. 2. Ісці памалу. Ідзі хутчэй, ато цягнісься, як смоўж. Арцёмаўка Міласл. ЦЯГНУЦЬ, дзеясл. Цягнуць. Сыбасілівый мой канёк, цягнуць ані ня можа. Хвёдараўка Краснап. Цягні ету галіну к цяплу — пылумаіш, дык згарыць. Маляцічы Крыч. ЦЯГУЧЫЙ, прым. 1. Дужы, цягавіты. Етый конь дужа трывалый і цягучый: ты яго два дні ні кармі, дык на ім ня відна — усё роўна круглый і вязець. Арцёмаўка Міласл. 2. Жывучы. Цягучый чылавек твой бацька — доўга жывець. Хвёдараўка Краснап. ЦЯЖБА, -ы, ж. Цяжар. Нагрузіў воз, што трыйня чуць ня трэснула ад цяжбы. Бязводзічы Мсцісл. ЦЯЖКА, прысл. Цяжка. Так цяжка было падымаць, чуць шлуньня свае ні пыдыраў. Гібалы Касцюк. Ой, як цяжка жыць на сьвеце. Лешчынка Мсцісл. Я аббегся — дыхаць цяжка. Хвёдараўка Краснап. ЦЯЖКІЙ, прым. Цяжкі. Цяжкі лёс спыткаў мяне ў жыцьці. Добрае Мсцісл. Цяжкыя хвароба ў яго, німаведыма ці ўстаніць. Ушакі Чэрык. ЦЯЖКІ, -оў, мн. л. Вяроўкі ў сахі, пры дапамозе якіх рэгулююць глыбіню баразны (падцягваючы ці апускаючы іх). Пырваліся цяжкі ў мяне ў сасе. Брылёўка Краснап. ЦЯЖЫСЬЦЬ, -і, ж. Цяжар. Еткыя цяжысьць ны калёсых, дзіва што яны скрыпяць. Лешчынка Мсцісл. Цяжысьць на сэрцы лігла, проста дзіваецца недзе. Антонаўка Краснап. ЦЯКЧЫ, цеч, дзеясл. Цячы. Прадзелый тут равок, дык ныда будзя цякчы туды. Смольская Буда Бялынкав. С-пыд гары цякець равок. Капічы Касцюк. Наша вядро цякець, покуль прынясеш, дык пыўвідра выцякець. Арцёмаўка Міласл. ЦЯКУН, -а, м. Цякун, прамыты пясок. Кыля рэчкі шмат цякуну. Нешухоўка Чав. Ны дарозі адзін цякун, каткі хываюцца. Хвёдараўка Краснап. ЦЯЛЕГА, -і, ж. Калёсы, мажары. Зыпрягі кыня ў цялегу. Крывы Лес Шумяц. ЦЯЛЕНЫК, -нка, м. Цялё. Цялёнык наш ужу адужыў. Слабада Крыч. Мы свайго цялёнка зарэзалі. Парадзіна Мсцісл. Етыга цялёнка гудуваць нельга — ён нейкій карузлый. Белы Камень Бялынкав. ЦЯЛЕПЫК, -пка, м. Целянень [таўстун]. Ну й цялёпык ты, проста біда. Горкі Краснап. ЦЯЛІЦЦА, дзеясл. Цяліцца. Наша карова летась цялілася, а сёлета ялаўка. Старае Сяло Мсцісл. ЦЯЛІЦЬ, дзеясл. Цяліць. Карова цяліла быську. Палуж Краснап. Цялілысь кароўка ды бурэнькыя, || Цяліла бычка ды рыжэнькыга. З нар. песні, М. Г. 122. ЦЯЛЬПУХ, -а, м. 1. Кароткі тоўсты адрэзак, калодка. Рыскалі етый цяльпук. Маляцічы Крыч. Пыстаў цяльпух пад ногі, будзець луччы сядзець. Канахоўка Касцюк. Дай ты етый цяльпух разрежым, ды я пыкалю яго на дровы. Арцёмаўка Міласл. 2. Непаваротлівы тоўсты чалавек. Во цяльпух! Як сеў, дык і ні падыміцца. Парадзіна Мсцісл. ЦЯЛЮХ, выкл. Бух, боўць. Я скарэй цялюх у ваду! Палуж Краснап. ЦЯМІСТЫЙ, прым. Цямкі [памятлівы]. Знайдзіць ён дарогу нызад і адзін, ён цямістый. Арцёмаўка Міласл. ЦЯМІЦЬ, дзеясл. Цяміць [разумець, помніць]. Ны мяне нейкае аклумленьня найшло — гляджу і нічога ні цямлю. Парадзіна Мсцісл. ЦЯМКІЙ, прым. Цямкі [памятлівы]. І цямкі ты хлопец, паслухыў раз, і ўсё запомніў. Лешчынка Мсцісл. ЦЯМНІЦЬ, дзеясл. Цямніць, зацямняць. Атыйдзі ты ат лампы, ато ты цямніш сабою. Слаўнае Мсцісл. ЦЯМНУЦЬ, дзеясл. Прапасці. Каб цябе цямнула з тваёю працаю. Тур'я Чэрык. ЦЯНЕК, цяньку, м. Цянёк, цень. Пыстаў кыня ў цянёк, каб ні так пякло сонца. Гібалы Касцюк. Добра ў лесі ў гарачы дзень — у цяньку такая прахалода. Ушакі Чэрык. Ідзі пад дуб у цянёк, там трохі аддыхнеш. Ташна Касцюк. ЦЯНУЦЬ, дзеясл. Цягнуць. Ад завулка цяніць дренныя паветра. Лешчынка Мсцісл. ЦЯНЬКІ, нацянькі, прысл. Напрасткі. Мы ходзім цераз лес — нацянькі. Буліна Касцюк. Тут німа дарогі, нада йціць ныцянькі. Бабынічы Мсцісл. ЦЯНЬЦЮХ, -а, м. Непаваротлівы [тоўсты] чалавек. Ня будзь ціньцюхом — скарэй пувырачыйся. Крычаў. ЦЯПА, -ы, ж. Ляпа. Рызявіў воўк цяпу. Хвёдараўка Краснап. ЦЯПЕЛЦА, -а, н. Агеньчык. Вунь, далёка нейдзе цяпелца гарыць. Палуж Краснап. ЦЯПЕР, прысл. Цяпер, зараз. Абгыварылі людзі дзеўку, цяпер ніхто яе ўзамуж ня возьміць. Дзіснакіта Мсцісл. Разьбіў пляшку, і цяпер некуды ўзяць алею. Канічы Касцюк. ЦЯПЕРІКА, цяперыка, прысл. Цяпер. Пашоў дождж, цяперіка грыбы будуць расьці. Слабада Крыч. Цяперіка й бабы стрыжкамі ходзюць. Маластоўка Краснап. Цяперыка будзем аткалываць абапылы. Цяперыка мала ўжо ў лесе грушцоў. Хвёдараўка Краснап. ЦЯПЕРЫЦЬКА, прысл. Цяпер. Сёмку дрэвым прыстукнула і цяперыцька акрывеў. Тур'я Чэрык. Цяперыцька я ўжо ня ведыю, што зь етыга выйдзя. Хвёдараўка Краснап. ЦЯПЕРЫШНІЙ, прым. Цяперашні, сучасны. Нашто мне спамінаць пра бытое, хопіць зь мяне і цяперышніга. Ушакі Чэрык. ЦЯПЕРЯ, прысл. Цяпер. Міхей быў чылавекым, як і ўсе, а цяперя пулудурым стаў. Палуж Краснап. А цяперя што будзем дзелыць? Глінь Касцюк. ЦЯПЛІШЧА, -а, н. Вогнішча. Тут было цяплішча, бач, вугольля і махныткі ліжаць. Бардзіч Краснап. Рыскладай цяпло ны старым цяплішчы. Бяседавічы Хоцім.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 512 ▶