хытаў, а пысьля плакыць пычаў. Забелышаны Хоцім.
ХЫЦЯ, прысл. Хаця, хоць. Вылацуга ты, хыця б ты што-небудзь рабіў, а то валочыцца пы дзярэўні. Касцюковічы. Хыця б мне дзесіць рублёў зараз, і то я вывірнуўся б, ато ні грыша. Маляцічы Крыч. Хыця ж каб ты быў здароў, ато ноўды зыхварэіш у дарозі, што тады? Бабынічы Міласл.
ЦАБЭРАК, -рка, м. Цабэрак. Апрыстай ты мне гэсты цабэрак, нылі зь яго ваду. Ушакі Чэрык. Засілі вады з цабэрка. Тур'я Чэрык.
ЦАГЕЛЬНЯ, -і, ж. Цагельня. Тут раней были цагельня, а ета печы зысталіся, што выпальвалі цэглу. Мсціслаў. Цэглу робяць у цагельні. Слабада Раснян. Дзе гэста вы цэглы дысталі? Во дзіва дыстаць, калі цагельня блізка. Ушакі Чэрык.
ЦАГЛІНА, -ы, ж. Цагліна, цэгла. Ён жа ніколі двору ня прыдзе, штоб ня прынесьць чаго: то цагліну, то палена цягніць. Хоцімск. Конь чуць вёз воз цаглін. Тур'я Чэрык. Адна цагліна важыць двынаццыць хунтуў. Лапаціна Мсцісл.
ЦАДЗІЛКА, -а, н. [і -і, ж]. Цадзілка. Пыдай сюды цадзілка, працэдзім мылако. Студзянец Касцюк. На кірмашы купіла сабе цадзілка, ато ўсё мылако цадзіла на хусьцінку. Зоры Крыч.
ЦАДЗІЦЬ, дзеясл. Цадзіць, працэджваць. Ці ты мылако цадзіла? А няго ж. А чаму ў пыстыялцы волыс плавыіць. Залесавічы Крыч.
ЦАЛЬПУХ, -а, м. Каротка адрэзаны кавалак бервяна. Цальпух еты нада пыкалоць на дровы. Дзягавічы Крыч. Бацька атрэзыў цальпух ат бірвіна. Шумячы.
ЦАЛЭП-ЦАЛЭП, выкл. Тут-тут. Дзед зы намі па вуліцы цалэп-цалэп! Сцяпанаўка Краснап.
ЦАНА, -ы, ж. Цана, вартасць, кошт. Нашто ты цану набіваіш? Палуж Краснап.
ЦАПАЦЬ, дзеясл. [Цапаць], хапаць, груба рыўком браць. Ні цапай так — ні тваё! Дзягавічы Крыч.
ЦАПІЛНО, -а, н. Цапільна, палка, да якой прывязваецца бічук у цэпе. Палумалысь цапілно. Машавая Бялынкав. Цапілно няёмкыя ў етым цапу — мылаціць кепска. Хвёдараўка Краснап.
ЦАП-ЛАП, выкл. Цап, хап. З такою вешчу, як часы, трэба абыходзіцца, а ні то што цап-лап ды спорціў. Добрае Мсцісл.
ЦАПОК, цапка, м. Кіёк [жэрдачка]. Унучык, пыдай мне цапок — выйду на вуліцу. Бяседавічы Хоцім. Старыя папілась з цапкам у поля. Касцюковічы. Пруток, да якога прывязваюцца ніты. Пылумаўся цапок у нітох. Новыя Капачы Мсцісл.
ЦАПЫЦЦА, дзеясл. Хапацца рукамі за што-небудзь. Ні цапыйся за ета, яшчэ паўдзелыіш рукі. Палуж Краснап.
ЦАПЫЦЬ, дзеясл. Цапаць, хапаць, браць. Ні цапый етыга, ты тут ні клаў! Хвёдараўка Краснап.
ЦАРКВА, -ы, ж. Царква. Я ў царкву ўжу даўно ні хаджу. Пірагова Мсцісл. Маці надзела красный андрик, завізала новую хустку і пайшла ў царкву. Там жа.
ЦАРСКІЙ, прым. Царскі. У нас цяперь Савецкая ўласьць, а ні царскыя і ні буржуазныя. Арцёмаўка Міласл.
ЦАРСТВА, -а, н. Царства, дзяржава. Раныйы было царства, а січас распублікі Савецкая. Пархвенава Мсцісл. Харошый чылавек быў яго бацька, царства яму нябесныя! Бяседавічы Хоцім.
ЦАЎЁ, -я, н. [Чарапок], палка ў матыкі, лапаты і г. д. У маёй лупаткі гладзінькыя цаўё. Канічы Касцюк. Цапільна. Пулумаў цаўё у цапу. Хвёдараўка Краснап.
ЦАХЛІЦЬ, дзеясл. Яхаць, адрывіста брахаць (пра брэх сабакі, калі бяжыць за зайцам). Сыбака цахліць, мабыць, зайца гоня. Горкі Краснап.
ЦАХЛЯ, -і, ж. Сабака, што «цахліць», гонячы зайца. Цахля кахыя — відна, зайца гыняя. Хвёдараўка Краснап.
ЦАХНА, -ы, ж. Цахна, прайдоха. Ну й цахна твыя дзеўка! Чаго толькі яна ні выдзелыіць. Капахоўка Клім. Ці ж ты ня ведыіш гэстай цахны? Яна ж усюды пралезіць, к усім падмасьліцца. Ушакі Чэрык.
ЦАЦА, -ы, ж. Цацка, забаўка. Ні плач, дзетка, я табе дам цацу. Добрае Мсцісл.
ЦАЦКА, -і, ж. Цацка, забаўка. Нашто зыбурыў нашы цацкі? Пабкі Раснян. Дайце Людвісі цацку, ніхай зыбыўляецца. Малюшын Краснап. Дзіцёнку зыбыўляцца нада цацку якую купіць, брязголку. Арцёмаўка Міласл.
ЦАЦКЫЦЦА, дзеясл. Цацкацца. Што ты думаеш, я с табою буду цацкыцца? Схвачу но за ногі — ды ў речку. Бяседавічы Хоцім.
ЦАЦЭНЬ, -і, ж. Перапечка. Дай мне цацэнь, я зьем кусок. Маслакі Аршаншчына.
ЦВІНТАР, -а, м. Цвінтар, панадворак у царкве. На цвінтары быгата народу. Палуж Краснап. Целый век ён быў звынарём, і схувалі яго на цвінтырі рядым з старым папом. Бяседавічы Хоцім.
ЦЕЛА, -а, н. Цела. У мяне ўсё цела баліць, як хто зьбіў. Краснаполле. Труну з целам бацькі пывязьлі на магільнік. Лабаноўка Хоцім. У цябе ўсё цела ў нейкіх плямых. Касар Чэрык.
ЦЕЛЕШ, -а, м. Тоўстае, кароткае палена. Аткаціця етый целеш з дарогі, вунь туды к сьцяне. Брылёўка Краснап.
ЦЕЛКАВУХА, -і, ж. Яечня, спечаная на скаварадзе з неразбоўтаных яец. Ці любіш ты целкавуху ці яешню? Мсціслаў.
ЦЕЛЯПЕНЬ, -пня, м. Тоўсты, непаваротлівы чалавек. Як ёсьць целяпень — ні
77 👁