Старонка 465
◀ / 512 ▶
трымаць. Я б з імі пашоў, калі б мяне ня ўстрымала матка. Юзафоўка Хоцім. УСТУПАЦЬ, дзеясл. Уступаць, перапускаць. Ён табе ні рыўня, гадоў ны дваццыць старшы, а старым усягды нада ўступаць ва ўсём. Бяседавічы Хоцім. УСТУПІЦА, -ы, ж. Ступіца, трубка ў коле. Уступіца паськіналысь, нада арэхву набіць. Вярбоўка Раснян. УСТУПІЦЦА, дзеясл. Уступіцца, заступіцца. Забіжаюць хлыпца, і некыму зы яго ўступіцца. Вітрунь Касцюк. УСТУПІЦЬ, дзеясл. Уступіць, зрабіць уступку, уважыць. Ладныя жаробка ў Якыва: літашок усяго, а іншыму пярэзімку ня ўступіць. Мацутаўка Раснян. УСТУПЛІВЫЙ, прым. [Уступчивы], уважны. Ён хлопіц харошый, уступлівый; ніколі ні с кім ні сварыцца, луччы сваё уступіць, а сварыцца ня будзіць. Бяседавічы Хоцім. УСТУПЛІНЫЙ, прым. Збаўлены. Уступліный пітак віртней зы рубля. Бяседавічы Хоцім. УСТУРБУВАНЫЙ, прым. Устурбаваны, патрывожаны. Міхась прыбег ды мяне нейкій устурбуваный, зьбянтэжаный. Шэвялёўшчына Мсцісл. УСТУРБУВАЦЬ, дзеясл. Устурбаваць, патрывожыць. Пад елкай спаў заіц, а мы яго ўстурбувалі, дык ён калі прыгніць! Слаўнае Мсцісл. УСТЫВАЦЬ, дзеясл. Уставаць. Ны дварэ ўжо раньня — устываць пыра. Гібалы Касцюк. Дос табе спаць — устывай! Зарубец Крыч. Ліна была ўстываць дужа рана, а прыйшлось. Палуж Краснап. УСТЫЎЛЯЦЬ, дзеясл. Устаўляць. У стайно ўстыўляюць гребінь і прадуць тады. Студзянец Касцюк. Нада ўстыўляць дубальтовыя вокны, холадна ўжо. Валымар Раснян. УСТЫЯЦЬ, дзеясл. Устаяць. Прыткій конь, ны адным месьці ўстыяць ніяк ня можыць. Слаўнае Мсцісл. Такій пьяный, што ны ныгах устыяць ня можыць — валіцца. Дзеражна Касцюк. УСУНУЦЦА, дзеясл. Усунуцца. Усунуўся ў каўдобіну і абмачыўсь па поіс. Пархвенава Мсцісл. Ішоў упоцімку ды ўсунуўсь у кынаву. Ушакі Чэрык. УСХАПІЦЦА, дзеясл. Раптам узнікнуць, ускочыць. Пычысала руку, дык бруздыль які ўсхапіўся. Хвёдараўка Краснап. УСХОДЗІЦЬ, дзеясл. Узыходзіць. Вунь і месік усходзіць. Студзянец Касцюк. Жыта ўжо ўсходзіць, гусьцінька так, роўнінька высыпая. Зяціца Мсцісл. УСХОДНЫЙ, прым. Усхожы. Жыта праверіна, усходныя, можна сеіць сьмела, дырьма, што ні сёлітнія. Палуж Краснап. УСХОДНЫСЬЦЬ, -і, ж. Усхожасць. Пшаніцу нада праверіць на ўсходнысьць пірад сяўбой. Лютня Краснап. УСХОЖЫЙ, прым. Усхожы. Етыя кваcоля дужа ўсхожыя: ніводныя каліва ні прыпадаіць, усі ўсходзюць. Машавая Бялынкав. Ета семя ўсхожыя, яно яшчэ ні пупсувалыся, хоць і трі гады ляжыць. Слаўнае Мсцісл. УСХОНА, прысл. Адхона. Тут дорога ўсхона спускаіцца з гары. Маркаўка Хоцім. УСХОНЫЙ, прым. Адхоны. На ету гору цяжка ўсходзіць, яна дужа ўсхона. Канічы Касцюк. УСХЫМЯНУЦЦА, дзеясл. Усхамянуцца, апаматавацца. Усхымяніся ты, што ты хочыш рабіць? Хвёдараўка Краснап. Найшло нейкыя аклумленьня, ніяк усхымянуцца ні магу. Журбін Бялынкав. УСЧАПІЦЬ, дзеясл. Навязаць, гвалтам прымусіць. Усчапілі ны мяне абывязык — кырагуліць сад уночы, як нікога другога ні знайшлі на ета дзела. Мсціслаў. УСЫПАЦЬ, дзеясл. Усыпаць. Етыя жаміркі нада сьвіньням у мяшонку ўсыпаць. Новы Дзедзін Мілася. УСЫПАЦЬ, дзеясл. Засыпаць. Дзіцёнык ні ўсыпая, як я яго ні калыхала. Палуж Краснап. УСЫПІШЧА, -а, н. Месца, куды ссыпаюць зярно. У ета ўсыпішча многа ўлезіць жыта. Хвёдараўка Краснап. УСЬКІНУЦЬ, дзеясл. 1. Накінуць. Кажушок на плечы ўськінуў і пабег недзе. Хвёдараўка Краснап. 2. Закінуць наверх. Уськінь на печ лучыну, ніхай высыхніць. Хвёдараўка Краснап. 3. Набіць. Яму здорыва ны кажух уськінулі. Усцінавічы Краснап. УСЬЛЕД, прысл. Следам. Ты йдзі за ім усьлед, куды ён цябе прынядзець. Юшкі Мсцісл. Усьлед за ім і жонки прышла. Камароўка Крыч. УСЬЛЕДНІК, -а, м. Паслядоўнік. Усьледнік нашыга старіга ўчыціля — чылавек правільной жызьні. Аляксандраўка Краснап. УСЬМЕХ, -у, м. Усмешка. Дзеўка з усьмехым пыглядзела на хлыпца. Палуж Краснап. УСЬМЕХ, прысл. Насмех. Хлыпца пыднялі ўсьмех, а той ня ведыіць, што і дзелыць. Вербеж Чэрык. УСЬМІР, -у, м. Супакой. Ды зымаўчыця вы, дзітвыра, усьміру ны вас німа! Палуж Краснап. УСЬМІШКА, -і, ж. Усмешка. Пы яго ліцу расплылася радысныя ўсьмішка, як толькі ўбачыў мяне. Сохана Мсцісл. УСЬМЯХУ, прысл. Смехам, несур'ёзна. Хадорка любіла яго ўсьмяху. Бялынкавічы. УСЬПЕЗЫК, -зка, м. Узмежак, насып, курган. Як узьехаў на ўсьпезык, дык пулумаў вось. Хвёдараўка Краснап. УСЬПЕЦЬ, дзеясл. Паспець. Такая ніўхватка: нада і тоя і другоя ўсьпець зьдзелыць. Арцёмаўка Мілася. УСЬСЕСЬЦЬ, дзеясл. Сесці вярхом. Кунюхі ўсьселі на коній і паехылі. Маластоўка Краснап. Верхі на злодзія ўсьсеў ды дувай яго душыць. Палуж Краснап. УСЬЦЕРВІЦЦА, дзеясл. Унадзіцца. Воўк усьцервіўся жырыбятык рэзыць — усіх пірярэжыць, калі ні забіць яго. Хвёдараўка Краснап. УСЬЦЯЖ, прысл. Усцяж. Сёліта ны лагу ўсьцяж добрыя трыва. Добрае Мсцісл. Ідзі ўсьцяж па полі, дык недзе знойдзеш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 512 ▶