Старонка 452
◀ / 512 ▶
УВЕЧАРЫ, прысл. Упечары. Учора ўвечары мы позна ны ганкых сядзелі. Галоўчыцы Калініншчына. УВЕЧЫР, прысл. Увечары. Січас мне некылі, хіба ўвечыр, як час будзя, зьдзелыім. Барысавічы Клім. Сяньні ў мяне абсеўкі, прыходзь увечыр — вып'ем пы чарцы. Добрае Мсцісл. УВЕЧЫРУ, прысл. Увечары. Учора ўвечыру ён рыскызывыў нам, што нібыццым-та будуць высылаць атсюль усіх тумырыў. Старае Сяло Мсцісл. УВЕШЛІВЫЙ, прым. Чалавек з слабым сэрцам, задышлівы [і калека]. Увешлівыму цяжка йціць угору. Хвёдараўка Краснап. УВІВАЦЬ, дзеясл. Увіваць, уплятаць. Ні ўвівайця ў вянок жоўтых кветак, ні нада іх. Меншая Багацькаўка Мсцісл. УВІДЗІЦЬ, дзеясл. Убачыць. Былазе я цябе ўвідзіў. Забалоцце Раснян. Пыглядзі ў шчэлку, можа што ўвідзіш. Бяседавічы Хоцім. УВІЗАЦЬ, дзеясл. Увязаць. Ці добра сена ўвізалі, ні рыстрасецца пы дарозі? Юшкавічы Раснян. Памог я ёй увізаць воз дроў, дык зарабіў спасіб. Пірагова Мсцісл. УВІЦЬ, дзеясл. Увіць. Нада, віўшы вожкі, увіць ласкут якей красный ці сіній для меткі, каб ніхто ні ўкраў. Арцёмаўка Міласл. УВОДЗІНЫ, аў, мн. л. Улазіны, вячэра з прычыны ўваходу ў новую хату. Ты доўжын харошыя ўводзіны зьдзелыць, такую хату пастроіўшы. Сохана Мсцісл. УВОДДЫЛІ, прысл. На адлегласці. Уводдылі ат гумна сыбака спыймаў зайца. Палуж Краснап. УВОММАЛЬ, прысл. Увобмаль, у малой колькасці. Ніколі дасыта ні ныясіся — шчаўлю і то увоммаль. Хвёдараўка Краснап. УВОСІНЬ, прысл. Увосень. Ета було ўвосінь, як зьвезьлі жыта. Старае Сяло Мсцісл. Увосінь і ў вясну у нас тыкая гразь, што ні вылізьць. Сутокі Мсцісл. УВУБРАНЫЙ, прым. Увабраны, убраны, упрыгожаны. Увесь кут у хаце ўвубранэй у образы. Пірагова Мсцісл. УВУБРАЦЬ, дзеясл. Убраць, упрыгожыць. К сьняту нада хату ўвубраць. Залачова Мсцісл. Празьнік ідзець, нада ўвубраць комныту. Хвёдараўка Краснап. УВЫБГАЦЬ, дзеясл. Прасунуць. Замок етый маленькій, а ключ бальшэй, як кажуць: нялік маіш, ні ўвыбгаіш. Мануйлы Краснап. УВЫБРАНЫЙ, прым. Увабраны, убраны, упрыгожаны. Як прыгожа ўвыбрана быгыйня! Хвёдараўка Краснап. УВЫЙЦІ, дзеясл. 1. Увайсці. Увышлі яны ў хату, рыспрануліся і пычалі ўмывацца. Пірагова Мсцісл. 2. Выйсці, уцячы. Рад бы я ацьцюля ўвыйці, ды німа як. Усцінавічы Краснап. УВЫКРАСЬЦЬ, дзеясл. Украсці. Сяеначы ў аднае бабы ўвыкралі кубіл с салым. Палуж Краснап. УВЫРВАЦЦА, дзеясл. Уварвацца, упайсці з нахабнасцю. Зачыні коўрыты, каб сьвіньні ні ўвырваліcь у шкоду. Палуж Краснап. УВЫРВАЦЬ, дзеясл. Угрызці, адарваць. Мяса такоя цьвёрдае, што зубамі ні ўвырваць. Палуж Краснап. УВЫСКЫЧКУ, прысл. Увыскачку, бегла, падскокваючы, наўскапыты. Увыскычку панёсься ў двору, як увідзіў, што бацька прысхыў. Зяціца Мсцісл. УВЫСЬМЯРЫХ, прысл. Увасьмёх. Біраяно ўвысьмярых ледзь ни воз пыклалі: во цяжолыя. Пірагова Мсцісл. УВЫСЬЦІ, дзеясл. Увайсці. Раней, чым увысьці ў хату, трэба ныцерці ногі, а ні несьці паўвоза гразі. Ушакі Чэрык. УВЫШКІ, прысл. Увышкі, вышынёй. У лесі мы бачылі муравейнікаву кучу ў чылавека ўвышкі. Слабада Раснян. УВЯЗЫВЫЦЬ, дзеясл. Увязваць. Нада воз увязывыць, ды задоўка кырытка. Бабынічы Мсцісл. УВЯЗЬЦІ, дзеясл. Увезці. Увязі сена ў пуню, ато вун былачына йдзець, дождж, пэўна, будзіць. Пірагова Мсцісл. УВЯРЦЕЦЬ, дзеясл. Загарнуць, завязаць што-небудзь у хусцінку, паперку. Грошы ўвярцела ў тряпычку і пыклала зы пазуху. Маластоўка Краснап. УВЯСНУ, прысл. Увесну. Увясну й аб'едзьдзя сыжрэць. Сутокі Мсцісл. Увясну дужа быльшая была зитопа. Палуж Краснап. УГАВОР, -у, м. Умова. У нас быў такей угавор, што калі мне ні пыныравіцца конь, дык я магу чыріз нядзелю грошы нызад пылучыць. Арцёмаўка Міласл. Угавор дыражэй грошы. Слаўнае Мсцісл. УГАВОРА, -ы, ж. Умова. Угаворы ў нас з ім ні было, штоб разымехыць, а так сыбралісь адначасна. Тур'я Краснап. УГАВОРІНЫЙ, прым. Дамоўлены. Атдаў грошы і ўгаворіный процынт — січас нікаму ні доўжын. Аляксандраўка Краснап. УГАВОРНЫЙ, прым. Угаворны, уважлівы. Сьмела зь ім гуварі, ён дужа ўгаворный чылавек — згодзіцца. Палуж Краснап. УГАВОРЫНЫЙ, прым. Дамоўлены. Яны прывязьлі нам угаворыный хлеб і склалі на гумне. Пірагова Мсцісл. УГАВОРЬКА, -і, ж. Умова. У іх угаворька — усё пупулам, так і жывуць дружна. Восаў Краснап. УГАДЗІЦЬ, дзеясл. Дагадзіць. Маёй сьвякрухі ўгадзіць трудна. Ей ніякій чорт ня ўгодзіць, а я ж-то ёй гадзіла. Гарбавічы Касцюк. УГАДЛІВА, прысл. Папераджальна. Хызяйка ўгадліва пыдстивіла яму зэдлік і выцерла пыл хваргухом. Ушакі Чэрык. УГАЛОЎНА, прысл. Неабходна, вельмі патрэбна. Угалоўна трэба мне туды паехыць. Палуж Краснап. УГАМОН, -у, м. Угамон, супакой. Цішыця вы, дзеці! Угомону ны вас німа! І што ета за дзітва! Пірагова Мсцісл. Угамону на іх німа, цэлый вечыр гылдзяць, аж у гылавае гудзець, калі яны ўжу ўсьціхаміруцца! Арцёмаўка Міласл. УГАМОНІНЫЙ, прым. Угамаваны, супакоены. Што зырабіў? Кызала сьціхні, ні віряшчы, а ік даў бацька, тады сеў угамоніный. Боханы Росл. УГАМОНЬВЫЦЦА, дзеясл. Супакой-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 512 ▶