гырлача сьметану, а тады еж мылако. Пірагова Мсцісл.
СЬМЕТНІК, -а, м. 1. заал. Смяцюх, аўсянка (птушка). Сьметнік такей, як вірябей, толькі с чубым і трошкі больший зы віріб'я. Аляксандраўка Краснап. 2. Месца, куды выкідаюць смецце. Што ты сьмяцьцё кыла парогу кідаіш, пряма сьметнік тут зьдзелыла. Арцёмаўка Міласл. На сьметніку расьце дурнып'ян. Парадзіна Мсцісл.
СЬМЕХ, -у, м. Смех. Ну ды чаго етый ваш сьмех, кылы чаго вы сьміяцёся? Машавая Бялынкав. Ішоў тут некій хрант, дык як шлёпніцца ў гразь — во сьмеху было. Касцюковічы.
СЬМЕШНА, прысл. Смешна. Чаго йта вы там сьміяліся? Сьмешна было, дык і сьміяліся. Дзеражна Касцюк.
СЬМІКАЛІСТ, -а, м. Цямлівы чалавек. Ох, брат, ты — сьмікаліст! Хвёдараўка Краснап.
СЬМІРНЫСЬЦЬ, -і, ж. Рахманасць, спакойнасць. Ета конь дужа харошый, яго адна сьмірнысьць чаго стоіць: яго ж дзіцёнык запутыіць і зывядзець, куды нада. Арцёмаўка Міласл.
СЬМІРЬНА, прысл. Сціпла, нясмела, скромна. Хлопіц крій бог які стаіць сьмірьна і да людзей баіцца падыйсьці. Цівецкая Краснап.
СЬМІТАНА, -ы, ж. Смятана. Як мылако адстоіцца і начнець ськісаць, дык наверсі сьмітана зьбіраецца. Нізькі Касцюк. У нас быў мурластый кот, дык, бывала, ні аднаго гырлыча ат яго ні схуваіш — найдзіць і сьмітану паесьць. Бяседавічы Хоцім.
СЬМІЯЦЦА, дзеясл. Смяяцца. Закрый кутак, ато усі сьміяцца будуць. Хвёдараўка Краснап.
СЬМЯДЗІЦЬ, дзеясл. Чадзіць, дыміць. Залі ты тэя махныткі ў печы, ато будуць сьмядзіць. Касцюковічы.
СЬМЯРДЗЕЦЬ, дзеясл. Смярдзець. Мяса сьмярдзець пачынаець — яго нада прамыць ды пысаліць. Хоцімск. Дзесь гаріць, чуеш, як сьмярдзіць. Касцюковічы.
СЬМЯРДЗЮК, -а, м. Смярдзюк. Сьмярдзюк ты, к табе й прыступіцца брыдка. Хвёдараўка Краснап.
СЬМЯРОТНІК, -а, м. Адзежа, якую адзяваюць нябожчыку. Яму ўжо й сьмяротнік сшылі, а ён узяў ды ачуняў. Хвёдараўка Краснап.
СЬМЯРОТНЫЙ, прым. 1. Чалавек пры смерці. Яму ўжо дохтырь ні паможыць, ён сьмяротный, пупа нада прівезьць. Клясін Краснап. 2. На выпадак смерці. Я сабе сьмяротную сарочку ўжу пашыла, штоб было ў чым пылажыць, як памру. Боханы Росл.
СЬМЯХУН, -а, м. Смяхун, чалавек, што любіць смяяцца [і пасмяшыць]. Нікіпарь такей сьмяхун, што ніжывога рісьсьмяшыць, зь ім ні засьнеш. Балакеры Мсцісл.
СЬМЯЦІЦЬ, дзеясл. Смяціць, рабіць смецце. Ні сьмяці ты пы хаці, толькі пыдміла, так ён і зноў настругаў на мост. Зоры Чэрык.
СЬМЯЦІШЧА, -а, н. Сметнік. Сьмяцішча ны самый дарозі зьдзелылі, ня могуць яны аднесьць сьмяцьцё далій, а проста ны дарогу валюць. Касперка Міласл.
СЬМЯЦЬЦЁ, -я, н. Смецце. Сьмяцьцё выляіцца пыд ныгамі, а падмесьць ніхто ні хочыць. Іванаўка Хоцім. У хаці було ні прібрана, ні падмеціна, а сьміцьця — пы калена. Арцёмаўка Міласл.
СЬМЯЦЬЦІШЧА, -а, н. Сметнік. Тапор кінуў ны сьмяцьцішчы. Хвёдараўка Краснап.
СЬМЯЯЦЦА, дзеясл. Смяяцца. Вышла замуж за нідаростка — усі сьмяюцца. Палуж Краснап. Сьмяецца, скаліць зубы, а чаго — каб спытаць? Бродкі Крыч.
СЬНЕГ, -у, м. Снег. Сёліта рана сьнег ныпадаў — павінін яшчэ рыстаць. Ушакі Чэрык. Патрэбен ты мне, як леташні сьнег ныградых. Паўлавічы Клім. За ныч нымяло столькі сьнегу, што й дзвярэй ні 'тчыніць. Дубровіцы Клім.
СЬНЕДАНЬНЕ, -я, н. Снеданне. Сёньня на сьнеданьне была дужа смашныя крупеня, зварыця такую і на полудзень. Бель Мсцісл. На сьнеданьне хызяйка пыдала яешню з блінамі. Сохана Мсцісл.
СЬНЕДАЦЬ, дзеясл. Снедаць. Хадзіця, дзеці, сьнедаць, ужо бліны гатовы. Куркаўшчына Мсцісл. Бягі пакліч бацьку, ніхай ідзе сьнедаць, бо бліны прастынуць. Хоцімск.
СЬНІГА, -і, ж. Снег. Сьніга вялікыя ныпала. Зімою зы сьнягою, а вясною зы вадою, так і ні зьбярэсься прыехыць ды вас. Нова-Ельня Краснап.
СЬНІДАНЫК, -нка, м. Снеданне. Ны сьніданык маці зварыла зацірку. Палуж Краснап.
СЬНІДАНЬНЯ, -я, н. Снеданне. Матка вытыпіла печку і пынісла сьніданьня жнеям. Пірагова Мсцісл.
СЬНІ-ТРЫВА, -ы, ж. бат. Сон-трава. Сьні-трыва расьцець на межах і на лузе. Невысокій туўстуватый сьцябель, цьвіцець сінім ці ілавым цьветам. Пірагова Мсцісл.
СЬНЯДАНЬНЯ, -я, н. Снеданне. Нясі ў поля бацьку сьняданьня. Смолькаўская Буда Бялынкав.
СЬНЯЖОК, -жку, м. Памянш. ад снег. Зыпытрашыў сьняжок — буря будзя ноччу. Хвёдараўка Краснап.
СЬПЕВАКА, -і, м. Спявак. Ён жа ў нас такі сьпевака — якую хочаш песьню сьпяець. Ушакі Чэрык.
СЬПЕВАНЬНЕ, -я, н. Спяванне. Тваё сьпеваньне мне ўжо абрыдла — каб жа добра пела, ато пішчыць неяк. Ушакі Чэрык.
СЬПЕРАДЗІ, прысл. Наперадзе [спераду]. Сьперадзі воза бег сыбака, а ззадзі — жырыбя. Маркаўка Хоцім.
СЬПЕСЬЦІЦЬ, дзеясл. Распесціць. Дзіцёнка балывылі, балывылі, пакуль сьпесьцілі. Хвёдараўка Краснап.
СЬПЕЦЬ, дзеясл. Заспяваць. Я прашу цябе сьпець родную біларускую песьню. Слаўнае Мсцісл.
СЬПЕЎ, -ву, м. Спеў, матыў. Песьня харошыя, толькі ты ні на тэй сьпеў яе пяеш. Аляксандраўка Краснап.
СЬПЕХ, -у, м. Спех, паспешнасць. Паціху, ні сьпяшы; сьпех — людзям сьмех. Пухнава Раснян.
СЬПЕШНА, прысл. Спешна, хутка [паспешліва]. Я сьпешна справілыся з работый і лігла атдыхнуць. Лешчынка Мсцісл.
75 👁