СТЫРЫНА, -ы, ж. Бок, старана (у гумне). На ету стырану можна пылажыць пяцьдзесят вазоў снапоў. Бяседавічы Хоцім. Ету зямлю яны хочуць сабе атсудзіць, і правы на іх стыране. Арцёмаўка Міласл.
СТЫЦЬ, дзеясл. Стыць, стынуць. Дзе ты прыпыдаеш? Бульба зварілась і стыць пачынаець, а цябе німа. Парадзіна Мсцісл.
СТЫЦЦЯ, -і, ж. Артыкул. Судзьдзя скызаў, што стацьці такой нет, штоб судзіць за ета. Краснаполле.
СТЫЯКОМ, прысл. Стаймя, стоячы. Куль стыяком стаіць. Палуж Краснап. Я прыстыяла стыяком у вочырідзі целый дзень. Слаўнае Мсцісл.
СТЫЯЦЬ, дзеясл. Стаяць. Ны мяжы стыяў стоўп ціліграфный. Парадзіна Мсцісл. Тут кыляк стыяў, і ўжо нехта выцігнуў. Брылёўка Краснап. Падпрежыныя кілбыса стыяла ны скыврадзе і чыкала гасьцей. Арцёмаўка Міласл.
СУБОТА, -ы, ж. Субота. У суботу кынчаім усю работу. Нізькі Касцюк. Дай мне напавер, а ў суботу грошы аддам. Хвёдараўка Краснап.
СУБОТУХНА, -ы, ж. Субота. Суботухна нядзелюхні гадзіла, || Сыбралыся Мыланкіна радзіма. З нар. песні, М. Г. 13.
СУВАЛКА, -і, ж. Кіёк, палена. Вазьмі йкую-небудзь сувалку ды пасунь. Хвёдараўка Краснап.
СУВАЛКА, -і, ж. Рэшткі валакна пасьля трапання льну, канапель. Каноплі сёліта някрепкія: многа сувалкі астаецца. Юркаўка Крыч.
СУВАЦЬ, дзеясл. Соваць, пхаць. Прыходзіцца табе сілую ў рот, маё ты дзетачка, суваць яду. Канічы Хоцім.
СУВЕРТЫК, -тка, м. Скрутак, скручаны цэлы ліпавы лут. Паспрабуй сувертык зьняць. Хвёдараўка Краснап.
СУВОЙ, сувоя, м. Навой з намотаным на яго палатном. Етый сувой крепкій, можна кросны тужэй ныцянуць. Бяседавічы Хоцім. 2. Адна скручаная пасма вяроўкі. Зьві-ка ты мне з пянькі сувой падплесьць лапці. Слаўнае Мсцісл. У маім хамуце сувой крепкій, ряменный. Ташна Клім.
СУВОЙЯ, -я, н. зборн. Усё, што адносіцца да красён, усе прылады [ткацкае начынне]. Нада ўсё ета сувойя вынесьць з хаты. Брылёўка Краснап.
СУВЫЛКА, -і, ж. Блытанае валакно. Пянькі зусім мала — адна сувылка. Парадзіна Мсцісл.
СУГАК, -а, м. Касцяное або драўлянае шыла з плоскім вастрыём для падплятання лапцей. Вазьмі сугак ды пляці-тка лапці. Хвёдараўка Краснап. Етым сугаком нялоўка плесьць. Барысавічы Клім. 2. Роўная тонкая палачка, якая прасоўваецца ў вушкі асновы лапцей з аднаго і другога боку. Дай сугакі, буду плесьці лапці. Бялішчына Мсцісл. Надзень лапаць на сугакі, ато ні прадзеніш у вушкі. Бяседавічы Хоцім. Ды й высах жа ты, Іван, як сугак той стаў. Дубеец Касцюк.
СУГЛІДЫ, -аў, мн. л. [Розгляды, агледзіны, традыцыйны] перадвясельны абрад, калі малады [або яго радня] едуць да маладое «глядзець» [або наадварот]. Ужо паехаў жаніх у сугліды. Залесавічы Крыч. Моладзь сыбралась на сугліды. Ганнаўка Клім.
СУГЛОБ, -а, м. Гарбаты чалавек. Сымону злымалі сьпіну, дык ён з тэй пары суглобым зьдзелыўся. Барысавічы Клім.
СУГЛОБІНА, -ы, ж. Высокі сагнуты чалавек. Во йшчэ нейкыя суглобіна, сагнуўся, як дуга. Хвёдараўка Краснап.
СУГЛЯДКІ, -дак, мн. л. Сугляды. Сваты паехылі ў суглядкі. Палуж Краснап.
СУГЛЯДЫ, -оў, мн. л. [Традыцыйны] перадвясельны абрад паездкі жаніха або бацькоў знаёміцца з нявестай і гаспадаркай яе бацькоў [або наадварот]. Глядзі, будзець свадзьба ў суседа: сяньня ўжо матка яе із братым у сугляды паехылі. Пірагова Мсцісл. Матка мыладое ды жаніха ў сугляды паехыла. Барысавічы Клім.
СУГРОБ, -а, м. Гурба снегу. Сяньні за ныч такей сугроб навеіла пыд вароты, што прішлось два часы аткідываць сьнег лупатыю. Бяседавічы Хоцім. Ны дваре тыкая вея, сугробы, дык ня вылізіш. Слаўнае Мсцісл.
СУД, -а, м. Суд. Яны за глупства аддадзены пад суд. Лешчынка Мсцісл. Баба ны судзе ўліцкывала злодзія. Палуж Краснап.
СУДЖЫНЫЙ, прым. Суджаны. Ці думаў ты сабе такую жонку ўзяць? Наверна, судзьбой іна табе суджыныя. Слаўнае Мсцісл.
СУДЗІНА, -ы, ж. 1. Пасудзіна. Дай судзіну — прынясу мёду. Палуж Краснап. 2. Кадушка, куды ссыпаюць зерне. Сёліта мала нымалацілі аўса — усяго толькі адну судзіну. Дзяніскавічы Навазыбк.
СУДЗІЦЦА, дзеясл. Судзіцца. За еты кусок зямлі гады тры ці мо' больш судзіліся з паным. Арцёмаўка Міласл.
СУДЗЬБА, -ы, ж. Лёс, доля. Судзьба іго тыкая — злажыць гылаву на чужыне. Нізькі Касцюк.
СУДНІК, -а, м. Суднік, шафа для кухоннае пасуды. Пыстаў у суднік намытый посыд. Слаўнае Мсцісл. Міска стаіць у судніку, а варіва ў печы — дыстань ды нылівай, калі хочыш есці. Брадок Крыч. Пыстаў мылако ў суднік. Вярбоўка Раснян. Дыстань збанок з судніка ды прыцадзі ў яго мылако. Усполле Раснян.
СУДНО, -а, н. Пасудзіна. Дай мне якоя-нібудзь судно ваду выліць, ато вядро цякець. Арцёмаўка Міласл.
СУДНЯ, -і, ж. Скрыня для прадуктаў. Пастаўця ў судню пыстыялку. Смолькаўская Буда Бялынкав. У судні ляжыць кыўбыса і яйцы, прынясі, дык я сьпяку яешню з кыўбасою. Зоры Чэрык. Мылако стаіць у судні. Канава Хоцім.
СУДЫ, -оў, мн. л. Два вядры. Двоя судоў вады прынісла. Хвёдараўка Краснап. Я пыпрасіў яе прынесьць суды вады, і яна да слова паслухала. Пірагова Мсцісл.
СУДЫРГА, -і, ж. Сутарга. Судырга зьвіла мне нагу. Хвёдараўка Краснап.
СУЗДЫЛЬ, -я, м. Сухі, танклявы чалавек. Пыдажджы, суздыль, пупадзець табе. Брылёўка Краснап.
82 👁