дагошч Мсцісл. Дзяўчына вялікую скабку ўвыгнала пад пазногыць. Малюшын Краснап. Дыстань мне скабку з пальца хуць шпількай. Шыркі Раснян.
СКАБЛІЦЬ, дзеясл. Скрэбці, чысціць (бульбу). Скаблі ты бульбу, а я пубягу морквы вырву, ды зварім суп з мылаком. Асмолавічы Мсцісл. Хлопцы, ідзём мязку скабліць з бярозывыга жырдзя. Бяседавічы Хоцім.
СКАВАРАДА, -ы, ж. Скаварада, патэльня. Памаж скавараду вехцям, ато блінцы прыстаюць. Бялішчына Мсцісл.
СКАВАРОДНІК, -а, м. Спечаная на скаварадзе ляпёшка. Хлеба ні было, дык я скавароднік на сьніданьня сьпікла. Сабалеўка Калініншчына. 2. Чапяла. Скавароднік плахей, зусім ні бярэць скаварады. Янаўка Мсцісл.
СКАЖЭННЫЙ, прым. Вар'ят, здурнелы. Ляціць ны кані, як скажэнный. Канічы Касцюк. Чаго ты крычыш, як скажэнный? Дубеец Касцюк.
СКАЗАЦЬ, дзеясл. Сказаць. Якій ты гынарлівый, табе нільга слова сказаць, дык ужо й зазлуеш. Касцюшкавічы Крыч. Няўжо ж ты яму нічога ні сказала? Ельня Хоцім. Скажы, як ты сюды пыпаў? Залачова Мсцісл.
СКАЗЫВАЦЬ, дзеясл. Казаць. Мірон сказываў, што выйна скора будзя. Палуж Краснап.
СКАКАНЬНЯ, -я, н. Скаканне. Кінь ты свае скаканьня! Як стрэказа ўсі роўна: мінуты спакойна ні пасядзіць. Ушакі Чэрык.
СКАКАЦЬ, дзеясл. Скакаць. На вічарынцы я скакаў да ўпаду. Крычаў. Наста — вёрткая дзеўка, лоўка скачыць. Палуж Краснап. У Хвяціса ігрішча: і пяюць, і скачуць, і крічаць, ажна хата хымянём ходзіць. Гібалы Касцюк.
СКАКІ, -ыў, мн. л. Скокі. Ат радысьці дзеўка скакі пыдніла. Палуж Краснап.
СКАКНУЦЬ, дзеясл. Скокнуць. Скакнуў з лаўкі, ды гылавой аб мост, і плачыць, лыбаціна аж сінія стала. Ушакі Чэрык.
СКАКУН, -а, м. Скакун. Ета наш скакун, адзін із луччых, відзіў, як ён скачыць — ногі прама зямлі ні кысаюцца. Бяседавічы Хоцім. Во ета скакун: каб табе прісеў на ігрышчы хуць ба на мінутку — усё скачыць і скачыць. Слаўнае Мсцісл.
СКАКУНОК, -нка, м. Стрыгунок, веснавое жарабя ўвосень. Твой скакунок ік пірязімуе — будзіць ладным каньком. Аляксандраўка Краснап.
СКАКУНЬНЯ, -і, ж. Скакуння. Зося Міхасёва вот ужо скакуньня: целый вечыр табе будзіць скыкаць. Дарагая Крыч.
СКАЛАЗУБ, -а, м. Скалазуб, насмешнік. Хопіць табе насьміхацца, скалазуб ты! Добрае Мсцісл.
СКАЛІКІ, -аў, мн. л. Кпіны. Нечыга скалікі строіць, зубы лупіць — я табе ні рыўня! Хвёдараўка Краснап.
СКАЛКА, -і, ж. 1. Кропля тлушча. Еж, дзетка, крупеню, смашныя іна, бач скалык сколькі на ёй. Зарубец Крыч. Скалкі плавыюць па бульбі. Хвёдараўка Краснап. 2. Крэмень. Дзе гэста нашыя скалка — агню высячы, каб закурыць. Ушакі Чэрык. Мыя скалка даець многа агню. Кокатава Мсцісл. Нада найці такую скалку, каб ні лумалыся, ды й удружыць дзеду высікаць агонь. Слаўнае Мсцісл.
СКАЛОЦЬ, дзеясл. 1. Скалоць. Лёд ля калодзіжа нада скалоць, ато ні падыйсьці. Вярбоўка Распян. 2. Укалоць. Саломінаю няўмысля скалоў сабе вока. Сохана Мсцісл.
СКАЛОЦЬВІНА, -ы, ж. Масьлянка. Зьбіла масла троху, дык скалоцьвіна зысталася, на выпі, калі хочаш. Тур'я Чэрык.
СКАМАРОХ, -а, м. Музыка. Усяк спляша, да ні ўсяк скамарох. Гарманава Мсцісл. А ў вас на вячоркі будуць скамарохі? Мсціслаў.
СКАМЕЙКА, -і, ж. Услон. Садзісь бліжэй к сталу ны скамейку. Карма-Пайкі Калініншчына.
СКАНДРЫЧЫЦЦА, дзеясл. Умерці, здырдзіцца. Тамаш Янкаў скандрычыўся ўжо: пашлі яму кыпаць на могілкі. Куркаўшчына Мсцісл. Як ударыў, тэй і скандрычыўся. Палуж Краснап.
СКАПЫВІЧ, -а, м. Вілы, якімі скідаюць з воза гной. На табе скапывіч, кыпай гной. Горкі Краснап. Вазьмі скапывіч у поля, ато гной будзіш рукамі з воза ськідаць. Дубровіцы Клім.
СКАПЫРДЗІЦЦА, дзеясл. Скандрычыцца, умерці, здырдзіцца. Жыў, жыў дый скапырдзіўся. Палуж Краснап.
СКАПЫЦІЦЦА, дзеясл. [1. Зачапіцца капытом, нагою пры бегу]. 2. Скасіцца, сказіцца, зрабіцца касым. Яго вока ат завідзі скапыцілась. Горкі Краснап.
СКАПЫЧ, -а, м. Вілы для скідвання гною з воза. Забыўся ўзяць скапыч, цяпер во рукамі нада гной скідаць. Халдзееўка Калініншчына. Бяры скапыч, скідывай гной. Хвёдараўка Краснап.
СКАРАВОДА, -ы, ж. Скаварада. Ны скараводзе пякуцца бліны. Іванаўка Хоцім.
СКАРАДА, -ы, ж. бат. Расліна панікніца. Скарада, або панікывіца, расьцець у лесі. Хвёдараўка Краснап.
СКАРАДЗІЦЬ, дзеясл. Баранаваць. Зыпрыгай кыня ды едзь скарадзіць. Крычаў. Я сёньня скарадзіў ляда і бырану чыста палымаў. Тульдава Раснян.
СКАРБОНКА, -і, ж. Скарбонка, скрыначка на грошы. Грошы кладзець у скарбонку. Хвёдараўка Краснап. Пыклаў грошы ў скарбонку, а як пабег, яны і забрызгыталі. Парадзіна Мсцісл. У яго грошы поўна скарбонка ныкладзена. Кісялёва Буда Краснап.
СКАРЕЙ, прысл. Скарэй, хутчэй. Сьцяміў, што яго набіць хочуць, ды скарей наўхыдыка. Шэвялёўшчына Мсцісл. Давайця скарей есьці, ато часу ні маю доўга ждаць. Азерцы Клім.
СКАРІДА, -ы, ж. Нягодны [сквалыга]. Скаріда ты, паскуда, што ты надзелыў? Слаўнае Мсцісл.
СКАРІНКА, -і, ж. Скарынка. Рызмачыў хлеба скарінку ды зьеў, аб тым і жыву целый дзень. Паўлавічы Клім.
СКАРІНЫЧКА, -і, ж. Памянш. ад скарынка. Скарінычка хлеба ў кайстры зывылялысь, дывай будзім есьць. Слаўнае Мсцісл.
СКАРОДЖЫННЯ, -я, н. Баранаванне. Скароджыння ў нас пачытай што закончы-
79 👁