РЫТЫВАЦЬ, дзеясл. Ратаваць. Йк nyбачылі людзі агонь, таго часу ж кінуліся рытываць. Палуж Краснап. РЫУНЯЦЬ, дзеясл. Параўноўваць. Пэўна ж, ты будзеш мяне рыўняць ды яго, калі ў мяне толькі надзел зямлі, a ў яго пуўтары — ці адзінакывыя ж мы? Арцёмаўка Міласл. РЬІХВА, -ы, ж. Рэхва, жалезны абручык, што надзяваецца на Ступіцу кола. Рыхва звалілась, i ступіца треснула. Бяседавічы Хоцім. Трэба набіць ны каткі рыхоы. Турэйск Краснап. РЫХТУВАЦЦА, дзеясл. Рыхтавацца, збірацца. Бацька з самыга раньня рыхтуецца ў дарогу. Гібалы Касцюк. РЫХТЫЧКА, -i, ж. Рыса твару [характару], У яго ўсі татыны рыхтычкі: i нос, i губы, i бровы — усё бацькыва. Кокатава Мсцісл. РЫЦЬ, дзеясл. Капаць. Трэба рыць канаву, ато ўвосінь i ўвесну тут выда зистойваіцца. Хоцімск. Лыпатыю рыюць зямлю. Сідараўка Краснап. РЬІЦЬВІНА, -ы, ж. ГІарытае свіннямі мссца. Сьвіньні парылі прыгуменьня на 'дны рыцьвіны. Хвёдараўка Краснап. РЫШТ, -a, м. Роў, ручэй. Праз рышт піракінута кладка. Людагошч Мсцісл. Хадзі пойдзім кыпаць рышт ны балоці. Ушакі Чэрык. РЫШТУВАНЬНЯ, -я, н. Рыштаванне. Дзелый крепкыя рыштуваньня, ато, крый бог, абломіцца, дык паб'ейі плотнікаў на сьмерць. Слаўнае Мсцісл. РЫШЧАШЦЬ, дзеясл. Расшчаніць, расшпіліць. Рышчапі мне гаплік пыд бырадой, ато сам ніяк ні рышчаплю. Васілёўка Хоцім. РЫШЧЫНГЦЬ, дзеясл. Адчыніць. Рышчынілі дзьверы напіта, быццым у маі. Куркаўшчына Мсцісл. РЭВАЛЮЦЫЯНЁР, -a, м. Рэвалюцыянер. Дзед бачыў, як казьнілі рэвалюцыянераў. Сохана Мсцісл/ РЭДЗЬКА, -i, ж. бат. Рэдзька. Дужа ладныя рэдзька пырысла ў нас сёліта. Зарубец Крыч. Рэдзька зь мёдым смашна. Парадзіна Мсцісл. РЭДКА, прысл. Рэдка. Міхась у нас рэдка калі бываіць. Рэкта Калініншчына. РЭДКІЙ, прым. Рэдкі. У мяне зубы рэдкія, дык надта пыгана — нылазіць naміж зубоў што ясі. Канахоўка Клім. Прасла рэдка, дык сьвіньні лезуць у гарод. Залесавічы Крыч. РЭДЧЫК, -a, м. Паркаль ці наогул рэдка тканая матэрыя. Ныбрала рэдчыку ны спадніцу. Хвёдараўка Кра»снап. РЭЗАЦЦА, дзеясл. [Рэзацца], гуляць азартна ў карты. Дос-ка вам ужо ў карты рэзыцца, бо вы, здэцца, пычалі абвырганьваць адзін аднаго. Пірагова Мсцісл. РЭЗАЦЬ, дзеясл. 1. Рэзаць. Жывадзёр зьбіраіцца рэзаць быдлу. Палуж Краснап. Вот табе відэльцы, вот нож — рэж мяса! Пірагова Мсцісл. Етыя мела ня п'ииыць, а толькі дошку рэжыць. Шарэйкі Касцюк. 2. Пілаваць. Стынаві казголькі, ды будзІм дровы рэзаць. Брылёўка Краснап. 3. Муліць. Абстругай ты добра панажы, ато яны будуць ногі рэзаць. Аршаншчына. 4. Кусаць, грызці. Апынталі сыбакі й ну рэзыць, загрызьлі б, каб ні 'тбыранілі людзі. Старае Сяло Мсцісл. РЭЗБ, -i, ж. Дробна нарэзаная салома на корм. Сена ўжо вышла, дык цяпер каровы адну рэзь ядуць. Хвёдараўка Краснап. РЭЗБВІНЫ, -він, мн. л. Рэзгіны. Тодар, вазьмі рэзьвіны ды прынясі конім сена. Тур'я Чэрык. Тата прынёс поўны рэзьвіны сена каровым. Глінь Калініншчына. Hi нясі ў ахапкі, a вазьмі рэзьвіны, ато парыстрасеш сена ны дарозі. Новыя Капачы Мсцісл. РЭЗЬНІК, -a, м. Пампушка, пышка, пшапічная булачка, спечаная ў масле. На табе рэзьнік, толькі маўчы, ні плач. Мсціслаў. РЭЗЬНІЦА, -ы, ж. Сячкарпя [саламарэзка]. УАнанаса зламалася рэзьніца, i ён ня мае чым рэзаць рэзь. Глінь Калініпшчына. РЭЙКА, -i, ж. 1. Вузкая тонкая дошчачка. Сюды можна пыкласць i рэйку, дык будзіць дзіржаць, а з краю — таўшчэйшую дошку. Хвёдараўка Краснап. 2. Сэрца, лёгкія, печань у жывёлы. Цялёнка зарэзалі, дык толькі рэйку сабе пакінулі, a ўсё прыдалі. Парадзіна Мсцісл. 3. Жалезная шына [ў плузе], да якой прымацоўваецца лямеш i паліца. РЭЛІ, -яў, мн. л. Арэлі. Дзеці гутаюцца на рэлях. Палуж Краснап. Рэлі етыя дзяцей толькі зводзюць — целый дзень гутаюцца i есьці ісьці ня хочуць. Нашкавічы Мсцісл. РЗМІНЬ, -мня, м. Раменны нас. Haдзеў тулуп, аперазаўсь рэмням i паехаў у лес. Пірагова Мсцісл. РЭХВА, -ы, ж. Рэхва, жалезны абручык, што нагапяецца на ступіцу кола. Рэхвы на катку новыя. Пухнава Раснян. РЭЧКА, -i, ж. Рэчка. Якоя ж хараство было тут: лес, рэчка, луг, i ўсё пад рукою, блізка. Ушакі Чэрык. Міхась злавіў у рэчцы мянтуза. Лапаціна Мсцісл. РЭШКА, -i, ж. Рэшта, астатак. Н у, цяпер рэшка ўжо: усё аддаў. Хвёдараўка Краснап. РЭШАТА, -a, н. Рэшата. ВазьмІ рэшата ды прынясі мякіны сьвіньням. Куркаўшчына Мсцісл. Там у рэшаці бобу троху стаіць — высып яго ў лазобку. Тур'я Чэрык. РЮМАЧКА, -i, ж. Памяти, ад рюмка. Што ета было ў рюмачкі, выда ці лікарствы йкія? Шарэйкі Касцюк. РЮМЗА, -ы, ж. Румза, плакса. Ой, ікая ж ты рюмза — плачыш, а німаведыма чаго. Хвёдараўка Краснап. РЮМКА, -i, ж. Чарка [кілішак]. Выпіў анну рюмку гарелкі, а ў гылаве зашумела, як ад добрый чаркі. Новы Дзедзін Міласл
Дадатковыя словы
зйстой, мсціслі, пабейі, пииыць, туря
5 👁