Старонка 379
◀ / 512 ▶
боўкі адцюль вярстой з пяток будзя. Пухнава Раснян. ПЯТРОК, -а, м. Уласнае імя Пятро. Пятрок, укруці ў лямпі кнот, ато дужа вялікі агонь. Гібалы Касцюк. ПЯТРУСЬ, -я, м. Уласнае імя Пятро. Пятрусь, схадзі ў гумно зы аторай. Расна. Надысь я бачыў Пятруся, і ён казаў, што заўтрі едзіць у Крычаў. Глупікі Крыч. ПЯТРЫ, -аў, мн. л. Цапкі, столь у асеці з жэрдак, на якую кладуцца снапы для сушкі. Рассунь там пятры, будзім садзіць снапы. Брылёўка Краснап. Трэба пачыніць пятры ў еўні, ато снапы рызвальваюцца. Маластоўка Краснап. ПЯТУХА, -і, ж. Пяць шурак дроў. Пятуху дроў вывіз на еты тыдзінь. Хвёдараўка Краснап. П'ЯУКА, -і, ж. заал. П'яўка. Пыстыяў у балоці, дык яму п'яўкі ў ногі паўпівалісь — ледзь патрываў. Парадзіна Мсцісл. ПЯХЦЕР, -а, м. Пяхцер, вяровачная сетка, у якую кладуць сена, калі едуць у дарогу. Наткні ў пяхцер сена, штоб хапіла ны дарогу. Пухнава Раснян. Бацька зьбіраўся ў дарогу, а Ягор набіваў у пяхцер сена. Гібалы Касцюк. Наткні пяхцерь сенам, каб ладна было сядзець ны калёсах. Слаўнае Мсцісл. ПЯЦЕРНІ, -яў, мн. л. Тканіна ў пяць нітоў. Выткыла сабе пяцерні, цяперь нарежу рушнікоў і буду вышываць. Слаўнае Мсцісл. ПЯЦЬ, -і, ліч. Пяць. Я сяньні змытала на мытавіла пяць ручаік. Буліна Касцюк. Пяць нізык цыбулі нанізала. Хвёдараўка Краснап. Усіх іх была пяць. Хоцімск. ПЯЧКУР, -а, м. Пячнік, майстар класці печкі. Ён пячкур добры: печку кладзе — век прастоіць і грэіць ладна. Старае Сяло Мсцісл. Пячкур склаў печку. Хвёдараўка Краснап. Сяньні пячкуры прыдуць класьць печку. Людагошч Краснап. ПЯЧОНКІ, -аў і -нак, мн. л. Печань, печані. Як гракнуў яго 'б зямлю, дык пячонкі 'тсадзіў. Хвёдараўка Краснап. Цілячыя пячонкі нада пыдсмажыць. Слаўнае Мсцісл. ПЯЧУРА, -ы, ж. Пячура, нара. У лясу ёсьць лісіцына пячура. Слаўнае Мсцісл. Рак вылез з пячуры. Гібалы Касцюк. ПЯЧУРКА, -і, ж. 1. Памянш. ад пячура. Учора я купаўся і пыймаў у пячуркі ля берыга мянька. Гібалы Касцюк. 2. Пячурка, ямка ў сцяне печы. Зыграбі ты, дзеўка, жар у пячурку. Краснаручча Раснян. Запалкі пыклалі ў пячурку, каб высахлі. Смольская Буда Бялынкав. ПЯЧЫЦЬ, дзеясл. Пячы. Рызьвялі мы цяпло на полі ды дывай бульбу пячыць. Ушакі Чэрык. ПЯЧЭНЬНЯ, -я, н. 1. Што-небудзь печанае, смажанае. Нагытывыла гысьцям смажыныга пячэньня. Сохана Мсцісл. 2. Пячонкі, вантробы. Зьляцеў з дрэва і ўсё сабе пячэньня адбіў. Гібалы Касцюк. ПЯШКОМ, прысл. Пяшком, пешкі, пехатою. Пяшком ды станцыі дайдзем, а там паедзем. Мсціслаў. ПЯШЧАНКА, -і, ж. Вядро з пяском і вадою для касцоў касу мянціць. Я забыўся ўзяць пяшчанкі, і касы нечым пывастрыць. Зяціна Мсцісл. Пыстаў пяшчанку ў цянёк, ато за дзінь выда высахнець. Горкі Краснап. ПЯЮЧЫЙ, прым. Пявучы. Пяючыя дзеўка: дзе ні йдзе, усё пяець. Ушакі Чэрык. Р РАБІНА, -ы, ж. бат. Рабіна, верабіна. У лесі рабіна пасьпіваець. Вербеж Чэрык. Прыгожыя ягыды рабіны: красныя і растуць цэлымі букетамі, толькі горкія. Пірагова Мсцісл. РАБІНАВАЯ НОЧ. Ноч, у якую свеціць маланка без хмары і грымот. Бліскавіца блішчыць, верна, будзіць рабінавыя ноч. Куркаўшчына Мсцісл. РАБІНАВЫЙ, прым. Рабінавы. Рабінавыя лісьця вузінькія зубчастыя і расьцець елычкый. Глінь Касцюк. Я вырызаў сабе рабінавую палку. Ганнаўка Клім. РАБІЦЦА, дзеясл. Рабіцца. Што й на сьвеці робіцца? Распуста пышла, што крый бог. Маластоўка Бялынкав. Цагліна робіцца на цагельні. Лапаціна Мсцісл. РАБІЦЬ, дзеясл. Рабіць, працаваць. Як настаніць раньня, дык яна робіць і робіць — мінуты ні атдыхаець. Ушакі Чэрык. Ён жа мыладэй, ніхлімяжый, нічога ня ўмея рабіць. Дарагая Крыч. Галовухна мыя бедныя, а што ж я рабіць буду! Зоры Чэрык. Без ведыма майго нічога ні рабіця. Канічы Касцюк. РАБОТА, -ы, ж. Работа. Нешта ў цябе, хлопіц, марудна работа йдзець. Дубеец Касцюк. Ты не глядзі, што гэты конь нявідный, а ён добры конь і да корму і ды работы. Пячонкі Раснян. Не найду я пы сабе работы, а ад бязьдзельля дужа тошна. Слаўнае Мсцісл. РАБОТНІК, -а, м. Парабак, працаўнік. У іх работнік, яны кажын год нынімаюць — самі ні спрыўляюцца. Ён жа такей работнік — што ні возьміць дзелыць, дык у руках гарыць. Арцёмаўка Міласл. РАБОТЫЦЬ, дзеясл. Рабіць, працаваць. Вялікі мне анцірес дырма табе работыць. Слаўнае Мсцісл. Там верный чарвоніц будзіць за тры дні, ідзём туды работыць. Бяседавічы Хоцім. Дзеўка хоць ніпазорна, а работыць умея. Казельская Буда Краснап. Іх два браты і абодвы ны зямлі работыюць. Старае Сяло Мсцісл. РАБЫЙ, прым. Рабы. Асьпянае ліцо, рабае ад воспы. Пірагова Мсцісл. Дзеўка харошыя, толькі адна зыгана — рабыя. Бардзіч Краснап. РАВЕСЬНІК, -а, м. Равеснік. Твой Пятрок маёй Матруні равесьнік: яны ў адзін
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 512 ▶