Старонка 377
◀ / 512 ▶
ПЫШНЫЙ, прым. Горды, надзьмуты [пыхлівы]. Якей ты пышный стаў — ні падыйсьці ды цябе, ні зьгывaрыць ні пытрапіш. Хвёдараўка Краснап. ПЫШЧАСЬЦІЦЦА, дзеясл. Пашчасціцца. Бацьку пышчасьцілыся ныпасьці на добрыга купца і сходна прыдаць няньку. Палуж Краснап. ПЫШЧЫКАТУРЫЦЬ, дзеясл. Патынкаваць. Нада зьвёскі прывезьць, хату думаю пышчыкатурыць, цяплей будзець. Новы Дзедзін Міласл. ПЫШЧЫКЛЫТАЦЬ [пышчыкытаць], дзеясл. Паказытаць. Пышчаклыталі хлопца: спірьва ён дужа сьміяўсь, а пысьля стаў крічаць і плакыць — шчакоткі баіцца. Трубільня Краснап. ПЫШЫНЦЫВАЦЬ, дзеясл. Пашанцаваць, пашчасціць. Яму пышынцывала — знайшоў кашэль з грашмі. Парадзіна Мсцісл. Пышынцывала ў дарозі — пылавіну ехыў з кумым. Слаўнае Мсцісл. ПЫШЫПТАЦЬ, дзеясл. Пашаптаць. Трэба пышыптаць ат наўроку. Нова-Ельня Краснап. Вогнік нада вуглём абвесьць ды пышыптаць, як мяне вучыла бабчыха, дык пройдзіць. Касперка Міласл. ПЫШЫРПАЦЬ, дзеясл. Пашарпаць, падраць. Ты ўжо сваю сарочку пышырпаў. Канічы Касцюк. ПЫЯВІЦЦА, дзеясл. З'явіцца. Месік на небе толькі што пыявіўся. Усцінавічы Краснап. Ваня! Ужо галубіняткі ў катуху пыявілісь. Новыя Капачы Мсцісл. ПЫЯГЛІЦЦА, дзеясл. Паквапіцца. Ня думай, што хто-небудзь пыягліцца ны такога кыня — ета ж скура адна. Сохана Мсцісл. Пыягліўся ны такоя дабро, ня мог знайсьці лепшый дзяўчыны. Глупікі Крыч. ПЫЯДЗІНКА, -і, ж. Паядынак, змаганне. Выйшлі хлопцы на пыядзінку — хто скарей піряплывець ряку. Касперка Міласл. ПЫЯДУХА, -і, ж. Яда. Ну й пыядухі было ны вясельлі. Палуж Краснап. Як лета — дык новыя пыядуха — грібы. Парадзіна Мсцісл. ПЫЯСОК, -ска, м. Паясок. Пыдпіражы пыясок. Які прыгожы ў цябе пыясок. Мацутаўка Раснян. Аперажам мы цябе зылатым пыяском. Пірагова Мсцісл. ПЫЯЎКА, -і, ж. Вынік [з'яўленне]. За дзень выкыпылі калодзісь у трі сажні глыбіні, а пыяўкі німа — вады й ні чуваць. Касцюковічы. ПЭКНУЦЬ, дзеясл. Выцяць злёгку [пляснуць]. Я яго ня біў, а толькі пэкнуў па мордзі. Маластоўка Краснап. ПЭКЫЦЬ, дзеясл. Біць не вельмі моцна [пляскаць]. Хіба ён б'е, ён толькі так, пэкыіць па мордзі. Маластоўка Краснап. ПЭНЗАЛЬ, -я, м. Пэндзаль. Трэба бяліць столь, але німа пэндзыля. Вярбоўка Раснян. ПЭНСОВЫЙ, прым. Тлустачырвоны. Такіх чырвоных губ я йшчэ ні бачыў, ну прама пэнсовыя! Ушакі Чэрык. ПЭРКЫЛЬ, -ю, м. Паркаль. Дзяўчына купіла пэркалю на хустку. Лапаціна Мсцісл. Пэркыль толькі і йдзець на йсподнія бяльлё. Слаўнае Мсцісл. ПЭЎНА, прысл. Пэўна. Ета я пэўна ведаю. Сохана Мсцісл. Пэўна што на тым тыдні пычанець сьнег таіць. Мацутаўка Раснян. ПЭЎНЫЙ, прым. Пэўны. Маріц яшчэ ня пэўны вясновы месіць — у ім яшчэ буваюць мыразы. Гібалы Касцюк. ПЭЦКАЛЬ, -я, м. Пэцкаль, дрэнны майстар. Ці ж ета кываль? Ета пэцкаль, ён табе нічога па-люцку ні зьдзелыіць. Канахоўка Клім. ПЭЦКАЦЬ, дзеясл. Пэцкаць. Чаго ты выляісься пы зямлі — толькі адзежу пэцкаіш. Старае Сяло Мсцісл. ПЯВУН, -а, м. [Спявак], пявун. Мыкарь — пявун зьвесный: ён пець любіць і ўсягды зь дзеўкымі пяець. Клясін Краснап. ПЯВУНЬНЯ, -і, ж. Пявуння, спявачка. Матруна наша ой якая пявуньня: як зыпяець, дык люба слухаць. Маластоўка Краснап. ПЯКНУЦЬ, дзеясл. Выцяць [ляпнуць]. Як пякнуў яго бульбінай, дык ён аж ойкнуў. Парадзіна Мсцісл. 2. Упасці. Пякнуў на зямлю крындаш. Хвёдараўка Краснап. ПЯКНУЦЦА, дзеясл. Упасці [ляпнуцца аб зямлю]. Дзіцёнык як пякнуўсь з печы, дык ніжывога пыднялі. Парадзіна Мсцісл. ПЯКОЛКА, -і, ж. Гзымс над печкаю, месца, дзе кладуць запалкі. Сьпічкі ны пяколцы ліжаць. Тэкліна Шумяц. ПЯКОЛЫК, -лка, м. Пяколак. Пыкладзі сірнякі ны пяколык. Хвёдараўка Краснап. Вазьмі ны пяколку сьпічкі. Дубеец Касцюк. 2. Пячурка ў сцяне печы. Пылажы яблыка ў пяколык, ніхай аттаніць, ато яно мёрзла і есьці нільзя. Канічы Касцюк. ПЯКОТА, -ы, ж. Спёка, сухмень. Ат такія пякоты ажно гылыва баліць і працуваць на полі цяжка. Сохана Мсцісл. Каторый дзень стаіць тыкая пякота, што на полі няможна трываць. Сохана Мсцісл. ПЯКОТКА, -і, ж. Пякотка, пячайка. Мяне сяньні цельны дзень пякотка пячэць. Глупікі Крыч. Алі ж тыкая пякотка ад гуркоў — як жару хто ў сярэдзіну насыпаў. Парадзіна Мсцісл. Сяньні мяне целый дзень мучыць пякотка. Бяседавічы Хоцім. ПЯКУН, -а, м. Пякун, пякучы. Сяньні мароз-пякун: верна, градусыў дваццыць будзіць. Маластоўка Краснап. ПЯКЦІСЬ, дзеясл. Пячыся. Усадзіла пірагі — ці будуць яны пякцісь ці не? Нешта печ ні ныпалілась. Пацкава Мсцісл. ПЯКУЧКА, -і, ж. Пякотка, пячайка. Як толькі зьем кіслыя яблыка, так пычынаіць пякучка пячы. Дзянісавічы Навазыбк. ПЯКЫЦЬ, дзеясл. Пукаць, падаць. Яблыкі пякыюць ны зямлю. Палуж Краснап. ПЯЛЕГЫВЫНЫЙ, прым. Пялегаваны, пёшчаны. Пялегывыныя дзеўка — абы чаго есьць ні будзіць. Палуж Краснап.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 512 ▶