ПЫЛ, -у, м. Пыл. Змахні пыл з лаўкі, ніхай чылавек сядзіць. Вітрунь Касцюк. Дос табе трэсьці гэсты мяшок — ныдыла пылу, аж цёмна ў хаці. Ушакі Чэрык.
ПЫЛАВІНА, -ы, ж. Палавіна. Пылавіна агрыстніку высыхла. Шыркі Раснян. Пылавіну нашыга мыста зьнясло вясною ў павыдкі. Арцёмаўка Міласл.
ПЫЛАВІНКА, -і, ж. Памянш. ад пылавіна. Дай мне хуць пылавінку яблыка. Зяціна Мсцісл.
ПЫЛАВЫЙ, прым. Палавы, жоўташэрае масці. У яго былі два кані: чмарый і пылавэй. Бяседавічы Хоцім. У яго пылавэй конь. Забор'я Краснап.
ПЫЛАЖЫЦЦА, дзеясл. Умовіцца, дагаварыцца. Ён пылажыўся са мною, што прыйдзя ва ўторык. Палуж Краснап.
ПЫЛАЖЫЦЬ, дзеясл. Палажыць, пакласці. Нымазыла я маслым хлеба і дыла яму, а ён масла зьлізаў, а хлеб пылажыў на слоніц. Гарадок Раснян. Пылажы браўно на лісу. Тур'я Чэрык. Пыдральісь кішэня, й пылажыць нічога нільга. Ушакі Чэрык.
ПЫЛАЖЭНЬНЯ, -я, н. Становішча. Пылажэньня рабочых і крісьцян палуччылысь пры Савецкай уласьці. Слаўнае Мсцісл. Ны вайне ўсяк буваіць, буваіць такоя пылажэньня, што нызад ні пыбяжыш і наперад ні пайдзеш: усюдых сьмерць. Арцёмаўка Міласл.
ПЫЛАЗОК, -зка, м. Палазок, падошва ў плузе. Васіль, у цябе ж у плузе пылазок сьцёрся. Бязводзічы Мсцісл.
ПЫЛАНКІ, -аў, мн. л. Невялікія начоўкі, якімі апалаюць зерне. Вазьмі пыланкі і прыпылай вось гэты ячмень. Студзянец Касцюк.
ПЫЛАПЫЦЬ, дзеясл. Памацаць. Пылапыў упоцімку і нічога ні знайшоў. Вітрунь Касцюк.
ПЫЛАТНО, -а, н. Палатно. Ны навойчык накручваюць пылатно. Парадзіна Мсцісл. Пылатно на бель бяліла. Маластоўка Краснап.
ПЫЛАХЛІВЫЙ, прым. Палахлівы, баязлівы, пужлівы. Етый конь дужа пылахлівый. Дубеец Касцюк.
ПЫЛАЦІ, -ей, мн. л. Палаткі, вісячыя нары пад стольлю. Дзеці лазілі на пол, з полу на печку, а з печкі ны пылаці і зноў нызад. Арцёмаўка Міласл.
ПЫЛІВАНЫЙ, прым. Паліваны. Пыліваны жбан гладык і кряпчэй за ніпыліваныга. Слаўнае Мсцісл.
ПЫЛІНДВІЦА, -ы, ж. Паляндвіца. Смашныя пыліндвіца вышла з нашыга парсюка. Палуж Краснап.
ПЫЛІСАДНІК, -а, м. Палісаднік, агародчык каля хаты, звычайна засаджаны кветкамі. Хачу свой пылісаднік абгырадзіць лескыю. Сохана Мсцісл.
ПЫЛІТАЦЬ, дзеясл. Палётаць. Галуб пылітаў і сеў на крышу. Лешчынка Мсцісл.
ПЫЛІЧЫЦЦА, дзеясл. [Падлічыць], парахавацца. Стой, нада пылічыцца, сколькі ты плаціў і сколькі я — хто каму доўжын. Дубеец Касцюк.
ПЫЛОК, пылку, м. Памянш. ад пыл. Пылок пыдняўсь с трухлявый калоды. Палуж Краснап.
ПЫЛУМАЦЦА, дзеясл. Паламацца, зламацца. Выга ў калодзіжы пылумалысь, і вады біз вярёўкі дыстаць нельга. Арцёмаўка Міласл. Загвыздка пылумалысь, і каток зьехыў з восі. Глупікі Крыч.
ПЫЛУМАЦЬ, дзеясл. Паламаць, зламаць. Гылыварез етый, то дзяцей паб'ець, то гуркі з град выбіріць, то ў хаці што-нібудзь пылумаіць. Арцёмаўка Міласл.
ПЫЛУСКАЦЬ, дзеясл. Палушчыць. Нада етый квасоль пылускаць і выкінуць лузгу авечкым, яны зьядуць. Арцёмаўка Міласл.
ПЫЛУСЬВЕТ, -а, м. Прайдзісвет. Ці ты ні знаіш етыга пылусьвета — праўды ат яго ні пачуіш. Хвёдараўка Краснап.
ПЫЛЫМАЦЦА, дзеясл. Паламацца, зламацца. Пылымаўсь у быране ворчык. Хвёдараўка Краснап.
ПЫЛЫСА, -ы, ж. [Паласа], шнур зямлі. Мыя пылыса зымуражэла. Ныкат пашоў пы пыласе — нехта праехыў. Хвёдараўка Краснап. Перва пасеім тут, а тады паедзім ны дальнію пыласу. Бяседавічы Хоцім.
ПЫЛЫСКАЦЬ, дзеясл. Паласкаць. Я пылыскала ны падолі плацьця і забылыся пасініць там. Пацкава Мсцісл.
ПЫЛЮБОЎНІК, -а, м. Палюбоўнік. Пылюбоўнік яе прасіў, штоб іна кінула мужыка і выйшла зы яго замуж. Арцёмаўка Міласл.
ПЫЛЮБОЎНІЦА, -ы, ж. Палюбоўніца. Кінуў жонку і знайшоў сабе пылюбоўніцу і жывець зь ёю. Арцёмаўка Міласл.
ПЫЛЯГЧЭНЬНЯ, -я, н. Палягчэнне [палёгка]. Сёліта у налогах ёсьць пылягчэньня супраць летышніга. Касцюшкавічы Крыч. Ны душэ чуствуіцца нейкыя пылягчэньня, як скызалі, што ета ні праўда. Слаўнае Мсцісл.
ПЫЛЯДЗЕЦЬ, дзеясл. Паглядзець. Пылядзі на ветрыньнік — куды вецір дмець. Хвёдараўка Краснап.
ПЫЛЯДКА, -і, ж. [Ляда], поле, узаранае пасля выкарчавання лесу. На етых пылядкых добра родзіць. Хвёдараўка Краснап.
ПЫЛЯЖАЦЬ, дзеясл. Паляжаць. Ета сена яшчэ волкывыта, ніхай пыляжыць, нільзя яго такім гресьць. Арцёмаўка Міласл.
ПЫЛЯНА, -ы, ж. Паляна. Ідзі так пряма лесум, выйдзіш на пыляну, а за пыляную і яго хутыр. Бяседавічы Хоцім.
ПЫЛЯНІЦА, -ы, ж. Невялікі белы хлеб. У радзіцільскую суботу поп за памінальніцы назьбіраў пуды са тры пыляніц. Куляшоўка Клім.
ПЫЛЯЎКА [пляўка], -і, ж. Палёўка, яблыня, што расце ў полі. Ведыю адну пыляўку, ну і добрыя; яблыкі, што з саду. Хвёдараўка Краснап.
ПЫЛЯЦЕЦЬ, дзеясл. Паляцець. Восінь ужо—птушкі пыляцелі ў вырай. Большая Дуброва Касцюк. Зваліцца [паваліцца]. Ішла пы кладычцы, апшаснулыся і пыляцела ў ваду. Старае Сяло Мсцісл. Хутка пабегчы. Спычатку конь ішоў ціха, а та
76 👁