Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
Краснаполле. 2. Прыставіць. Прыстаў лесьвіцу к сьцяне, ды дзяржы, штоб ні упала, а я палезу. Хвёдараўка Краснап. ПРЫСТАН -y, м. Прыпынак, прытулак. Пристану мне нідзе німа, адзін я на ўсім сьвеці. Палуж Краснап. ПРЫСТАНІШЧА, -а, н. Прыпынак, прытулак. ён жа ніякыга прыстанішча ні маіць — во гэтак i цігаіцца пы сьвеці: у каго дзень прабудзіць, у каго два. Ушакі Чэрык. Найда ты, табе ўсё прыстанішча німа. Хвёдараўка Краснап. ГІРЫСТАНЬ, -i, ж. Прыстань, месца, дзе прыстаюць караблі. Хлопіц на прыстані, работыіць грузчыкам ці што. Касары Чэрык. ПРЫСТАНЫІЯ, -я, н. Далучэнне. Hi рады мы былі яго прыстаньню к нам, але i кінуць аднаго сярод лесу было шкода. Ушакі Чэрык. ПРЫСТАРАЦЦА, дзеясл. Прыстарацца, набыць. Пашлі мы з самыга раньня, каб прыстарацца дзе-нібудзь сабе хлеба. Ушакі Чэрык. ПРЫСТАРЭКЫЦЬ, дзеясл. Марудзіць з работаю за размоваю. Hi прыстарэкый тамыцька, a хутчэй кладзі ў копы, ато дождж будзя. Маластоўка Краснап. ПРЫСТАЦЬ, дзеясл. 1. Прыстаць, стаміцца. Конь сусім прыстаў, мабыць, i да дому ні даедзім. Парадзіна Мсцісл. 2. Далучыцца. Нейкі чылавек прыстаў ак нам у дарозі, i мы пайшлі зь ім разым. Палуж Краснап. ПРЫСТОІЦЬ, дзеясл: Прыпыніцца. Я к сустрэла яе, дык трошкі прыстоіла, распытала пры бацькоў. Старае Сяло Мсцісл. ПРЫСТОЛАК, -лка, м. Лаўка пры стале, зэдлік. Прыстаў прыстолак ды сядзь к стал у бліжэй. Барысавічы Клім. ПРЫСТРОІЦЬ, дзеясл. Прыладзіць. Тут німа завоскі, надa прыстроіць. Хвёдараўка Краснап. ПРЫСТУДЗЩЦА, дзеясл. Прастудзіцца. Огнік пы бырадзе пашоў — прыстудзілась нейдзе. Гаўрыленка Бялынкав. Я, знаць, прыстудзілась, што колькі пашлі пы ўсяму целу. Бяседавічы Хоцім. ПРЫСТУКНУЦЬ, дзеясл. Прыбіць, прыціснуць. Сёмку дрэвам прыстукнула, i цяперыцька акрывеў. Тур'я Краснап. ПРЫСТУПЩЦА, дзеясл. Прыступіцца. П рыступілыся нейкае ліхалецьця ны маю гылаву. Хвёдараўка Краснап. Комныту абклеіць нада, ды абоі дорыгі — ні прыступісься. Зарэчча Мсці,сл. ПРЫСТЫНЯ, -i, ж. Прасцірадла, тонкая посцілка. Зысьцялі крываць чыстыю прыстынёю, ато ета ўжо брудныя стала. Слаўнае Мсцісл, ПРЬІСТЫУ, -ва, м. Прыстаў, начальник стану пры царскім ладзе. Прыстыў зычаў біць мужукоў. Палуж Краснап. Як пычылася рывалюцыя, дык прыстыва-ткі ўкоцылі — ня выдрыўся. Маластоўка Краснап. ПРЫСУЖАЦЬ, дзеясл. Прысуджаць, прысуджваць. Судзьдзя тут пумыліўсь: гэстыму чылавеку нельга было прысужаць столькі — ну месіц, другі i дос. Ушакі Чэрык. ПРЫСУШЬІЦЬ, дзеясл. Прасушыць. Прысушы ў печы свае ванучкі,,ато яны мокрыяч Камароўка Крыч. ПРЬІСЫК, -ску, м. Прысак, гарачы попел i перапалены пясок. Сып бульбу ў прысык, дык ў мамэнт сыіякецца. Бяседавічы Хоцім. ПРЫСЬІПШЧЫК, -a, м. Чалавск, што няпрошаным умешваецца ў размову, справу. Бязь етыга прысыпшчыка нідзе ні абойдзіцца, толькі хто дзе зыгавора, дык i ён тут з сваім языком. Касперка Міласл. ПРЬІСЬМІХАСТВУВАЦЬ, дзеясл. Кпіць. Нечыга вам прысьміхаствуваць мяне, я вам ні рыўня. Горкі Краснап. ПРЬІСЬМІХАУСТВО, -a, н. Кпіны, вьі.смейванне. Я к вам прышоў ні ны прісьміхаўство, i вы мяне ні прысьміхаствуйця. Горкі Краснап. ПРЬІСЫДІБАЙ, -я, м. Прыхвасцень. Цябе, прысьцібая, тут ня просюць. Хвёдараўка Краснап. ПРЫСЬШГНУЦЬ, дзеясл. Насцігнуць, дагнаць. Людзі пыгналіся за тым чылавекым i пад лесым прысьціглі яго. Палуж Краснап. ПРЫСЯДЗЁЦЬ, дзеясл. Прасядзець. Прысядзеў увесь дзень у су седа, пад еечыр двору прышоў. Бабынічы Мсцісл. ПРЫСЯНКА, -i, ж. Прасянка, прасяная салома. У мяне быгата прысянкі, затое пшанічнай саломы німа. Хвёдараўка Краснап. Г1РЫТ, -у, м. Прыт [жвавасць, рухавасць]. Саўсім стары, хворый, i адкуль у яго той прыт бярэцца: устаець да сьвету, топчыцца, работыіць дзень i лажыцца разым з мыладымі. Слаўнае Мсцісл. ПРЫТАВЁС, -а, м. Вяроўка або жэрдка, прызначаная для развешвання бялізны. Плацьця навесь на прытавес, хай прасохніць. Хвёдараўка Краснап. ПРЫТАГОСІЦБ, дзеясл. Прыйесці, ирыцягиуць. Я прытагосіў ужо мех травы длі каровы. Хвёдараўка Краснап. ПРЫТАЛКА, -i, ж. Бакавы стаяк асады ў вокнах, дзвярах. Прыталкі крыва ў вокнах стыяць. Крычаў. У мяне ў вокнах прыталкі пагнілі, нада новыя дзелыць. Касары Крыч. ПРЫТАПЩЬ, дзеясл. Пратапіць [напал іць]. Нада луччы печ прытапіць, ато 'бед пракісьніць. Арцёмаўка Міласл. ПРЬІТКІЙ, прым. Прыткі, скоры, /ш, прыткей — у раз зьлётаў: адна ныга тут, а другая там. Парадзіна Мсцісл. Наш конь ды таго прыткі, ны адным месьці устыяць ні можыць. Слаўнае Мсцісл. ПРЫТНЫЙ, прым. Прыткі [скоры]. Якей ты прытный! Палуж Краснап. Прытныя дзеўка ета Антоля — усюдых пасьпеіць. Шэвялёўшчына Мсцісл. ПРЫТОМНЫСЬЦЬ, -i, ж. Прытомнасць, прысутнасць памяці. Пасьлізнуўшысь, так бразнуўся, што ўстаць ні можыць — ляжыць біз усякый прытомнысьці. Ушакі Чэрык. ПРЫТУГА, -i, ж. Жаль, туга. Тыкая мяне прытуга ўзіла, што брат паехаў, што я' аж зыплакыла, думаю — дрэнна будзіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вьі-.смейванне, туря
6 👁
 ◀  / 512  ▶