ПРЫБУДАВАНЬНЯ, -я, н. Прыбудова. Зуабілі яны к хаці нейкыя прыбудаваньня, i вышла у іх хата на дзьве пылавіны. Ушакі Чэрык. ПРЫБЫТАК, -тку, м. Прыбытак. Прыдаў я кыня i вярнуў грошы, што сам зыплаціў, i яшчэ прыбытку рублёў пяць. Ушакі Чэрык. ПРЫБЫТНЫЙ, прым. Прыбытковы. Бярысь-ка ты за ета дзела, яно прыбытнае — не пашкодзіць. Пірагова Мсцісл. ПРЫБЫУЛЯЦЬ, дзеясл. Прыбаўляць. Каровы ў травы мылыка прыбыўляюць. Хвёдараўкаў Красная. ПРЫБЬІЦЬ, дзеясл. Здабыць, дастаць. Зяць прыбыў неяк грошый i купіў карову. Палуж Краснап. ПРЫВАЛПДЦА, дзеясл. Праваліцца. Прывалілысь пальніца ў масту. Хвёдараўка Краснап. ГІРЫВАЛПДЬ, дзеясл. Прыстаць да берага. Паром прываліў к берыгу. Мала.стоўка Краснап. ПРЬІВАРОНІЦЬ, дзеясл. Прапусціць, недагледзець. Зашлындыўсь i абед прывароніў. Парадзіна Мсцісл. ПРЫВАРЫК, -рку, м. Прыварак, заира ва. Німа ніякыга прыварку, нішчымныя хлібаім. Хвёдараўка Краснап. ПРЫВЁЗЕНЫЙ, прым. Прывезены. Ны хату ўжо прывезен пакот. Машавая Бялынкав. ПРЫВЁЗЬЦЬ, дзеясл. Прывезці. Прыехыў наш дзядзька з Менску i прывёз вялікей пак з гасьцінцымі. Старае Сяло Мсцісл. Прывёз я мыкыўя на дровы. Хвёдараўка Краснап. ПРЫВЁЦІЦЬ, дзеясл. Прывеціць, ветліва прыняць. Дзядзіна нас дужа добря прбівеціла: i ныпаіла, i ныкарміла, i гарелкі пыдыла. Палуж Краснап. ПРЫВІЗАЦЦА, дзеясл. [Прывязацца], прыстаць, прычапіцца. Ды чаго ты прывізалысь, як асва, аткасьнісь ты ат мяне! Старае Сяло Мсцісл. ПРЫВІЗАЦЬ, дзеясл. Прывязаць. Нядобра ты прывізаў, глядзі — адвяжыцца i ўпадзець. Вербеж Чэрык. ПРЬІВІЗІНБ, -зьня, м. Раменчык, якім прывязваецца біч да цапільна. Прывізьні ў цапу піряцёрлісь. Хвёдараўка Краснап. ПР&ІВІЗКА, -i, ж. 1. Прывязь. Пусьці кыня на прывізку. Хвёдараўка Краснап. 2. Тонкая жэрдачка, якою прымацоўваецца рад саломьг да латы на страсе. Паедзім прывязём прывізак, бо трэба перакрыць крышу на njjni. Хлышчы Мсцісл. ПРЫВЬІКНУЦЬ, дзеясл. Прывыкнуць. Мы прывыклі цяпер кожны дзень чай піць. Пірагова Мсцісл. ПРЫВЯЗАЦБ, дзеясл. Прывязаць. Прывяжы праскоўку к быране. Людагошч Місцісл. ПРЫВЯЗВЫЦЦА, дзеясл. Прывязвацца. Вароты нашы прывязвыюцца путым. Машавая Бялынкав. ¥ ПРЫВЯЗКА, -i, ж. Тонкая жэрдачка, якою прымацоўваецца рад саломы да латы на страсе. Нысячы воз прывязак. Вародзькава Крыч. ПРЫВЯЗЬЛІВАСЬЦЬ, -i, ж. Прывязлівасць, звыкласць быць з чалавекам. Твыя прывязьлівасьць міне дзівіць: ты ж ні можыш i часіны пабыць біз яе. Ушакі Чэрык. ПРЫВЯЗЬЩ [прывёзьць], дзеясл. Прывезці. Прывязець бацька ны калёсых, дык i горад пыбачыш. Радзіонаўка Мсцісл. П рыв язь лі воз сена, ды ні пасыіелі cnpaтыць. Дарагая Крыч. ПРЫГАЖУЛЬЛЯ, -i, ж. Прыгажуня. Верна такія прыгажульлі йшчэ нійдзе ня ўбачыць, як Саклета. Куркаўшчына Мсцісл. ПРЫГАЛУБЩБ, дзеясл. Гірыгалубіць, прыласкаць. Пісклятка ты маё — хыдзі, я прыгалублю цібе, сынок мой мілінькій. Ушакі Чэрык. ПРЫГАСТВО, -а, н. Прыгажосць. Сьвятоя раство — людзім прыгает во. Маластоўка Краснап. ПРЫГАТУВАЦЬ, дзеясл. Прыгатаваць, зрабіць. Ьацька прыгатуваў канун для пчол. Вусце Чэрык. ПРБІГАЦБ, дзеясл. Скакаць. Курапа прыгаець пры дарозе. Чыгрынаўка Раснян. ПРЫГЛАДЖЫНЫП, прым. Прыгладжаны, прычэсаны, прыбраны. Што ета ты сяньні такей прыгладжыный, прымасьліный, ці ні ў сваты пойдзіш? Бяседавічы Хоцім. ПРЫГЛАДЗІЦЦА, дзеясл. Прыча,сацца. Вазьмі грыбянец ды прыгладэься троху, ато выласы, як бырына. Палуж Краснап. ПРЫГНАЦЦА, дзеясл. Прыгнаць з поля статак. Пастух прыгнаўся, трэба кароў даіць. Палуж Краснап. ПРЫГНАЦЬ, дзеясл. 1. Прагнаць. Ен нарошня прышоў туды, каб прыгнаць адтуль хлапцоў. Пірагова Мсцісл. [2. Прыгнаць]. ПРЫГНУЦБ, дзеясл. Скокнуць. Я іду тут, а заіц з-пад елкі кылі прыгніць — чыста піріпужаў мяне. Слаўнае Мсцісл. ПРЬІГОДА, -ы, ж. Прыгода, здарэнне. /1 ведаіця, ікая ca мной прыгода была? Ішоў упацёмку ды ўсунуўсь у кынаву. Ушакі Чэрык. ГІРЫГОЖА, прысл. Прыгожа. Як ты сёньні прыгожа выглідаіш! Ушакі Чэрык. Ны нашым магільніку дужа прыгожа: бярозы растуць, кветкі i чыста надта. Горка Краснап. ПРЫГОЖЫИ, прым. Прыгожы. Прыгожы хлопец Рыгор, i ветлівый — нікога ні ўразіць. Хоцімск. Якая ў цябе прыгожыя хустка — сінія з кветкамі. Вярбоўка Раснян. Людзі любяць усё прыгожае. Сохана Мсцісл. ПРЫГОН, -y," м. Прыгон, паншчына. Хто з тутэйшых мужукоў памятаіць прыгон? Соханд Мсцісл. За прыгоным пану плацілі аброк або працЫвалі ны пана. Жалезніца Краснап, ПРЫГОРСЬЦЬ, -i, ж. ПрЫгаршчы. И у кслькі ты ныбярэш у сваю прыгорсьць — гэткая маленькыя рука ў цябе. Ушакі Чэрык. ПРЫГУКНУЦЬ, дзеясл. Прыклікаць. Мы ŭ ласкай, i просьбай, i грозьоай, ні хочыць ісьці к маім рукам — нізашта ні магу прыгукнуць яго. Ушакі Чэрык
Дадатковыя словы
мала-.стоўка
8 👁