Старонка 334
◀ / 512 ▶
ўрэмя аж па сьмерць клыпаціўся аб сваіх пляменьніках. Пірагова Мсцісл. ПЛЯМЕНЬНІЦА, -ы, ж. Пляменніца, дачка брата ці сястры. У мяне ёсьць пляменьніца Алёна — братнія дычка — ды тыкая іна ветлівыя: заўсёды з прыхільнысьцю да мяне — усё «цётычка, цёцінька»! Пірагова Мсцісл. Быў у гысьцях у свае пляменьніцы. Палуж Краснап. ПЛЯМІЦЬ, дзеясл. Пляміць, рабіць плямы. Краска дужа дрэнныя, ні красіць, а толькі пляміць — плямымі выходзіць. Крывы Лес Шумяц. ПЛЯСКЫЦЬ, дзеясл. Пляскаць. Дос табе пляскыць у ладкі — рукі пыадбіваіш! Ушакі Чэрык. ПЛЯСУН, -а, м. Танцор. Ну, брат, ён і плясун, вокам ня згледзіш, як яго ногі ходзюць. Бяседавічы Хоцім. ПЛЯСУНЬНЯ, -і, ж. Танцорка. Вот ета плясуньня, як пусьціцца скыкаць, дык люба глядзець. Бяседавічы Хоцім. ПЛЯСЬНІВЫЙ, прым. Сівабелаваты. Есьць у яго плясьнівый, сівый конь. Палуж Краснап. Там пры Дунаю тыбуны маю, || сівыя, і гнядыя, і плясьнівыя. З нар. песні, М. Г. 97. ПЛЯСЬЦІ [плесьць], дзеясл. Плесці. Плясьці карункі нада, а ты ўсё бегыіш. Бродкі Крыч. Гыварі ты па-людску, ато пляцець німаведыма што. Слаўнае Мсцісл. ПЛЯХОТКА, -і, ж. Пялёнка. Пляхотка мокрыя пад дзіцёнкым, а яны ня зьменяць. Куляшоўка Клім. Зынясі ты, донька, на рэчку пляхоткі папылашчы дзіцячыя. Дзеражна Касцюк. Вазьмі пляхотку сухую на печы ды дзіцёнка перапаві. Іванаўка Хоцім. ПЛЯХОЦЬЦЯ, -я, н. Лахмоцце, лахманы, падранае адзенне. Ах ты старыя Аўдоцьця, || Сь цябе сыпліцца пляхоцьця. Бардзіч Краснап. ПЛЯЦЕНКА, -і, ж. Пляцёнка, уплеценыя галоўкі цыбулі. Ны сьцяне вісяць тры пляцёнкі цыбулі. Брылёўка Краснап. ПЛЯЦЕНЬ, -тня, м. Плот, агароджа з галля. Сёньні дыплялі пляцень кругом гарода. Людагошч Мсцісл. Я пераскочыў праз пляцень і схуваўсь у кыныплях. Залесавічы Крыч. Сад абгароджаны плятнём. Пацкава Мсцісл. ПЛЯЧО, -а, н. Плячо. Бег, шургануўся аб дзерыва плячом — рукаў выдраў. Парадзіна Мсцісл. Клішча — кряпчэй конскыга пліча. Бязводзічы Мсцісл. ПЛЯШКА, -і, ж. Пляшка [бутэлька]. Прынясі мне пляшку з іодам. Лабаноўка Клім. Міліцыя зыбрала пяць пляшык сымагонкі. Бяседавічы Хоцім. Трэціга дня купілі поўную пляшку красіну, а січас ужо ўся. Вярбоўка Раснян. Пляшка алею прыпала, нехта ўзяў ці што. Крывы Лес Шумяц. ПОБЫЧ, прыназ. Побач. Побыч Кузьмы якраз і я стаў. Канічы Касцюк. Ліжаў побыч дарогі, шагі ны чатырі. Арцёмаўка Міласл. ПОБЫЧНЯ, -і, ж. Біла ў драбінах, што возяць сена. У мыжары етыя побычні будуць тоўстыя дужа, цяжкія. Хвёдараўка Краснап. ПОВЫД, -а, м. Повад. Повыд пырваўсь, і конь пабег двору адзін. Новы Дзедзін Міласл. Мікола пасьвіў кыня ў повадзе. Бязводзічы Мсцісл. ПОВЫЛЬ, -і, м. Поваль, павалены лес. Паедзім у лес, нысыбіраім повылі на дровы. Гарцуеўка Краснап. Столькі насеклі лесу, цяпер нада ету повыль сыбіраць. Слаўнае Мсцісл. ПОГЛІД, -у, м. Пагляд [выгляд]. Іна на поглід дужа красівыя дзеўка. Слаўнае Мсцісл. Погляд, думка. Што ты думыіш аб етым дзелі, якій твой поглід: справімся мы з ім, асілім? Кажы. Восаў Краснап. ПОГРАБ, погріб, погрыб, -а, м. Пограб. Асьцярожна лезь у пограб, там дужа лесьніца апасьлівыя. Пірагова Мсцісл. Поўный пограб насыпалі картошкі. Духнава Раснян. Пірівязьлі мы кардохлі ў погріб з бурта, ды, мабыць, прымарозілі — гніць сталі. Арцёмаўка Міласл. Глядзі не прываліся ў жыролу, бо сам з погрыба ня вылізеш. Барысавічы Клім. Схадзі ў погрыб, прынясі гуркоў з пару ны закуску. Мацутаўка Раснян. ПОД, -у, м. Под, дно печы. Увесь под ны ямкых, нільзя хлеба сьпеч. Бяседавічы Хоцім. Хлеб сядзіць у печы на подзе. Зялёны Мсцісл. Под хырашо высланы глінаю. Пухнава Раснян. Нада пірыслаць под у печы, ато гырбатым стаў. Хвёдараўка Краснап. ПОДАЛ, -а, м. Падол, ніз адзежы. Подал у спадніцы брудны, скінь ты яе ды надзень чыстыю. Залесавічы Крыч. ПОДАЦЬ, -і, ж. Падатак. У етым гаду я зыплаціў дваццыць рублёў подаці. Гібалы Касцюк. ПОДБІЎКА, -і, ж. Вузкая істужка палатна, што падшываецца ўнізе спадніцы. Пыдымай вышы сыян, ато ўсю подбіўку абдзеліш. Бяседавічы Хоцім. Спадніца гатова, толькі подбіўка йшчэ ні падшыта. Азерцы Клім. Падбілысь у цябе, Ганна, уся подбіўка ў сырыфані. Крычаў. ПОДЛІ, прыназ. Каля. Подлі самый хаты зьдзелына лавычка, ны якой улетку сідзяць па вічарах. Бяседавічы Хоцім. ПОДЛЫСЬЦЬ, -і, ж. Подласць, нячэсны ўчынак. Ета подлысць зь яго боку — так паступіць. Слаўнае Мсцісл. ПОДПІСЬ, -і, ж. Подпіс. Ета ат Міколы пісьмо, во й яго подпісь унізу. Арцёмаўка Міласл. ПОДТАЧКА, -і, ж. Подтачка, ніжняя частка жаночай сарочкі, якая шыецца з другога, грубейшага палатна. Чэхлік у сарочкі пашыла з крамныга, а подтычку зьдзелыю з кужылю. Машавая Бялынкав. ПОДЫЛ, -а, м. Падол, ніз адзежы. Цётка насыпала мне яблык цэлый подыл. Пацкава Мсцісл. Подыл у сьвітцы нейдзе зыпляміў. Азерцы Клім. ПОДЫЎНА, прысл. Даволі даўно. Ён подыўна, як я толькі помню, ходзіць, калдыбаючы аднэй нагой. Лешчынка Мсцісл. ПОДЫЦЬ, -і, ж. Падатак. Сёлета подыці палегчылі: ільготы даюць безлашадным. Пірагова Мсцісл. ПОЖАР, -у, м. Пажар. Недалеча 'д нас быў пожар — згарела тодырыва пуня. Янаўка Мсцісл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 512 ▶