Старонка 327
◀ / 512 ▶
ПІЛЁХАЦЦА, дзеясл. Пялёхацца, пляскацца ў вадзе. Бачыш, як пілёхаіцца, ажны брызкі на міне ліцяць. Ушакі Чэрык. ПІЛІП, -а, м. Уласнае імя Піліп. Ня слухай, што табе гаворя Піліп: ці ты ня ведыіш, якей ён? Палуж Краснап. ПІЛІПІХА, -і, ж. Піліпіха, жонка Піліпа. Схадзі ты, Зосічка, ды старое Піліпіхі — іна зыгавор ат зьмяіныга ўкусу ведыіць, дык зыгаворя і прайдзець. Залесавічы Крыч. ПІЛІПКА, -а, м. Памянш. ад Піліп. Піліпка зьбегый ты гукні дзядзьку, хай прыдзець, скорынька. Глупікі Крыч. ПІЛІПЫЎКА, -і, ж. Піліпаўка, пост перад калядамі. Усю піліпыўку нішчымніцу цярпелі, нават алею і таго ні было. Восаў Краснап. ПІЛІСКУВАЦЦА, дзеясл. Зіхацець яркімі колерамі. Шоўкавыя хустка піліскуецца на сонцы. Куляшоўка Клім. ПІЛНА, прысл. Пільна. Яму пілна нада було ў горыд, дык ён ня гледзя на тоя, што сонца ужу садзілысь, пашоў. Арцёмаўка Міласл. ПІЛНАВАЦЬ, дзеясл. Пільнаваць, вартаваць. Лясьнік цяпер штодзённа ходзіць лес пілнаваць. Сохана Мсцісл. ПІЛЫВАЦЬ, дзеясл. Пілаваць. Пільшчыкі прышлі к нам дошкі пілываць. Сохана Мсцісл. ПІЛЬНА, прысл. Пільна, крайне неабходна. Ідзе ён? Мне ж яго пільна нада. Старае Сяло Мсцісл. Шчыра [старанна]. Пільна ўзяўся зы работу. Гібалы Касцюк. ПІЛЬНУВАЦЬ, дзеясл. Пільнаваць. Чаму ні хочыш пільнуваць сад, дам яблыкаў. Ушакі Чэрык. Ідзі-ка пільнуй коні, каб ні пызаходзілі ў шкоду. Кокатава Мсцісл. Старацца, дружна працаваць. Калі папільнуім, дык можа к вечыру дажнём. Гібалы Касцюк. ПІЛЬШЧЫК, -а, м. [Пільшчык], чалавек, што пілуе дрэва. Пільшчыкі прышлі к нам пілываць дошкі. Сохана Мсцісл. ПІЛЯНІЦА, -ы, ж. Белы хлеб. Ныпяклі піляніц поўныя рэшыта. Куляшоўка Клім. ПІЛЯСЫЙ, прым. Папялясы. Нашу пілясыю курічку каршун схапіў. Серчыцы Краснап. ПІНДЖАК, -а, м. Пінжак. Хлопец надзеў новый пінджак. Машавая Бялынкав. Янка, надзень пінджак, ня йдзі ў аднэй рубашкі, ато будзе халаднавата. Новыя Капачы Мсцісл. ПІНДЖАЧОК, -чка, м. Памянш. ад пінджак. Крепкій хлопіц быў: бывала ў адном пінджачку цэлыю зіму ходзіць, і ніякыя хвароба яго ні бярэць. Бяседавічы Хоцім. ПІНЖАК, -а, м. Пінжак. Ён пашыў сабе ня сьвітку, а пінжак; бяз зборык ззадзі і біз поіса і з быртамі. Арцёмаўка Міласл. ПІНУШКІ, -шок, мн. л. Пачаткі росту пер'я ў птушак. Птушанёнык быў у пушку, а тады пінушкі пычалі росьць. Хвёдараўка Краснап. ПІНЬКА, -і, ж. [Пянька], валакно канапель. А йдзе тут пінька прыдаецца, нада купіць пуды два ны здачу налогу. Мсціслаў. Пянькі сёліта ў мяне мала, на прыдналог ні хопіць. Бяседавічы Хоцім. ПІНЬКАМОЧЧА, -а, н. Месца, дзе мочаць каноплі. У пінькамоччы выда закісла, і рыба ўсплыла наверьх. Бяседавічы Хоцім. ПІНЬКУЧЫ, -оў, мн. л. Лапці, падплеценыя вяроўкамі. Пінькучы даўжэй носюцца і цяплей ныгам у іх. Хвёдараўка Краснап. ПІНЯЦЦА, дзеясл. Скардзіцца, злавацца. Ні піняйся ны мяне, німа за што. Маластоўка Краснап. Папікаць. Піняцца хлебум пычаў, пыжалеў, што даў калі кувалык. Шумячы. ПІНЯЦЬ, дзеясл. Злаваць. Ні піняй ны яго, малы йшчэ ён, ні разумеіць. Бардзіч Краснап. Папікаць. Ні нада було дываць, калі думыў піняць. Кокатава Мсцісл. Ты ж сам раней згадзіўся, а цяперь піняіш на другіх. Дубеец Касцюк. ПІПКА, -і, ж. Люлька. Ета дзедыва піпка, ні чыпай. Стары Дзедзін Міласл. Дай мне свае піпкі пакурыць. Пячонкі Раснян. Дзед насыпаў у піпку тыбакі і стаў курыць. Сохана Мсцісл. Дыстывай-ка піпку ды тыбаку — закурім. Касцюковічы. ПІПКЫЛА, -а, м. Курэц, што не выпускае з зубоў люлькі. Ды пакінь ты сваю піпку хуць ны часіну! Во ужу піпкыла, дыму напусціў — ні дыхнуць. Серчыцы Краснап. ПІРАБАРСЫВЫЦЬ, дзеясл. Перабарсываць, зацягваць у лапці [новыя] аборы. Узяўся пірабарсывыць лапці, калі йціць нада. Хвёдараўка Краснап. ПІРАБІРЛІВЫЙ, прым. Пераборлівы. Пірабірлівый ты дужа, шмат пірабіраеш: тая нікрасівыя, а тая ні ўмеіць работыць, ні найдзеш ды ўспадобы. Кокатава Мсцісл. Наша карова тыкая пірабірлівыя, абы якога пойла ня возьме і ў рот. Парадзіна Мсцісл. ПІРАВОДЗІНА, -ы, ж. Бэлька. Ета браўно пойдзя на піраводзіну ў хату. Хвёдараўка Краснап. ПІРАВЯРНУЦЬ, дзеясл. Перавярнуць. Піравярні ты вядро дыгары ныгамі — хай сохніць. Ушакі Чэрык. ПІРАДЗЕЛЫЦЬ, дзеясл. Перарабіць, пераіначыць. Калі ўдаўся нарт, дык яго трудна перадзелыць. Кокатава Мсцісл. ПІРАДОК, -дка, м. Перадок, пара пярэдніх колаў з воссю. Калі б даў хто-нібудзь пірадок, тады б паехалі ны сваіх калёсых. Татаркавічы Мсцісл. ПІРАЖКІ, -оў, мн. л. Ражкі, паражонае спорамі [галаўні] зерне. Піражкоў дзеці наеліся, дык жыватамі кычаюцца. Брылёўка Краснап. ПІРАЖОК, -жка, м. Памянш. ад пірог. Піражок выйшаў ладный, румянінькій. Меншая Багацькаўка Мсцісл. ПІРАНЕСЬЦЬ, дзеясл. Перанесці. Нада піранесьць жыта ў пуню. Асавец Крыч. Перажыць. Дзед мой ны сваіх плячох усю паншчыну піранёс. Добрае Мсцісл. ПІРАПСЮРЫЦЬ, дзеясл. Выцяць знячэўку. Ты б яго так пірапсюрыў, каб ён ногі павалок. Дуброўка Арш. ПІРАПУЖАЦЦА, дзеясл. Перапужацца [перапалохацца]. Пірапужаўся я сяньні на ўмор. Хвёдараўка Краснап.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 512 ▶