Старонка 319
◀ / 512 ▶
ПАСУНУЦЦА, дзеясл. Пасунуцца. Пасунься, я тут сяду. Маластоўка Краснап. ПАСУНУЦЬ, дзеясл. Пасунуць, парушыць. Пасунь трохі камбізу наперад. Новы Дзедзін Мілаcл. Ну, пасунь свае жорны адсюль. Горкі Краснап. ПАСУПІЦЦА, дзеясл. Нахмурыцца. Ён нешта пасупіўся. Хвёдараўка Краснап. ПАСЫДКА, -і, ж. Пастка. Наснудзілі пасыдку на мышэй. Гарцуеўка Краснап. У пасыдку пупалыся мышына. Слаўнае Мсцісл. ПАСЫЛАЦЬ, дзеясл. Пасылаць. Я пасылаю табе грошы штомесяца па дваццаць рублёў, няўжо табе не хапаіць? Хоцімск. ПАСЫНАК, -нка, м. Пасынак, сын жонкі ад першага мужа. У Янкі памёр бацька, а матка пранила да сябе другога мужыка, якому ўжо Янка быў пасынак. Міцькаўшчына Мсцісл. Малады парастак дрэва. Груша пасынак пусьціла, яго нада зрэзаць. Бакунавічы Чэрык. ПАСЫНЬНІК, -а, м. Пасынак. Ажаніўся ў другі раз, дык мачыха проста заела пасыньніка. Мсціслаў. ПАСЫПАЦЬ, дзеясл. Пасыпаць. Вазьмі жменю аўса ды пасып курам. Ушакі Чэрык. Атрэзыў сабе скібу хлеба, пасыпаў сольлю і стаў есць. Арцёмаўка Мілаcл. ПАСЫПАЦЬ, дзеясл. Пасыпаць. Перад духавым днём пасыпаюць па хаце і пы двару яверам. Пірагова Мсцісл. ПАСЫТКА, -і, ж. Пастка. Пасытка ляпнула, і мыш ачынулысь запёртыя. Пыставілі пасытку ны вуўка, а пыпаўся сыбака лапыю, яму лапу і зышчаміла. Арцёмаўка Мілаcл. Мне нада ныснудзіць пасытку лавіць мышэй. Слаўнае Мсцісл. ПАСЬВІЦЬ, дзеясл. Пасвіць. Летась ён скот пасьвіў. Радзіонаўка Мсцісл. Чаго брындаеш біз тоўку? Ідзі коні пасьвіць. Парадзіна Мсцісл. ПАСЬЛЕДНІ, прым. Апошні. Гарётнік ты мой, брахнінька, пасьледніга коніка ўкралі. Слаўнае Мсцісл. Дай мне лён, нада мычкі мыкаць, ато я ўжу пасьледнію спрала. Арцёмаўка Мілаcл. ПАСЬЛЕДЫШ, -а, м. Астатні. Пасьледыш пісклёнычык чуць ходзя. Хвёдараўка Краснап. ПАСЬЛІЗНУЦЬ, дзеясл. Аслізнуць, пакрыцца сліззю, згніць, заплеснець. Капуста пасьлізнула. Хвёдараўка Краснап. ПАСЬЛЯ, прыназ. Пасля. Во барыня! Пасьля чорныга хлеба яе жога пячэ. Парадзіна Мсцісл. Пасьля грому пашоў дождж. Іванаўка Хоцім. Пасьля дожджу будуць грыбы. Асмолавічы Мсцісл. ПАСЬМЕХ, -у, м. Пасмех [абсмяянне]. Скорый пасьпех—людзям на пасьмех. Слаўнае Мсцісл. ПАСЬНЕДАЦЬ, дзеясл. Паснедаць. Пасьнедаў ні так добра, дык есць зыхацелась. Дарагая Крыч. Пасьнедаўшы, Міхась пашоў у лес. Лапаціна Мсцісл. ПАСЬПЕХ, -у, м. Поспех. Як добра ўсё ідзе, дык і сам здароў і пасьпех у рабоце ёсьць. Бакунавічы Чэрык. ПАСЬПЕЦЬ, дзеясл. Паспець, зрабіцца спелым. Авёс пасьпеў — жаць урэмя. Віхраны Мсцісл. Вішні ў садзе пасьпелі — чырвоныя ўжо. Дзягавічы Калініншчына. Паспець, зрабіць што ў час. Ні пасьпеюць яны справіцца сяньні, штоп ураньні выіхаць. Арцёмаўка Мілаcл. За дзінь так хлопіц нывылачыўсь, што чуць у хату уваліўсь, і так і заснуў, і разуцца ні пасьпеў. Бясядавічы Хоцім. ПАСЬПІВАЦЬ, дзеясл. Паспяваць, рабіцца спелым. Жыта ўжо стала пасьпіваць — па ўзгорках жоўтыя ўжо стала. Шарэйкі Касцюк. Паспяваць, упраўляцца. Мы гулялі ў капусту, дык ён чуць пасьпіваў атхапліваць рукі. Арцёмаўка Мілаcл. ПАСЬСЕКЧЫ [пасьсеч], дзеясл. Пассякаць. Етыя кусьця нада ўсё пасьсекчы і спаліць. Маравілле Касцюк. ПАСЬСІКАЦЬ, дзеясл. Пассякаць. Усі асіны пасьсікалі, адні пні тырчаць. Парадзіна Мсцісл. ПАСЬЦЕЛЬ, -і, ж. Пасцель. Пысьцялі пасьцель, я лягу спаць. Прыпечына Калініншчына. Зыслані пасьцель новыю дзяругыю. Новы Дзедзін Мілаcл. ПАСЬЦЕЛЯ, -і, ж. Пасцель. Мыя пасьцеля зыслана. Палуж Краснап. Зыслалі пасьцелю пасьцілкаю. Машавая Бялынкав. ПАСЬЦЕРЦЬ, дзеясл. Абцерці, сцерці. Галубцы пасьцёрлі ўсю крышу. Хлышчова Мсцісл. ПАСЬЦІ, прысл. Амаль. Дужа дренна пумалолі муку: як сеіш, дык зыстаецца пасьці пылавіна асевык. Слаўнае Мсцісл. Клевір у нас цяпер многа сеюць, пасьці што кожный селянін. Пірагова Мсцісл. ПАСЬЦІВІЦЬ, дзеясл. Пасвіць. Сяньні пагонім кароў пасьцівіць на выжары. Залесавічы Крыч. Пасьцівіць кыня ня хочыш, а езьдзіць любіш, каб ты жыватом езьдзіў. Гібалы Касцюк. ПАСЬЦІЛАЦЬ, дзеясл. Пасцілаць, засцілаць. Німа чым пасьцелі пасьцілаць, дык так ны саломе і сьпім. Высокі Бор Краснап. ПАСЬЦІЛКА, -і, ж. Посцілка. Пасьцілка ўжо брудныя ны пасьцелі, зысьцялі, мама, чыстую. Залесавічы Крыч. Ну, як жа гэста спаць на голай саломе — хоць бы пасьцілку дала зыслаць. Ушакі Чэрык. У хаці халонна, пыд аднэю пасьцілкыю зьмерзьніш. Арцёмаўка Мілаcл. Дай мне пасьцілку пакрыцца, ато холодна спаць будзе. Усполле Раснян. ПАСЬЦІСЯ [пасвіцца, пасца], дзеясл. Пасвіцца. Коні пасуцца ў аборку. Кокатава Мсцісл. Ны ячменішчы пасьлісь каровы. Іванаўка Хоцім. Конь пасецца на выгыры. Маластоўка Краснап. ПАСЬЦЬ, дзеясл. Пасвіць. Завёў кыня ў нашу загырыдзь і пасець сабе. Бясядавічы Хоцім. ПАСЬЦЯРОЖКА, -і, ж. Засцярога. Ну хоць бы ён за вугал захінуўсь, як бег шалёны сыбака — пасьцярожка ніколі ні шкодзіць. Ушакі Чэрык. ПАСЯДЗЕЦЬ, дзеясл. Пасядзець. Пасядзеў ён, абглядзеўся на новым месцы, цяпер у яго і хата свыя. Пірагова Мсцісл. ПАСЯЛІЦЦА, дзеясл. Пасяліцца, асесці на жыццё. За печкый у нас цыркун пасяліўсь, абыдзень цыркаіць. Касцюковічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 512 ▶