Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ПАСУНУЦЦА, дзеясл. Пасунуцца. Насунься, я тут сяду. Маластоўка Краснап. ПАСУНУЦЬ, дзеясл. Пасунуць, парушыць. Пасунь трохі камбізу наперад. Новы Дзедзін Міласл. Ну, пасунь свае жорны адсюль. Горкі Краснап. ПАСУПЩЦА, дзеясл. Нахмурыцца. Ен нешта пасупіуся. Хвёдараўка Краснап. ПАСЫДКА, -i, ж. Пастка. Наснудзілі пасыдку на мышэй. Гарцуеўка Краснап. У пасыдку пупалыся мышына. Слаўнае Мсцісл. ПАСЫЛАЦЬ, дзеясл. Пасылаць. Я насылаю табе грошы штомесяца па дваццаць рублёу, няужо табе не хапаіць? Хоцімск. ПАСЫНАК, -нка, м. 1. Пасынак, сын жонкі ад першага мужа. УЯнкі памёр бацька, а матка приняла да сябе другога мужика, якому ужо Янка быу пасынак. Міцькаўшчына Мсцісл. 2. Малады парастак дрэва. Груша пасынак пусьціла, яго нада зрэзаць. Бакунавічы Чэрык. ПАСЫНБНІК, -а, м. Пасынак. Ажаніўся ў другі раз, дык мачыха проста заела пасыньніка. Мсціслаў. ПАСЫПАЦЬ, дзеясл. Пасыпаць. Вазьмі жменю аўса ды насып курам. Ушакі Чэрык. Атрезыў сабе скібу хлеба, пасыпау сольлю i стаў есць. Арцсмаўка Міласл. ПАСЫПАЦЬ, дзеясл. Пасыпаць. Перад духовым днём пасыпаюць nŭ хаце i пы двору яверам. Пірагова Мсцісл. ПАСЫТКА, -i, ж. Пастка. Пасытка ляпнула, i мыш ачынулысь запёртыя. Пыставілі пасытку ны вуўка, а пыпауся сыбака лапыю, яму лапу i зышчаміла. Арцёмаўка Міласл. Мне нада ныснудзіць пасытку лавіць мышэй. Слаўнас Мсцісл. ПАСЬВЩЬ, дзеясл. Пасвіць. Летась ён скот пасьвіў. Радзіонаўка Мсцісл. Чаго брындаеш біз тоўку? Ідзі коні пасьвіць. Парадзіна Мсцісл. ПАСЬЛЁДНШ, прым. Апошні. Гарётнік ты мой, брахнінька, пасьледніга коніка ўкралі. Слаўнао Мсцісл. Дай мне лён, нада мычкі мыкаць, ато я ўжу пасьледнію спряла. Арцёмаўка Міласл. ПАСЬЛЁДЫШ, -a, м. Астатні. Пасьледыш пісклёнычык чуць ходзя. Хвёдараўка Краснап. ПАСЬЛІЗНУЦЬ, дзеясл. Аслізнуць, пакрыцца сліззю, згніць, заплеснець. Капуста пасьлізнула. Хвёдараўка Краснап. ПАСЬЛЯ, прыназ. Пасля. Во барыня! Пасьля чорныга хлеба яе жога пячэ. Парадзіна Мсцісл. Пасьля грому пашоў дождж. Іванаўка Хоцім. Пасьля дожджу будуць грыбы. Асмолавічы Мсцісл. ПАСЬМЁХ, -y, м. Пасмех [абсмяянне]. Скорый пасьпех—людзям на пасьмех. Слаўнае Мсцісл. ПАСЬНЁДАЦЬ, дзеясл. Паснедаць. Пасьнедаў ні так добра, дык есць зыхацелась. Дарагая Крыч. Пасьнедаўшы, Miхась пашоу у лес. Лапаціна Мсцісл. ПАСЬПЁХ, -у, м. Поспех. Як добра ўсё ідзе, дык i сам здароў i пасьпех у рабоце ёсьць. Бакунавічы Чэрык. ПАСЬПЁЦЬ, дзеясл. 1. Паспець, зрабіцца спелым. Авёс пасьпеў — жаць урэмя. Віхраны Мсцісл. Вішні ў садзе пасьпелі — чырвоныя ўжо. Дзягавічы Калініншчына. 2. Паспець, зрабіць што ў час. Hi пасьпеюць яны справіцца сяньні, штоп ураньні выіхаць. Арцёмаўка Міласл. За дзінь так хлопіц нывылачыўсь, што чуць у хату уваліўсь, так i заснуў, i разуцца ні пасьпеў. Бяседавічы Хоцім. ПАСЬПІВАЦЬ, дзеясл. 1. Паспяваць, рабіцца спелым. Жыта ўжо стала пасьпіваць — na ўзгорках жоўтыя ўжо стала. Шарэйкі Касцюк. 2. Паспяваць, упраўляцца. Мы гулялі ў капусту, дык ён чуць пасьпіваў атхапліваць рукі. Арцёмаўка Міласл. ПАСЬСЁКЧЫ [пасьсеч], дзеясл. Пассякаць. Етыя кусьця нада ўсё пасьсекчы i cnaліць. Маравілле Касцюк. ПАСЬСІКАЦБ, дзеясл. Пасснкаць. Усі асіны пасьсікалі, адні пні тырчаць. Парадзіна Мсцісл. ПАСЬЦЁЛЬ, -i, ж. Пасцель. Пысьцялі пасьцель, я лягу спаць. ГІрыпечына Каліпіншчына. Зыслані пасьцель новыю дзяругыю. Новы Дзедзін Міласл. ГІАСБЦЁЛЯ, А, ж. Пасцель. Мыя пасьцеля зыслана. Палуж Краснап. Зыслалі пасьцелю пасьцілкаю. Машавая Бялынкав. ПАСЬЦЁРЦЬ, дзеясл. Абцерці, сцерці. Галубцы пасьцёрлі ўсю крышу. Хлышчова Мсцісл. ПАСБЦГ, прысл. Амаль. Дужа дренна пумалолі муку: як сеіш, дык зыстаецца naсьці пылавіна асевык. Слаўнае Мсцісл. Клевір у нас цяпер многа сеюць, пасьці што кожный селянін. Пірагова Мсцісл. ПАСЬЦІВІЦЬ, дзеясл. Пасвіць. Сяньні пагонім кароў пасьцівіць на выжары. Залесавічы Крыч. Пасьцівіць кыня ня хочыш, a езьдзіць любіш, каб ты жыватом езьдзіў. Гібалы Касцюк. ГІАСЬЦІЛАЦЬ, дзеясл. Пасцілаць, засцілаць. Німа чым пасьцелі пасьцілаць, дык так ны саломе i сьпім. Высокі Бор Краснап. ГІАСЬЦІЛКА, -i, ж. Посцілка. Пасьцілка ўжо брудныя ны пасьцелі, зысьцялі, мама, чыстую. Залесавічы Крыч. H y, як жа гэста спаць на голай саломе — хоць бы пасьцілку дала зыслаць. Ушакі Чэрык. У хаці халонна, пыд аднэю пасьцілкыю зьмерзьніш. Арцёмаўка Міласл. Дай мне пасьцілку пакрыцца, ато холодна спаць будзе. Усполле Раснян. ПАСБЩСЯ [пасвіцца, пасца], дзеясл. Пасвіцца. Коні пасуцца ў аборку. Кокатава Мсцісл. Н и ячменішчы пасьлісь каровы. Іванаўка Хоцім. Конь пасецца на выгыры. Маластоўка Краснап. ПАСЬЦЬ, дзеясл. Пасвіць. Завёў кыня ў нашу загырыдзь i пасець сабе. Бяседавічы Хоцім. ПАСЬЦЯРОЖКА, -i, ж. Засцярога. Hy хоць бы ён за вугал захінуўсь, як бег шалёны сыбака — пасьцярожка ніколі ні шкодзіць. Ушакі Чэрык. ПАСЯДЗЁЦЬ, дзеясл. Пасядзець. Пасядзеў ён, абглядзеўся на новым месцы, цяпер у яго i хата свыя. Пірагова Мсцісл. ПАСЯЛЩЦА, дзеясл. ПаСяліцца, асесці на жыццё. За печкый у нас цыркун пасяліўсь, абыдзень цыркаіць. Касцюковічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пасўн
23 👁
 ◀  / 512  ▶