Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
тут. Парадзіна Мсцісл. На парыніне пасецца скот. Юркаўка Крыч. Парыніна сёліта дрэнныя, скот ні ныідаіцца. Палуж Краснап. ПАРЫЦЦА, дзеясл. Парыцца. Я ні люблю у лазьні парыцца, так толькі мыюся. Глупікі Крыч. ПАРЫЦЬ, дзеясл. Парыць, прыпарваць. Нешта сяньня зранку стала парыць — знаць, дождж будзя. Маравілле Касцюк. ПАРЫЦЬ, дзеясл. Пакапаць. Я сваю бульбу усю зілізьняком нарыла, кыня ні у кога ні брала. Пірагова Мсцісл. ПАРЭЗ, -а, м. бат. Парэз. Трава парэз завецца так таму, што бабы прыклыдаюць яе ны парэзыныя месты. Гэта — зялёная траука, наўродзе дробнай папырыці. Пірагова Мсцісл. ПАРЭЗАНЫЙ, дзеепрым. Парэзаны. У мяне паліц парэзаны, дык ні магу крэпка узяць рукою. Баброва Раснян. ПАРЭЗКА, -i, ж. [Парэз], парэзанае месца на деле, болька. Баліць парэзка ны пальцы. Хвёдараўка Краснап. ПАРЭЗЫЦЬ, дзеясл. Парэзаць. Мы сваіх баранчыкыу парэзылі. Вербеж Чэрык. Сяньні парэзылі бязумінкі (тонкія дошкі). Хвёдараўка Краснап. ПАРЭНДЖА, -ы, ж. Парэнча [поручань], баляса, загарода на мосце. Парэнджы ны масту згнілі. Гарадзец Бабр. ПАРЭНЖА, -ы, ж. Парэнча [поручапь], баляса, загарода на мосце. Якая ета слабенькыя парэнжа, ці можна зы яе дзіржацца. Канічы Касцюк. ПАРЭЧКА, -i, ж. бат. Парэчка. Парэчкі ўжо чырвоныя сталі — паспелі ўжо. Халдзееўка Хоцім. У нас у садзе ёсьць тры кусты краснай парэчкі. Пірагова Мсцісл. Парэчкі сёліта многа ў саду. Маластоўка Краснап. ПАСАГ, -y, м. Пасаг, маёмасць, што даецца дзяўчыне пры выхадзе замуж. Я ж саўсім бедны, які я магу пасаг даць сваёй даццэ — вазьмуць яе замуж i так. Ушакі Чэрык. Мыладыя паехалі па пасаг. Лапаціна Мсцісл. ПАСАГА, -i, ж. Пасаг. Ён сабе жонку узяў з пасагаю. Негін Касцюк. Як ішла яго дачка замуж, дык пасагі за ёй даў: карову, каня i йшчэ нешта. Ушакі Чэрык. ПАСАД, -у, м. 1. Пасад, стол [трон]. Сапхнулі гэта цара з пасаду, ды самы, мусіць, пасад спалілі. Ушакі Чэрык. 2. Рад снапоў, [раскладзеных] на таку для малацьбы. Змылацілі да сьвету два пасады снапоў i ў лес паехалі, толькі, стала днець. Дзеражна Касцюк. ПАСАДА, -ы, ж. Сядзіба. Ходзіць па пасадзе ды гаворя нешта сам сабе. Іванаўка Хоцім. Г1АСАДЗЩБ, дзеясл. Пасадзіць. Пасадзі дзіця на мост, ніхай сядзіць. Маплавая Бялынкав. Хачу квакуху пасадзіць. Пірагова Мсцісл. Сёліта i я пасаджу гарбузоў. Буліна Касцюк. ПАСАДКА, -i, ж. 1. Пастка. Зывялося мышэй, проста бяда, нада пасадку пыставіць, мо пыпадзе каторая. Маравілле Касцюк. 2. Зяпа, рот. Што ты пасадку разінуў? Hi спужалыся цябе. Гарбавічы Касцюк. ПАСЕРБАЦЬ, дзеясл. Пасёрбаць, з'есці што-небудзь рэдкае. Трэба чаго-небудзь пасёрбаць крыху, ато есьць захацелася. Дуброўна. ПАСЁРДЗІЦЦА, дзеясл. Пазлавацца. Матка пасердзіцца ды й улашчыцца. Гарбавічы Касцюк. ПАСЁСТРА, -ы, ж. Дваюрадная сястра. Хутка вяселля будзем гуляць: мая пасёстра выходзя замуж. Палуж Краснап. ПАСЁЯЦБ, дзеясл. Пасеяць. Як у вас сёліта гарод, пасеялі ўжо каноплі ці не? Новыя Капачы Мсцісл. Пасеяў сабе гынчар'ыкі на куріва. Палуж Краснап. ПАСІЛІЦБ, дзеясл. 1. Змагчы, перамагчы. Лепш ні йдзі з намі — ні пасіліш ты гэстай дарогі — дужа далёкыя. Ушакі Чэрык. ПАСІЛКАВАЦЦА, дзеясл. Пасілкавацца, падмацавацца ядою. Пасілкаваліся троху i пашлі дальш. Палуж Краснап. ПАСІЛКУВАННЯ, -я, н. Падмацаванне ядою. Стамілісь, ішоўшы, i селі пасілкувацца, a пысьля пасілкуваньня пыляглі ды ŭ заснулі. Хвёдараўка Краснап. ПАСІЛЬВАЦБ, дзеясл. Перамагаць. Хлопцы 'днэй сілы: ні той, ні той ні naсільвыя ў боріньні. Лютня Краснап. ПАСІЛЬНЫЙ, прым. Пераможаны. Давыд з Гараськый борілісь, дык Давыд астаўсь пасільный. Маластоўка Краснап. ПАСІНЁЦЬ, дзеясл. Пасінець. Ат холаду пасінеў i калоціцца бяспрытульны, бедны хлапец. Сохана Мсцісл. ПАСКАБКЁ -бак, мн. л. Паскубкі, астаткі ад валакна канапель, калі ўюць вяроўкі. Многа паскыбак — пінька дрэнь. Хвёдараўка 'Краснап. ПАСКОМІЦЦА, дзеясл. Набіць аскому. Паскомілася мне гета работа, хачу другую пашукаць. Пірагова Мсцісл. ПАСКРЁБЫЦЬ, дзеясл. Пачасаць. Зыхацеў паскрёбыць сьпіну i стаў церца сьпіною аб прітыку, a ўсе як зырягочуць. Арцёмаўка Міласл. ПАСЛАБІЦЬ, дзеясл. Паслабіць. Атгуж-ка хамут, нада паслабіць гужы. Пірагова Мсцісл. ГІАСЛАНЁЦ, -нца, м. Пасланец, пасланы. Паслалі паслынца, дык ён там i сеў; треба за ім другога пасылаць. Дубеец Касцюк. ПАСЛАЦЬ, дзеясл. 1. Паслаць. Хацеў паслаць дзяўчыну na дзядзьку, ды вось нейдзе пабегла. Г'лупікі Крыч. Паслаў пісьмо брату, каб прыехаў двору. Зоры Чэрык. 2. Паслаць [сцелючы, раскласці]. Паслалі лён, a вецір пыраскідаў. Дубеец Касцюк. Пасьцялі пасьцель, я лягу спаць. Палуж Краснап. ПАСЛУЖКА, -i, ж. Паслуга. Другей б а чылавек ні даўся табе ны пас лужку. Палуж Краснап. ПАСЛУЖЬЩЬ, дзеясл. Паслужыць. Паслужы ты мне, а я табе ўдвыя ад служу. Г'лупікі Крыч. ПАСЛУХЫЦЬ, дзеясл. Паслухаць. Дос табе шымацець бумагаю, дай паслухыць, што людзі кажуць. Арцёмаўка Міласл. Н е
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гынчарыкі, зесці
5 👁
 ◀  / 512  ▶