Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
НЫНАРУГУ, прысл. Назлосць. Дзеўка нынаругу бацьком пыйиіла зы яго замуж. Палуж Краснап. НЫНАСГЦБ, дзеясл. Нанасіць. Пчолы ньшасілі повін вулей мёду. Сохана Мсцісл. Нынасі вады ў лазьню ды зытапі, штоб к вечыру гатова была. Зоры Чэрык. НЫНЯЦЦА, дзеясл. Наняцца. Сапрон ныняўся вазцом у Касцюковічы. Палуж Краснап. Людзі кажуць: «Ныняўся — як прыдаўся». Дарагая Крыч. НЫНЯЦЬ, дзеясл. Наняць. У хызяйстві німа каму работыць, прыдзіцца ныняць бытрыка. Слаўнае Мсцісл. Вызца я ўжо ныняў, зараз пад'едзе. Бакупавічы Чэрык. НЫПАВЁР, прысл. Напавер. Дай мне ета ныпавер, a ў суботу грошы 'ддам. Хвёдараўка Краснап. НЫПАЩЬ, дзеясл. Напаіць. Дзядзька, дай цыбаркі кыня ныпаіць. Горня Хоцім. Ц і ныпаіў ты кыня? Хлыпца ныпаілі ды п'яна. Шэвялёўка Мсцісл. НЫПАЛГЦЬ, дзеясл. Напаліць. Во печку ныпалілі, што нілізя падыйсці. Ныпаліяі вапны. Пірагова Мсцісл. Ныпалілі печ, аж чырвоныя стала. Ушакі Чэрык. НЫПАЛЬВЫЦЬ, дзеясл. Напальваць. Hi нада было так ныпальвыць печку: дужа душна — аччыні трохі дзьвері. Брылёўка Краснап. НЫПАМШ, -y, м. Напамінак. Як noŭдзіш к ім, зьдзелый там ныпамін, што ў пынядзелык у нас мылыцьба. Пірагова Мсцісл. НЫПАРІЦЬ, дзеясл. Напарыць. Ныпарілі цэбірь мякіны i пынясьлі каровым. Apцёмаўка Міласл. Дзівасільніку ныпаріць чада. Касперка Міласл. НЫПАСЬЛЁДЫК, ныпасьлёдку, прысл. Напаследак [у заключэнне]. Хадзем, хлопцы, у шынок, хоць пыгуляім ныпасьледык. Ушакі Чэрык. Пракоп лаіў, лаіў пляменьніка, a ныпасьледку схапіў яго зы каўнер ды выштурхнуў вон. Палуж Краснап. НЫПАСЬЦЬ, дзеясл. Напасці, иатрапіць. Хлопіц ныпаў у лесі ны зыйца. Пустушкі ныпалі ны вуціныя гняздо. Палуж Краснап. НЫПІВАЦЬ, дзеясл. Напяваць, спяваць ціха. Што ты ныпіваеш сабе пад нос? Зысьпівай ўголыс. Юшкі Мсцісл. НЫПІНАЦЬ, дзеясл. Напіраць. ён стаў ныпінаць на тоя, штоб i яму выдзілілі часьць. Арцёмаўка Міласл. НЫПІСАЦЬ, дзеясл. Напісаць. Ныпісаў мне дыстывярэньня, тады прымыкаткый прыціснуў. Палуж Краснап. Макрыда ныпісала мне пісьмо, але ніяк ні зьбярусь ёй аткызаць. Старае Сяло Мсцісл. Німа чым пісьмо ныпісаць — чарніла ўсё высыхла. Арцёмаўка Міласл. НЫПРАВА, прысл. Направа, у правы бок. Куды тут ехыць, ныправа ці налево? A дывай паедзім ныправа. Юшкі Мсцісл. НЫПРАВІЦЬ, дзеясл. Направіць, naправіць. Твой левый сапог скрывіўся, зынясі ты яго к сапожніку, ніхай ныправіць. Прусіна Касцюк. Ныправілі масты, ато дык ні праехыць ні прайціць було. Маластоўка Краснап. НЫПРАДЫЦЦА, дзеясл. Набегацца. Ныпрадыўся за дзень, дык заснуў. Хвёдараўка Краснап. НЫПРАЛЕТ, прысл. Наўсцяж [ад капца да канца]. Прысядзеў увесь дзень ныпралёт, а работа стаіць. Хвёдараўка Краснап. НЫПРАНУЦЦА, дзеясл. Апрануцца. Ныпрані сваю ныпратку. Кокатава Мсцісл. НЫПРАРОКЬІВЫЦЬ, дзеясл. Напрарокаваць. Ен мне ныпрарокывыў, што ў нашым двары сёліта пыкража трапіцца. Пірагова Мсцісл. НЫПРАСЬЦЬ, дзеясл. Напрасці. Сяньні я досьвітку аднарушнік ныпрала, а тады ўжо у печы паліць стала. Палуж Краснап. НЫПРАТКА, -i, ж. Вопратка. Ныпратка мыя ўся ўжо знасілысь i ныпрануць нечыга. Кокатава Мсцісл. НЫПРІМЁЦІЦЬ, дзеясл. Нагледзець [узяць на прыкмету]. Ныпрімеціў я сабе двух дзіўчат, на Кылядых паеду ў сваты. Пірагова Мсцісл. НЫПРІТАЦЦА, дзеясл. Апранацца. Стаў я ныпрітацца, каб пайсьці туды, аж Сымон кажыць, што схдд адменін. Палуж Краснап. НЫПРЯКУДЗЩЬ, дзеясл. Нагарэзаваць. За што цябе маці біла, ныпрякудзіў нійначый? Брылёўка Краснап. НЫПРЯМЫК, -мка, м. Напрамак. Ен узяў такей ныпрямык, улева, пряма на лес. Бяседавічы Хоцім. Ну якій ныпрямык мы возьмем, нічога ня відна? Дывай сабе паедзем ныправа. П ірагова Мсцісл. НЫПРЯНУЦЦА, дзеясл. Апрануцца. Мне не у вошта ныпрянуцца, дай свайго кажуха. Дубеец Касцюк. НЫПРЯТКА, -i, ж. Вопратка. Добрыя ныпрятка ў етыга чылавека, хуць якій мороз, дык ні зьмерзьніць. Бардзіч Краснап. НЫПРЯТУВЫЦЦА, дзеясл. Апратвацца [апранацца]. Ныпрятувыйсь пыцяплей, ато дужа сьцюдзёныя над вор' я сяньні. Бяседавічы Хоцім. НЫПРЯТЫЦЬ, дзеясл. Накласці [высока], бітком набіць. Сапрон ныпрятыў сеным воз, як каню павесьці. Палуж Краснап. НЫПУГАЦЬ, дзеясл. Напужаць. Дзітвыра справілі такі віск, што хоць ты ўцікай, так іх нехта ныпугаў. Добрае Мсцісл. НЫПУСЬЦЩЬ, дзеясл. Напусціць. Ен дужа любіць страху ныпусьціць, хуць сам ківу пужаіцца. Арцёмаўка Міласл. НЫПЫГАТОВI, прысл. Напагатове. Ён сядзеў, як на вугальлі, ныпыгатові бегчы кожную мінутку. Пірагова Мсцісл. Мы былі ныпыгатове, калі прыехылі зы намі. Чэрыкаў. НЫПЫДАЦЬ, дзеясл. Нападаць. Ны мяне ты біспрічынна ныпыдаіш, я тут ні ў прычыні, я нічога ні знаю аб етым. Арцёмаўка Міласл. НЫПЫТАЦЬ, дзеясл. Напытаць, даведацца, разведаць. Ныпытай-ка, ці ні купілі б там нашу карову? Хвёдараўка Краснап. НЫПЯЛІЦЬ, дзеясл. Нацягиуць [цеснае]. Нашто ты ньіпяліў мае штаны біз спросу? Палуж Краснап. НЫПЯРСТЫК, -тка, м. Напарстак. Шыла біз ныпярстка, дык yci пальцы пыкалола
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падедзе, пранўцца, прянўцца, пыййіла, пяна
12 👁
 ◀  / 512  ▶