пыглядзець — ні пышла, сыва і з'ела куріцу. Арцёмаўка Міласл.
НІЖДАНА, прысл. Нечакана. Ніждана прыехалі к нам госьці з Асмолавіч. Пірагова Мсцісл.
НІЖДАНКА, -і, ж. Неспадзёўка, нечаканасць. Для нас ета ніжданка: нічога ні пісаў і ўраз пріехыў, госьцік дырагей. Цівецкая Краснап.
НІЖДАНЫСЬЦЬ, -і, ж. Нечаканасць. У мяне сяньні тыкая ніжданысьць: брат прыслаў два чырвонцы грошаў. Пірагова Мсцісл.
НІЖНІЙ, прым. Ніжні. Ніжнія часьць атвалу спыхалысь, нада к кывалю несьць — пылапіць. Куляшоўка Клім. На веялцы азадный ячмень ідзець у ніжнае рэшата. Пірагова Мсцісл.
НІЖНІК, -а, м. Валет (у картах). На што ты йдзеш ніжнікам? У яго адама, дык ён зыбярэць твайго валета. Хвёдараўка Краснап.
НІЖЫДАНА, прысл. Нечакана. Сваты ніжыдана прыехалі; мы й ня думылі, штоб етыя сваты пріехылі. Арцёмаўка Міласл.
НІЖЫЦЦА, дзеясл. Зніжацца. Цына на хлеб стала ніжыцца. Палуж Краснап.
НІЗАБЫТЫЙ, прым. Незабыўны. Нізабытный мой дзіцёначык, век цябе буду ўспамінаць. Пірагова Мсцісл.
НІЗІБЫЎНЫЙ, прым. Незабыўны. Ета былі нізабыўныі гады — гіройськыя гады. Б. Хутары Краснап.
НІЗАГОЙНЫЙ, прым. Незагойны. У мяне ета рана нізагойныя: усё мякнець і мякнець. Пірагова Мсцісл.
НІЗАГОЙНЫСЬЦЬ, -і, ж. Незагойлівасць. Хвершыл гуваріў аб нізагойнысьці маей нагі. Трубільня Краснап.
НІЗАЛЕГЛЫСЬЦЬ, -і, ж. Незалежнасць. Ён хочыць нізалеглысьці, штоб нікому ні пыдчыняцца. Палуж Краснап.
НІЗАМОЛЬНЫЙ, прым. Незамольны. Убіць чылавека — ета нізамольный грех, ета ні прасьціць бог нікому. Хвёдараўка Краснап.
НІЗАШТА, прысл. Нізашто [нізавошта]. Нізашта, ніпрашта азьдзівяліў ложкай па лбу. Слаўнае Мсцісл. Іна нізашта цябе аблаіць, луччы нічыпай. Арцёмаўка Міласл.
НІЗГРАЙНА, прысл. Нязграбна, нядобра. Нейк нізграйна ўсё пулучылысь, нада наныва зьдзелыць. Палуж Краснап.
НІЗГРАЙНЫЙ, прым. Нязграбны. Нізграйный хлапец, хто зы яго пойдзя? Маластоўка Краснап.
НІЗГРЯБНА, прысл. Нязграбна, няёмка. Ён нізгрябна зыхапіў мех на плечы і пыташчыў. Пірагова Мсцісл. Так жа нізгрябна ў яго выходзіць, ўсёдно што рукі ў яго ні туды завернуты. Слаўнае Мсцісл.
НІЗГРЯБНЫЙ, прым. Нязграбны, неповаротлівы. Такі ўжо нізгрябный етый Міхась, ён і ступіць па-людзку ня можыць. Асавец Крыч.
НІЗДАЛІМЫЙ, прым. Неадольны, непераможны. Горя ў мяне ніздалімыя. Палуж Краснап.
НІЗДАРОЎЯ, -я, н. Нездароўе. Ніздароўя нейкыя ныпала ны мяне — усё хварэю. Журбін Бялынкав. Усё б нічога, здаецца, каб ні ета ніздароўя: пы хаці прайці і то трудна. Вітрунь Касцюк.
НІЗЕНЬКІЙ, прым. Памянш. ад нізкі. Зьдзелыў нізенькій зэдлік, дык дзеці цэлы дзень зыбыўляюцца кылы яго. Юркаўка Крыч. Тыкая нізенькыя яблыня, а сколькі на ёй яблык зырадзіла. Дубровіцы Клім.
НІЗЁХТЫНЬКІЙ, прым. Вельмі нізкі, зусім нізенькі. А ён такій нізёхтынькій, ніпрыгожый, проста глядзець няможна! Пірагова Мсцісл.
НІЗІПІРСЬНІЦА, -ы, ж. бат. Гусялапка. Нізіпірсьніца расьцець пы рысьцяробым, на ёй белы цьвет, яе бяруць, як нарыў будзя. Хвёдараўка Краснап.
НІЗКА, -і, ж. Нізка. Я ўчора нанізаў большую нізку шыпшыны, дык ладныя бусы вышлі. Канічы Касцюк. Пяць нізык цыбулі. Тры нізкі пацерык. Хвёдараўка Краснап.
НІЗКА, прысл. Нізка, невысока. Ластыўкі нізка лётаюць — дождж павінін быць. Асмолавічы Мсцісл. Канюх ляцеў нізка ныд зямлёй. Расна.
НІЗЬЛЯЧЫМЫСЬЦЬ, -і, ж. Невылечнасць, незагойлівасць. Калі косць здаровыя, то мяса нырясцець, а кылі косьць загніець, — ета ўжу нізьлячымысьць. Маластоўка Краснап.
НІЗМЫГА, -і, ж. Нямога. Нізмыга мыя ўпраўляцца ўсюдых. Гібалы Касцюк. Я б табе пыдсабіў, ды нізмыга мыя. Палуж Краснап. Не, нізмыга мне етый мех пыдняць, ато ноды парвесься. Пірагова Мсцісл.
НІЗНАМА, прысл. Невядома. Нізнама як і выбрыцца зь етыга лесу. Палуж Краснап.
НІЗНАМЫЙ, прым. Незнаёмы. Зайшоў ды нас нейкій нізнамый, спытаўся, айдзе татка, і пашоў, нічога не скызаўшы. Пірагова Мсцісл.
НІЗНАРОКЫМ, прысл. Незнарок, ненаўмысна. Ты ні 'біжайся ны мяне: я нізнарокым ударіў. Цівецкая Краснап.
НІЗНАЧНЫСЬЦЬ, -і, ж. Нязначнасць, нязначная рэч. Зы такую нізначнысць, а так асудзілі мужыка. Слаўнае Мсцісл.
НІЗНАЧУЧЫЙ, прым. Нязначны. А, ён там у сельсавеце нізначучый: дзілавод, болі нічога! Пірагова Мсцісл.
НІЗНАШНА, прысл. Непрыкметна. Нізнашна, каб браты пусварыліся з сабой. Палуж Краснап. Ныпісаў кырындашом пісьмо, нізнашна нічога, ці рызьбярэць, ці не? Слаўнае Мсцісл.
НІЗЫБАЎКЫМ, прысл. Хутка, не бавячыся. Вы ж скарей звырычайцесь адтуль! — Ды нам нізыбаўкым, мы заўтра ўжо будзем тут! Пірагова Мсцісл.
НІЗЫБАЎНА, прысл. Незабаўна. Варька выйшла з хаты і нізыбаўна зьвірнулысь з Тыцяный. Шумячы.
НІЗЫДАЧА, -ы, ж. Незадача. Во, тыкая мне нізыдача з сеным, усё дождж яго мочыць. Слаўнае Мсцісл.
НІЗЫНКА, -і, ж. Нізка. Мама цэлую нізынку бырянкыў купіла. Тур'я Краснап.
НІЗЬВЕСНА, прысл. Невядома. Нізьвесна, 'ткуль зьявіўся етый прыхадзіміц і дуріць тут народ. Жэраціно Мсцісл. Нам нізьвесна, хто ты! Забычанне Касцюк. Нізьвесна 'ткуль зьявіўся. Хвёдараўка Краснап.
78 👁