НАКАТ, -а, м. След ад колаў, воза. Накат пашоу пы пыласе — нехта ж тут ехау. Хвёдараўка Краснап. НАКІНУЦЦА, дзеясл. Накінуцца. Ен накінуўсь ны мяне с кулыкамі. Слаўнае Мсцісл. НАКГНУЦЬ, дзеясл. 1. Накінуць. Накінь хоць вот еты рубяк ад дажджу. Пацкава Мсдісл. Накінуу ны сябе вопрытку ад дажджу i пашоу. Бель Мсцісл. 2. Набавіць, павялічыць. Кыпірацыя цяпер цэны на ўсё накінула. Трубільня Краснап. НАКІП, -y, м. Накіп. У крупені многа накіпу. Хвёдараўка Краснап. НАКІУ, -ва, м. Ківок, намёк. Адзін накіў разумея. Хвёдараўка Краснап. НАКЛАДЗЕНЫЙ, прым. Накладзены. Вышкі поўны накладзены выкам. Пухнава Раснян. Поўныя пуня накладзена сенам. Халдзееўка Хоцім. НАКЛАСЬЦЬ, дзеясл. Накласці. Haкладзі сена ў пяхцер! Рожава Мсцісл. Haклаў кашы міску коптарам. Гібалы Каецюк. Наклаў быў сена поўны трысьцен, але ж усё скарміў. Сапрынавічы Мсцісл. НАКЛЕЦКА, -i, ж. Наклесніца [намарзня]. Нада наклецку ўзьдзець ны капылы. Хвёдараўка Краснап. У сані ны капылы набіваюцца наклецкі, якія ўдзержваюць вызьзя. Хвёдараўка Краснап. НАКЛІПАЦЬ, дзеясл. E Накляпаць. Я ні магу добря касу накліпаць — абізацілна лыпатух ныгашо. Асавец Клім. 2. Haбіць, аддубасіць. Каб ён быў разумны, тады б накліпаў ёй, eo i добря было б. Радзіонаўка Мсцісл. НАКЛГСКА, -i, ж. Наклесніца, намарзня. Рыскалолась накліска ны сынях. Ташна Клім. Трэба ўзьбіць накліску, ато сані саўсім пылымаюцца. Крычаў. НАКЛЫПАЦЩЦА, дзеясл. Наклапаціцца. Наклыпацілыся я за цэлый дзень, ажно ногі ломяць. Пірагова Мсцісл. НАКРУТКА, -i, ж. Накрутка, палка, якою закручваюць вяроўку, каб тужэй увязаць воз. Адзяні накруткі i накручывый вазы пакрепчы, ато сянні ўхабы вялікія ны дарозе. Бяседавічы Хоцім. Увізаўшы воз дроў вяроўкыю, мы яшчэ вяроўку накруцілі накруткыю. Гібалы Касцюк. НАКРЫЦЦА, дзеясл. Накрыцца. Haкрыйся дзяругай. Камароўка Крыч. Дзеці. пыляглі ны масту i накрылісь дзяругьио. Малюшын Краснап. НАКРЬІЦЬ, дзеясл. Накрыць. Цяпер пагода стаіць ладныя, дык нада б хату накрыць, а тут другая работа прысьпела. Паходавічы Чэрык. Накрый стол скацірсткай. Хвёдараўка Краснап. Дайце мне якую фанціну накрыць ліцо ад мух. Куркаўшчына Мсцісл. НАКРЬІШЬІЦЬ, дзеясл. Накрышыць. Мае дзеці любяцъ рулі: накрышуць сабе i ядуць. Пірагова Мсцісл. НАКУКІ, -ыў, мн. л. Кукаванне зязюлі. Дзеўка лічыла накукі зязюліны i толькі пяць гадоў нылічыла. Б. Хутары Краснап. НАКЬІЛІСЬНІЦЫ, -аў, мн. л. [Наклесніцы], намарзні. У тых сынях разсохлісь накылісьніцы i павыіхалі капылы. Бяседавічы Хоцім. КНАЛАВГЦЬ, дзеясл. Налавіць. Я налавіў шмат ласкуткоў. Тур'я Чэрык. Абынач налавілі шмат рыбы. Сохана Мсцісл. НАЛАДЗІЦЬ, дзеясл. Наладзіць. Занясі бочку да бондара, няхай ён яе наладзіць. Касцюковічы. НАЛАЖЫЦЬ, дзеясл. Накласці. Haлажы ў сяньнік сена. Кажамякіна Краснап. Налажылі яны ў крупінь усякіх прысмакаў: перцу, цыбулі, лісту. Ушакі Чэрык. Сена налажылі толькі адзін трысьцен. Maшавая Бялынкав. НАЛЁВА, прысл. Налева. Ідзі пряма, тады налева будзіць прыкавулык i там яго хата. Бяседавічы Хоцім. НАЛЕГАНЬНЯ, -я, н. Напружанне. Ат пыстыянныга налеганьня на свае жылы ў працы бацька парваў сваё здароўе. Сохайа Мсцісл. НАЛЁЖЫЦЬ, дзеясл. Належаць. Гэты конь ні твой, чужы і табе ён ні належыць. Ушакі Чэрык. НАЛЁЗЬЦЬ, дзеясл. Налезці. I нада ж налезьць столькі сьвіней у гарод. Мануйлы Краснап. У вершу налезла быгата рыбы. Хвёдараўка Краснап. НАЛЁМБІК, -а, м. Слабіцельнае. Зьясі дзісятык яец, дык, як налембік, пірягоніць i нічога німа. Палуж Краснап. НАЛЕПКЕ прысл. Кідком у рукі. Kiдай мячык налепкі. Хвёдараўка Краснап. НАЛЁСЬНІКІ, -аў, мн. л. Тоненькія блінчыкі з пшанічнай мукі. Чаго ты дыжыдаеш? H алесьнікаў яшчэ ні ныпяклі длі цябе, еш вось бульбу з гурком. Гусарка Клім. Чаго ні ясі, што табе налесьнікыў даць? Брылёўка Краснап. НАЛЁЦЬЦЯ, -я, н. Наступны год. Бочку пшаніцы дзед блюдзець к налецьцю. П балы Касцюк. Схавай гэту свёклу ды налецьця — патрэбна будзе вясною. Добрае Мсцісл. ** НАЛГМ, -a, м. [Мянтуз], мянёк. Я спыймаў сяньні наліма. Мсціслаў. НАЛГТЫЙ, прым. Наліты. Кадушка наліта вадою. Мышкі Раснян. НАЛГУКА, -i, ж. Хатняя кветка, агапёк. У вас у вазоне наліўка ўжо расьцьвіла. Журбін Бялынкав. Наліўка прыгожа цьвіцець. Хвёдараўка Краснап. НАЛІХА, прысл. Ад сілы, добра калі. Наліха, калі ў мяне будзе трыццыць nyдоў бульбы. Хвёдараўка Краснап. НАЛШ,Ь, дзеясл. Наліць. Налі ў кухлік мылыка. Палуж Краснап. Ільля наліў алею поўную пляшку. Гібалы Касцюк. НАЛІШНІКІ, -аў, мн. л. 1. [Налічнікі], шаляванне асады на вокнах з надворнага боку. У яго хаці налішнікі пыхвырбываныя ў зялёную хварбу — пызнаеш. Машавая Бялынкав. Зьвізаў налішнікі, можна ўстыўляць у сьцены. Хвёдараўка Краснап. 2. Аканіцы з разьбою. Зачыні пайдзі налішнікі, щтоб ні відна було з вуліцы ў хату. Там жа. НАЛОП, -y, м. Нечаканасць. Аткуль ета ты пыд'явіўсь з налопу? Кокатава Мсцісл. НАЛОПЫМ, прысл. Налопам, нечакана, пахабна. Ныляцелі налопым i ўсё зыбралі, бандзісты етыя. Хлышчы Мсцісл
Дадатковыя словы
дзяругьйо, пыдявіўсь, туря
4 👁