НАГУТАЦЦА, дзеясл. Нагушкацца. Гуталіся, пакуль нагуталіся. Палуж Краснап. НАД, прыназ. Над. Над варам пара йдзе тыкая, йіто аж рукі ня ўтрымаць. Барысевічы Клім. Над сіратою — бог c калітою. Прыказка. Камароўка Крыч. НАДА, прысл. Трэба. Нада ўзяць муки Маластоўка Краснап. Нада зьдзелыць каромісіл, насіць ваду ны плічах. Слаўнае Мсцісл. НАДАЁСЬЦЬ, дзеясл. Надаесці, надакучыць. Надаела сьвякрова Зоські. Міцькаўшчына Мсцісл. Кінь ты ўжо вякыць, ато надаела слухаць. Твой выласень ужо i мне надаеў, ідзі ты к доктару, хай ён табе яго разрэжа i выцісніць. Касцюковічы. НАДАКУЧЫЦЬ, дзеясл. Надакучыць. Hy цябе саўсім! Атлуміў ты маю галовухну, надакучыў! Пірагова Мсцісл. НАДАРАЖАЦЦА, дзеясл. Здзеквацца. Яна мне кожны раз надаражаецца. Юшкавічы Раснян. НАДАСЬ, прысл. Нядаўна. Надась толькі ён прыехыў з горыду. Хоцімск. Надась я бачыў Пятруся: ён ішоў з Кузьмой na тэй вуліцы. Крычаў. НАДВОР'Я, -я, н. Надвор'е, пагода. Сёньня мокрае надвор'я. Паходавічы Чэрык. Ну ŭ надвор'я сяньня! Так i хлешчыць дождж. Пірагова Мсцісл. Нада пыцяплей абвізацца, ато халодныя надвор'я сяньні. Бяседавічы Хоцім. НАД 'ЁХЫЦЬ, дзеясл. Наехаць. Куды ты над'ехыў, ці ў цябе вочы пувылазілі, ні бачыш, што тут воз стаіць? Палуж Краснап. НАДЖЫГЫЦЬ, дзеясл. Наджыгаць, наджгаць, пакусаць. Мурашкі так наджыгылі, што аж усё цела пузырямі стала. Бяседавічы Хоцім. НАДЗЕЖА, -ы, ж. 1. Уласнае імя Haдзея. Надзёжа, схадзі зы вадой. Маластоўка Краснап. 2. Надзея, спадзяванне. Німа надзёжы, каб ён астаўся жывэй. Брылёўка Краснап. НАДЗЁЖНІК, -a, м. Абрус, якім плкрываюць дзяжу. Хлеб падыйшоў, i надзежнік утапіўсь у цеста. Бяседавічы Хоцім. НАДЗЕЖНЫСЦЬ, -i, ж. Надзейнасць. У мяне тыкая надзёжнысьць ны цябё* была, што я ўжу думаў буду з грашмі — толькі зайці ды ўзяць іх. Бяседавічы Хоцім. НАДЗЁЛЫЦЬ, дзеясл. Нарабіць. Агу, хлопчык, iu t o ты тут надзелыў? Слаўнае Мсцісл. Нада вецьця аблымаць ды надзелыць венікаў. Палуж Краснап. Надзелыйка ў бырану кляцоў, ато нескылькі вывалілысь, дык дренна скарадзіць. Слаўнае Мсцісл. НАДЗЁТЫЙ, прым. Адзеты, апрануты. Нейкій кывалер ідзець з барышнію i надзег, як пан якей. Арцёмаўка Міласл. На кыня была надзета замуздка. Пухнава Расняй. Панчохі надзеты, ацтаецца бацінкі надзець. Кажамякіна Краснап. НАДЗЁЦЬ, дзеясл. Надзець, апрануць. Надзень гэты брыль, ён табе надта йдзе. Царковішча Касцюк. Бацька надзеў кажух i пашоў у гумно. Шумячы. Пятро надзеў лапаць ны капыл i пычаў падплітаць. Гібалы Касцюк. НАДЗЁЯ, -i, ж. Надзея. Надзеі на выздраўленьня німа, yci ўжо срэдзьства naспрабывыныя. Каробчына Мсцісл. НАДЗІВАЦЬ, дзеясл. Надзяваць, апранаць. Пыра ўжо маркелку надзіваць — халодна. Барысавічы Клім. НАДЗЬВІГАЦЦА, дзеясл. Насоўвацца. 3 захыду надзьвігаіцца туча. Сохана Мсцісл. НАДЗЬМУЦЬ, дзеясл. Надзьмуць. Зачыні дзьверы шчытна, ато сьнегу надзьме ў пуню. Парадзіна Мсцісл. НАДОВЕЧЫ, надовічы, прысл. Нядаўна. Надовечы я бачыла Праскоўю. Галоўчыцы Клім. Надовічы быў бальшэй дождж. Халдзееўка Хоцім. Надовічы бацька быў у горадзе i купіў мне плацьця. Зоры Чэрык. Надовічы пагода была вельмі, цёплая, а раптым зыхылыдала. Куркавічы Мсцісл. НАДОВІШНІЙ, прым. Ранейшы, зроблены нядаўна. Ета надовішній блін, што пысьля гасьцей астаўся. Бяседавічы Хоцім. НАДОВЯЧЫ, прысл. Нядаўна. Надовячы я хадзіла на вечыр. Гусарка Клім. Надовячы была бура. Паходавічы Чэрык. НАДОІЧЫ, надойчы, прысл. Нядаўна. Надоічы хадзіла я ў лес у ягыды — шмат ягыд было. Маластоўка Краснап. Надойчоі я яго здаровыга бачыў, а сёньня ўжо ŭ naмёр! Старае Сяло Мсцісл. НАДОУГА, прысл. Надоўга, на доўгі час. Дрывалом еты калі ўдаря, дык надоўга зыстанецца. Хвёдараўка Краснап. НАДОЯЧЫ, прысл. Нядаўна. Надоячы была бура i шмат шкоды нырабіла. Гарманава Мсцісл. НАДШСЫК, -ска, м. Адрас на пісьме, надпіс. Надрюкуй ты надпісык на канверьці, ато сын плоха надрюкуіць, на пошці ні рызьбяруцьуішчэ. Цівецкая Краснап. НАДРУБ, -а, м. Надруб, засечка. На дзерыві нехта надруб зьдзелыў. Журбін Бялынкав. У вокарках кыла надрубу касьці зывяліся чэрві. Пірагова Мсцісл. НАДРУБЫНЫЙ, прым. Надрубаны, падсечаны. Надрубыныя дрэва ўсохла. С айр ын a вічы Мсцісл. НАДРЫВАЦЦА, дзеясл. Надрывацца, гіраз сілу працаваць. Я ня буду табе надрывацца над етыю работыю, ніхай іна прываліцца. Азерцы Клім. НАДСЁЧЫНЬІЙ, прым. Надсечаны. Надсечыныя яблыня ўсохла. Пірагоза Мсцісл. НАДТА, прысл. Надта, вельмі. Надта худа яго быдлё. Касцюковічы. Надта добра пашыта твыя юпка. Клімавічы. Іцьвіна ў цябе ў саніх надта слаба, глядзі — ні даедзіш. Ташна Клім. НАДУДЛІЦЦА, дзеясл. Напіцца праз меру, насмактацца. Надудліўсь сымагону, a січас ляжыць, як ўчёртвэй. Стары Дзедзін Міласл. Надудліўсь бярозывіку, што аж у жываце булькыя. Хвёдараўка Краснап. НАДУМ, -y, м. Мысленнае рашэнне. Ніхто ні гуваріў хлапцу дзелыць етыга — сваім надумым зрабій. Маластоўка Краснап. НАДШЫТЫЙ, прым. Надшыты, надточаны. Рубашка твыя надшытыя ў пыстань
Дадатковыя словы
надворе, надворя, надехыў, надрўбы, рызьбяруць^ішчэ
7 👁