НА, часц. На. И а табе дзіцёнка, а Я пыбягу у гарод, нарву бацьвіньня сьвіньням. Парадзіна Дісцісл. НААГУЛ, прысл. Навогул. Наагул ён нічога ня ведаець. Слабада Раснян. НААЛЁІНЬІЙ, прым. Запраўлены алеем. Скыўріда мала ныалеіна: бліны прістаюць. Шумячы. НААЛЁІЦЬ, дзеясл. Заправіць алеем. Мама забыла наалеіць кашу. Па луж Краснап. НАБГОМ, прысл. Набгом.Ш ваду зь відра набгом. Хвёдараўка Краснап. Чырпаў, чырпаў ложный, а тады відзіць, што ужо мала зысталося ў міскі, дык ён міску ды набгом. Бяседавічы Хоцім. НАБЕЛКІ, -аў, мн. л. Набіліцы, аправа, у якую ўстаўляецца бёрда ў кроснах. Укладывай бёрда ў набелкі ды пачынай ткаць. Цівецкая Краснап. НАБЕЛЬ, прысл. Набела, дабела. Пылатно сваё набель выбеліла. Маластоўка Краснап. НАБЁРАТКІ, -аў, мн. л. Набедрыкі, зоруя. На кыня надзеты набераткі. Журбін Бялынкав. НАБЕРДКІ, -аў, мн. л. Набіліцы. Укладывай у набердкі бёрда. Цівецкая Краснап. НАБІВАЦЦА, дзеясл. Набівацца, напрошвацца. Набівацца табе сваім дабром ні стану — біз цябе купюць. Ушакі Чэрык. НАБІВАЦЬ, дзеясл. 1. Напіхаць. Бацька зьбіраўся ў дарогу, a Ягор набіваў у пяхцерь сена. Гібалы Касцюк. 2. Павышаць цану. На што ты цану набіваіш? Ты ж усё роўна ня купіш. Палуж Краснап. Другей пыдыйшоў тургуваць, толькі я віджу, што ён ня купіць, ён толькі штоб цану набіваць. Арцёмаўка Міласл. НАБГЛІЦЫ, -аў, мн. л. Набіліцы. У набіліцах бёрда шаволіцца, ткаць няёмка. Дуброўна. НАБІЛКІ, -аў, мн. л. Набіліцы. Бёрда ўстыўляецца ў набілкі. Гібалы Касцюк. Набілкі — тое, у чым бёрда сідзяць. Парадзіна Мсцісл. Во зрушны етыя набілкі: бёрда само пряма ходзіць. Бяседавічы Хоцім. Набілкі харошыя, i ні цяжкія i ні лёгкія; адзін раз стукніш i дужа часта тчэцца. Слаўнае Мсцісл. НАБІРАЦЬ, дзеясл. Набіраць, купляць [тканіну]. Пайду набіраць сабе на плацьце. Лапаціна Мсцісл. НАБГТЫЙ, прым. Накладзены, закладзены [туга напханы]. Зыстаронкі поўна-поўным набіты хлебым. Хвёдараўка Краснап. НАБІЦЦА, дзеясл. Набіцца [напрасіцца]. Адкуль гэта табе, Вульляна, пільсьці набілысь у сьвітку? Добрае Мсцісл. НАБЩБ, дзеясл. 1. Накласці, [туга] напхаць. Сяньні набілі пяць лубык аторы c асеці. Бяседавічы Хоцім. Яшчэ хочыш смашнага? Набіў чым-нібудзь каньдзюх, ну ŭ добря. Дубеец Касцюк. Пісклёнык воля набіў, як камінь. Пухнава Раснян. 2. Haбіць. На кірмашы хлопцы падвыпілі i хацелі Міколу набіць, але ён сьцяміў ды скарей наўхыдыка. Нада абручы на бочку набіць, ато рассохлысь. Шэвялёўшчына Мсцісл. НАБОЖНІК, -a, м. Ручнік, які вешаецца над абразамі. Нада набожнік памыць к сьвяту, ато мухі забрудзілі. Гусарка Клім. Haeećb Новы набожнік ны абразы. Зоры Чэрык. НАБОЙ, -я, м. Набойка, прылада набіваць [нацягваць] абручы на бочку. Пыдай набой, нада абруч падмыцаваць ны кадушкі, штоб ні пыцікла. Вародзькава Крыч. НАБОК, прысл. Набок, убок. Чаго стаiiu там, звырачывай набок! Лешчынка Мсцісл. Звырачывай набок, ато я з возум, а ты пырыжняком. Бяседавічы Хоцім. НАБОУКНУЦЬ, дзеясл. Нахмурыцца, сабрацца хмарам. На небе нешта набоўкла, пэўна січас будзіць дождж. Куркаўшчына Мсцісл. НАБРАЦЬ, дзеясл. 1. Набраць. Набраў дроў цэлае бярэмя. Дубеец Касцюк. Набяры ахапку сало мы i зынясі пад коні. Ста рае Сяло Мсцісл. 2. [Набраць], купіць [тканіны]. Мама, набяры мне на кохту мульту ці хоць січчыку. Кажамякіна Краснап. НАБРІХАЦЬ, дзеясл. Набрахаць, нагаварыць. У вочы дык i хваліць i дыбра зычыць, а атыйдзіць i людзям усяго ныгаваріць i набрешыць ны цябе. Арцёмаўка Miласл. НАБРОД, -у, м. Валацуга, заходжы падазронага выгляду. Усякі наброд шляіцца пу мясьцечку. Прывалокся к нам нейкі наброд i просіцца пірінычываць. Палуж Краснап. ✓ НАБРЫДЗЬ, -i, ж. Наброд [валацуга]. Hi чылавек, а набрыдзь нейкыя, скудь ён прыйшоў? Палуж Краснап. НАБРБІДНУЦБ, дзеясл. Абрыдзець, надакучыць. Яно ўжо мне набрыдла з сваім плачым. Васілёўка Хоцім. НАБУТЫИ, прым. Абуты. Ідзі ты: ты набуты, а я босы, дык мне ў ногі коліцца. Азерцы Клім. НАБУЦЬ, дзеясл. Абуць, надзець на ногі абутак. Добрыя лапці добра й набуць. Белы Мох Мсцісл. Набуй хоць гэтыя асьмёткі, усе ныга ня голыя будзіць. Красиаполле. НАБЫЖНЫСЫДЬ, -i, ж. Набожнасць. У яго тыкая набыжнысьць, што ён, ні nipiхрясціўшы, ніколі нічога ў рот ні возьміць. Бяседавічы Хоцім. НАБЬІЦЬ, дзеясл. Набыць [прыдбацъ]. Пынас набыў летысь кілу, дык у сылдаты ні ўзялі. Лешчынка Мсцісл. НАБЭДРІКІ, -ыў, мн. л. Збруя. Пупраў каню набэдрікі: зьехылі ны адзін бок. Хвёдараўка Краснап. НАВАЗЩЬ, дзеясл. Навазіць. На рум навазілі шмат бярвеньняў. Тур'я Чэрык. Навазіў сабе з лесу вялікую кучу хворысту. Сохана Мсцісл. НАВАР, -у, м. Двор для скаціны. Мар'я, схадзі ў навар, пыглядзі карову. Паходавічы Чэрык. НАВАР, -у, м. Навар. Зь етыга мяса навару ніякыга німа — худое, ці што. Вігрунь Касцюк. НАВАРЫЦЬ, дзеясл. Наварыць, зварыць. Наварыў крупені з салам i грэцкай кашы. Пірагова Мсцісл. Н у й наварыла ты сёньня груцы: ложкай ні паверніш! Тур'я Чэрык. Навары мне, мама, крупені з яшных круп з бульбаю. Парадзіна Мсцісл
Дадатковыя словы
маря, туря
7 👁