Старонка 26
◀ / 512 ▶
АБЛІНЫВАЦЬ, дзеясл. Аблінаваць, палінаваць. Спычатку аблінываць нада, ато так крыва напішаш. Пешкі Мсцісл. АБЛІНЫК, -нка, м. Аблінак, верхні слой лыка. Лыкі тоўстыя, дык я аблінкі зьняў. Хвёдараўка Краснап. АБЛІПАК, -пка, м. Тонкая, лёгкая сукенка. Ні надзівай ты абліпка етыга, лепш ныпряні другую. Клімавічы. АБЛІПНУЦЬ, дзеясл. Прыліпнуць, прыстаць да цела. Трэба пыдкрухмаліць хустку, ато вельмі абліпае. Паўлавічы Клім. АБЛІТАЦЬ, дзеясл. Аблятаць, ападаць. Лісьця з дрэў аблітаіць, восінь ужо. Журбін Бялынкав. А ў каршму йдзець, як мак зацьвітаіць, || А з каршмы йдзець, як мак аблітаіць. З нар. песні. Багацькаўка Мсцісл. АБЛІЎ, -ву, м. Галалёд [абліваха]. Сьлізка хадзіць: абліў ны дваре. Ясень Краснап. Ны дваре абліў, страшна хадзіць, можна пасьлізнуцца і нагу злумаць. Арцёмаўка Міласл. АБЛІЦЦА, дзеясл. Абліцца, узліць на сябе вады. Асьцярожна пі, ато абліцца можна. Паўлавічы Клім. Нігыдзяй, нявестка, нігыдзяй, || Пу ваду пышла — аблілась, || Пы цяпельца пышла — абпіклась. З нар. песні. Слаўнае Мсцісл. АБЛІЦЬ, дзеясл. Абліць. Нажні сныткі сьвіньням, пысячы яе ды кардохлімі аблі, ато так есьці ня будуць. Арцёмаўка Міласл. АБЛІЧАЦЬ, дзеясл. Аблічваць, ашукваць. Вот глядзі ж ты, увачу аблічаіць: мне нада сорак пяць рублёў, а ён даець трыццыць восім. Клімавічы. АБЛІЧВЫНЬНЯ, -я, н. Аблічванне, недаплата пры разліку. Ня йдзі ў тую краму: там усягды абман, аблічваньня і абважваньня. Юшкі Мсцісл. АБЛІЧКА, -і, ж. Памылка ў ліку. Не йначы, як аблічка выйшла, тут будзіць болі, як ты налічыла. Пірагова Мсцісл. У грошых была аблічка: ня столькі далі, як трэба. Дзіснакіта Мсцісл. У мяне выйшла аблічка, як я здачу палучала. Гусаркі Клім. У грошых была аблічка: ні столькі далі, як трэба. Б. Хутары Краснап. АБЛІЧЧА, -а, н. Аблічча, твар, воблік. Ты яе ведыіш! Тыкая маленькыя, з аблічча чырнявыя. Старае Сяло Мсцісл. Пы абліччу відаць, што чылавек ня рускій. Гарбавічы Касцюк. Па абліччу здаецца й знакомый, але баюсь, каб ні ўкліпацца. Куркаўшчына Мсцісл. АБЛІЧЫВАЦЬ, дзеясл. Аблічваць, недадаваць пры разліку. Глядзі ж ты не аблічывай яе, бо я ўсе'дно узнаю. Юшкі Мсцісл. АБЛІЧЫНЫЙ, прым. Аблічаны, абмануты пры аплаце. Зьбіты з панталыку, аблічыный дзед ні знашоў, што скызаць. Юшкі Мсцісл. Палічаны, пералічаны. Етыя снапы ўжу аблічыныя, іх ні лічы. Арцёмаўка Міласл. АБЛІЧЫЦЦА, дзеясл. Памыліцца [у ліку], няверна палічыць. Знаць, аблічылыся я, як снапы лічыла, во і вышла многа. Юшкі Мсцісл. АБЛІЧЫЦЬ, дзеясл. Аблічыць, недадаць грошай. Цябе аблічылі, трёх капеік ні дыдалі. Палуж Краснап. Выявіць у твар [пазнаць па твару, абліччы]. Сапрон выкраў у Матруны сала, і яго аблічылі. Там жа. Мыя баба злодзія аблічыла, таго што авёс пыкраў. Сапрынавічы Мсцісл. АБЛОГА, -і, ж. Неаранае поле. Аблогу пашуць пысьля дажджу, каб было мягчэй. Пірагова Мсцісл. Нада ўзыраць аблогу. Хвёдараўка Краснап. Два гады таму назад во на етый аблозі расло жыта, як гай, а цяпер такоя харошыя места пустуіць. Слаўнае Мсцісл. Ны аблозі растуць кветкі. Шумячы. АБЛОГЫВЫЙ, прым. Аблогавы, запушчаны, нявораны (пра зямлю). У тым баку ўсё аблогывыя палі. Пірагова Мсцісл. АБЛОГЫВЫЦЬ, дзеясл. Аблогаваць, пуставаць, ляжаць няворанай (пра зямлю). Там у мяне на Кыбаныве (назва поля) аблогуіць дзесяціна. Пірагова Мсцісл. АБЛОЖНЫЙ, прым. Абложны, зацяжны. Калі б дождж, ды абложный, дык было б хырашо. Гібалы Касцюк. Дождж абложны на цельный дзень зырядзіў. Дзіснакіта Мсцісл. Абложныя хмара. Там жа. Запушчаны, нявораны (пра зямлю). На тым полі была калісь-та грачыха, цяпер яно абложныя. Пірагова Мсцісл. АБЛОЖЫНА, -ы, ж. Аблога, запушчанае поле. Есьць у мяне там абложына невялікыя, нада яе там пыдняць. Пірагова Мсцісл. АБЛОМАК, -мка, м. Зломак, кавалак чаго-небудзь. Зысталісь адны абломкі. Камароўка Крыч. З абломкыў зьдзелыў кырваць. Хвёдараўка Краснап. АБЛОНА, -ы, ж. Роўнядзь, роўнае поле. Ды самыя ракі тут тыкая аблона, як стол усё роўна. Журбін Бялынкав. Хлопцы паехылі ны нашлег на 'блону ў Чалый Лог. Пірагова Мсцісл. АБЛОНІНА, -ы, ж. Асобная аблона. Вун аблоніна рысьцягнулыся шырокыя, як мора. Пірагова Мсцісл. АБЛОНЬ, -і, ж. Аблона, роўнае поле. Зы дзяреўняю ў нас аблонь, а за 'блоньню відны храсты Амсьціслаўскіх царквей. Пірагова Мсцісл. АБЛОНЬНЯ, -я, н. Аблона, роўнядзь. Глядзі, якоя тут аблоньня шырокыя — як вокам ськінуць! Мацутаўка Раснян. На 'блоньні, як вокам ахыпляла, ня было відна ні дзерыўца, ні кусьціка. Пірагова Мсцісл. АБЛУЗГІВЫЦЬ, дзеясл. Аблузгаваць, лузгаць [лузаць], лушчыць. Дывай будзем аблузгівыць пасолю. Канахоўка Клім. АБЛУЗГЫНЫЙ, прым. Аблузганы [аблузаны], вылушчаны. Ні бярі ты аблузгыных аряхоў, бярі ў шулупахі ды сам аблузгівый. Пірагова Мсцісл. АБЛУЗГЫЦЬ, дзеясл. Аблузгаць [аблузаць], ачысціць ад шалупайкі, аблупіць. Аблузгый ты мне шалупаху з ійца. Пірагова Мсцісл. Я аряхі аблузгыла, можна сушыць. Жалезніца Чэрык. АБЛУКАВІЦЬ, дзеясл. Падмануць, абжуліць [абхітрыць]. Ох, бачу я, што вы згыварыліся мяне аблукавіць! Трэба быць асьцярожным з вамі. Пірагова Мсцісл. АБЛУПЁЖЫЦЬ, дзеясл. Аблупіць. Аблупежылі ліпу, іна й засохла. Гербавічы Касцюк. Абрабаваць. Аблупежылі Хаіма
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 512 ▶