Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
МАЙСТЭРНЯ, -i, ж. Майстэрня. Бацька ў майстэрні — пакліч яго, ніхай ідзе абедыць. Фядотава Буда Міласл. МАЙСЫДЕР, -тра, м. 1. Майстар. Ладны майсьцер, усё зробіць, але абібок вялікій — работыць ні хочыць. Мсціслаў. Ен майсьцер абдзелыць такея штукі, у яго ета раз, два i гатова: спіцыяліст харошый. Арцёмаўка Міласл. 2. Зух, спрытны, упраўны чалавек. Каб ён быу майсьцер, то накляпаў бы ёй у шыю. Радзівонаўка Мсцісл. МАК, -у, м. бат. Мак. У нас ны гародзе увесь мак — сымасейка, сам расьцець. Пірагова Мсцісл. Мак наш у гэтым годзе зусім курдупы. Лапаціна Мсцісл. МАКАВЫЙ, прым. Макавы. Дзеўка цьвіцець, як макавы цьвет. Каменкі Раснян. Каб ён хоць з макывыя зерня дау паспрыбываць, якей у яго скус. Зарубец Крыч. МАКАРОН, -а, м. Макароны, лакшыны. Hi варзекай ты етый макарон, а раскачивай харашо. Куркаўшчына Мсцісл. МАКАУ ё, -я, н. зборн. Макаўкі, вяршкі [верхавінкі] дрэў. Заехаў у лес ды макаўя набраў воз — тапіць нечым стала. Цёмны Лес Раснян. Прывёз на дровы мыкыўя. Хвёдараўка Краснап. МАКАЦЁР, -a [І -тра], м. Макацёр, гліняная пасудзіна, у якой труць мак. Разьбіла я сяньні свой макацёр i неўчым будзіць маку сьцерць. Касцюковічы. Нылажылі сыру цэлы макацёр. Машавая Бялынкав. Я пірагі заўсёды пяку ў макатрэ. Бялішчына Мсцісл. МАКАЦЬ, дзеясл. Мачаць. Макай бліны ў вяршыну. Гібалы Касцюк. МАКГТРА, -ы, ж. Макітра, вялікая Miска з гліны. Пазыч мне, кума, макітру, хану маковічкі зьдзелыць. Мсціслаў. МАКОВІЧКІ, -ыў, мн. л. Маковічкі, блінчыкі з макам. Ныпікла я сяньні маковічкыў, пыспрабуй, кумка, якія смашныя. Хвёдараўка Краснап. МАКОТРЫК, -a, м. Памянш. ад макацёр. Я назьбірала макотрык масла. Бёліл Камень Бялынкав. M AKPAHKA, -i, ж. заал. Макрыца. У вас у хаце сырысьць зывілась — макранка поўзаіць пы сьцяне. Хвёдараўка Краснап. МАКРЩА, -ы, ж. бат. Макрыца. У гародзі макріца ўсі гряды апляніла, a ўнізе ўсё з-за яе прыпала, нада палоць, ды некылі. Арцёмаўка Міласл. Мамка ны градых рвець сьвіньням макріцу. Залесавічы Крыч. МАКРУХА, -i, ж. 1. заал. Макрыца. У нас у хаце сыра, аж макрухі зывялісь. Крычаў. Вунь макруха паўзець пы сьцяне. Барысавічы Клім. 2. бат. Макрыца. Мамка пышла ны грады рваць сьвіньням макруху. Барысавічы Клім. МАКРЫДА, -ы, ж. Уласнае імя Макрына. Макрыда, вазьмі заслонку i закрый гречку. Макрыда, садзісь-ка ткаць кроены. Новыя Капачы Мсцісл. МАКРЫЦА, -ы, ж. бат. Макрыца. Макрыца расьцець на градах i на бульбяньні; яе дужа любяць сьвіньні. Пірагова Мсцісл. Гарод зарос макрыцый, нада нырваць сьвіньнім. Хвёдараўка Краснап. Усі боразны макрыцаю зырасьлі. Сохана Мсцісл. МАКУХА, -i, ж. Макуха, выжымкі з ільнянага семя пасля аддзялення ад яго алею. Як білі масла, макуху зыбралі, дык добра ў пойла скату. Парадзіна Мсцісл. 3 двух пудоў кынапель вышла глёк алею i бальшэй круг макухі. Бяседавічы Хоцім. ✓ МАКУШКА, -i, ж. Макушка, самы верх дзерава [галавы]. Камель усягды, таўсьцей, як макушка. Пірагова Мсцісл. Вецір зламіў макушку бярёзы. Хвёдараўка Краснап. Вунь ны макушкі етый ляшчыны сідзяць аряхі; ты стань во на тэй пень, а я стану зьгінаць ляшчынку, дык дыстанім. Немерка Раснян. Ў МАКЫУКА, -i, ж. Макаўка. Нехта сяньні ўночы пырваў наш мак — ніводный макыўкі ні пакінуў. Балакеры Мсцісл. МАКЫУКУЗЬДЗЕЛЫЦЬ. Акунуцца ў ваду. Макыўку зьдзелый i вылазь з рэчкі. Хвёдараўка Краснап. МАЛА, прысл. Мала. Hi нада галіцца многа зьдзелыць; луччу мала, ды хыраию. Арцёмаўка Міласл. Крутнёю мала пражывеш. Брылёўка Краснап. МАЛАДЗГК, -а, м. Маладзік, малады месяц, вятох. Ужо настаў маладзік. Людагошч Мсцісл. Ц і маладзік яшчэ не наставаў? Гібалы Касцюк. МАЛАДНЯ, -i, ж. Малайка. Маладня бліснула. Хоцімск. Маладня ўсё неба перапыясыла. Барысавічы Клім. Сяньні ўсю ноч бліскала маладня. Дубеец Касцюк. Гром грыміць, маладня блішчыць — находзіць граза. Пірагова Мсцісл. МАЛАДУХА, -i, ж. [Маладуха], маладая замужка [замужняя жанчына]. Чыя гэта маладуха такая прыгожыя? Вярбоўка Раснян. A i многа ж песінь ведаець Петракова маладуха. Буліна Касцюк. МАЛАДЫЙ, прым. Малады. Маладый конь, а які спакойны. Мсціслаў. Есьць хваробы, ад якіх маладыя людзі абязьдзечываюцца. Сохана Мсцісл. Ен быў зусім маладэй, як жаніўся. Хоцімск. МАЛАКО, -а, н. Малако. Малако пастаў у судню. Машавая Бялынкав. Малако ў судніку стаіць, вазьмі ды еш. Крычаў. Мама, дай нам малака. Журбін Бялынкав. МАЛАНКА, -i, ж. 1. Уласнае імя М алайка. Маланка кроены тчэць, а Янка цэўкі сукаіць. Дуброўна. 2. Маланка. Маланка блішчыць раз за разым. Каменкі Раснян. Між туч блішчыць маланка. Вярбоўка Раснян. МАЛАТОК, -тка, м. Малаток. Прінясі малаток i бабку, нада касу накліпаць ны заўтра. Сідараўка Хоцім. МАЛАЦГЦЬ, дзеясл. Малаціць. Добрым цэпам добра i малаціць. Пухнава Раснян. Атмахаў я цэпам, хопіць зь мяне, дзьве нядзелі ўзапар малацілі. Пірагова Мсцісл. МАЛАЦЬБА, -ы, ж. Малацьба. Цяпер малацьба ідзець, дык нада рана ўставаць. Пухнава Раснян. У час малацьбы пабіўся біч. Машавая Бялынкав. У еўню насадзілі сем с&г жыта сушыцца для малацьбы. Сохана Мсцісл. МАЛАЧАЙ, -я, м. бат. Малачай. Малачай — зялёныя трыва з круглымі лісьцікамі; калі атырваць сьцябель — пойдзіць малако. Пайдзі ў гарод, нарві сьвіньнім малачаю. Пірагова Мсцісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 512  ▶