Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
яшчэ у лялькі гуляць, a Іна ужо у мяне ачоскі прядзець. Бяседавічы Хоцім. ЛЯМЁГ, -a, м. Бервяно, што кладзецца паверх шулаў у будынку. Лямегі таней — пакот часьцей будзе. Дуброўна Аршаншчына. ЛЯМЁШ, -a, м. Лямеш. Трэба паналадзіць лямеш, ато затупіўсь — ні арэць. Бязводзічы Мсцісл. ✓ ЛЯМЩ, -мца, м. Лямец, кавалак зваленае шэрсьці, войлак, падкладваецца пад хамут, каб мякчэй было каню у шыю. Лялиц у хумыце рыспыўзаіцца, нада новы купіць. Хвёдараўка Красная. Трэба ляміц новый у хамут, ато етый працёрся i каню плечы муліць. Бязводзічы Мсцісл. Ляміц, ты, а ні чылавек! Хвёдараўка Красная. ЛЯМКА, -i, ж. 1. Падбіўка ў нізс сладніцы. Падиіый к спадніцы лямку! Усполле Расиян. К юбкі я падшыла лямку. Ельня Красная. 2. Цяжар, цягасць. Я ету лямку ўжо пяць гадоў нясу. Хвёдараўка Красная. ЛЯМПА, -ы, ж. Лямла. Ганка, налі ў лямпу красіну. Гарбавічы Касцюк. ЛЯНГВЫИ, прым. Лянівы. Ой, які ты лянівый, хлопча, нічога ня хочыш дзелыць! Міцькаўшчына Мсцісл. ЛЯШЦЦА, дзеясл. Ленавацца. Вось гультай: ляніцца пыдняцца i зь места сыйсьці. Арцёмаўка Міласл. ЛЯНУЦЬ, дзеясл. Глянуць. Лянуў я ны яго i жахну ў с я: стаіць белы, як пылатно, i кравінкі німа. Хвёдараўка Красная. ЛЯНЬЛІВЫЙ, прым. Лянівы. У каго ты ўрядзіўсь такей ляньліеый? Ты ж нічога ні зьдзелыў за цельный дзень. Мануйлы Красная. ЛЯПА, -ы, ж. Пашча, ляпа. / што ты рыззявіў сваю ляпу, хто цібе баіцца? Залачэўка Красная. ЛЯПАЦЬ, дзеясл. Ляяаць, стукаць. Ня ляпай ты па стале, ато нічога ня чутна. Юркаўка Чэрык. ЛЯПЁКА, -i, м. Муляр, лячкур. Прыйшоў к нам ляпека, будзіць печ класьць. Хвёдараўка Красная. ЛЯПЁХА, -i, ж. Поўная жанчына. Жопка яго ляпёха-ляпёха, а сам, як шкілет. Хвёдараўка Красная. ЛЯПНШКА, -i, ж. Перапечка. Хлеб быў у дзешкі, а ляпёшка піклась ужо ны скыўрадзе. Арцёмаўка Міласл. ЛЯПКА, -i,, ж. Насечка, метка на бервяне. Вялікыя ляпка ны бярне. Хвёдараўка Красная. ЛЯПНУЦЬ, дзеясл. Ляпнуць, стукнуцъ. Ляпнуў клямкый — ніхто ні адчыняя. Хвёдараўка Красная. Ляпні яму па мордзі! Палуж Красная. ЛЯПЫЦЬ, дзеясл. Ляяаць, стукаць. Ляпыя нехта ў дзьееры, пайдзі адчыні. Палуж Красная. Што йта ты ляпыіш сяныіі цэлыя раньня, ці гвозьдзя куды ўбіваіш? Дос табе ўжо ляпыць, ато гылаву адурыў. Арцёмаўка Міласл. ЛЯСЁНКА, -i, ж. Посцілка, у якой носяць траву з лоля. Тэкля прынесла поўную лясёнку травы. Свіслач Бабр. ЛЯСГНА, -ы, ж. Лясіна, дрэва на корані. Харошыя ета лясіна, калі б такіх з паўсотню, во хата б была добрыя. Бяседавічы Хоцім. Ета харошыя лясіна, а тая не. Хвёдараўка Красная. Ого! Ікая вісокыя лясіна вырысла кылы дарогі. Слаўнае Мсцісл. ЛЯСКАТАЦЬ, дзеясл. Ляскаць. Воўк стаў лі дарогі i ляскочыць зубамі. Нехта ляскоча палкыю аб паркан. Палуж Красная. ЛЯСКАЧ, -a, м. Пляскач. Oŭ, глядзі, хлопча, заробіш ляскачоў. Асмолавічы Мсцісл. ЛЯўСКЫУКА, -i, ж. Гульня (адзін нагіяаецца i зажмурвае вочы, яго па спіне б'юць, a ёя павіяея адгадаць, хто ўдарыў). Дывайця гуляць у ляскыўку. Хвёдараўка Красная. ЛЯСКЫЦЬ, дзеясл. Ляскаць, стукаць. У кузьні кувадла ляскыіць целый дзень. Слаўнае Мсцісл. ЛЯСНУЦЬ, дзеясл. 1. Стукнуць, ляснуць, выцяць. Ен рассердзіўся i ўцёк, ды як ляснуў дзьвірямі, аж вокны зызьвінелі. Apцёмаўка Міласл. 2. Хутка лабегчы, уцячы. Нна як ляснула, толькі ў вочы відзелі. Cyтокі Мсцісл. / ЛЯСНЫЙ, прым. Лясяы, лесавы. Лясный арэх. Лісноя яблыка. Пірагова Мсцісл. ЛЯСУН, -a, м. Лясун, дух лесу. Уноччы ў лясу жывець лясун: як заблудзіш, дык ён водзіць пы лясу, штоб завесыіь у якоя балота. Слаўяае Мсцісл. ЛЯСЬШК, -a, м. Лясяік. У ляснойдачы Стахоўшчыне лясьніком быў Янушкевіч. Міцькаўшчына Мсцісл. Лясьнік пашоў у абход лясной дачы. Сохаяа Мсцісл. Лясьнік дровы адбіў лі школы, січас вазіць нады. Ралаўшчына Мсцісл. ЛЯСЬНГЦТВА, -a, н. Лясяіцтва. Быў я сяньні ў лясьніцтве, хадзіў даведыцца нашчот дроў, ці будуць прыдываць сёліта ў дачы. Чыгрынаўка Расняя. Дзесіць хлыстоў купіў у лясьніцтве. Хвёдараўка Красная. ЛЯТУН, -a, м. Лётчык, пілот. У газэці пішуць, што лятун разьбіўся. Маластоўка Красная. ЛЯЦЁЦЬ, дзеясл. 1. Ляцець. Вірабейчык мыладзенькій, яшчэ добра ляцець ці можыць, толькі падлётыя. Пірагова Мсцісл. Канюх ляцеў нізка над зямлёй. Ракоўшчына Раснян. 2. Хутка ехаць. Ляціць ны кані, як скажэнны. Канічы Касцюк. ЛЯЧЬІЦЬ, дзеясл. Лячыць. Лячыць кыня нада, ато прыпадзець — к кунувалу весьць нада йго. Ралаўшчына Мсцісл. ЛЯЧЭБНЫЙ, прым. Лекавы. Бліжэйшы лячэбны пункт знаходзіцца ад нас за дваццыць вёрст. Бяседавічы Хоцім. ЛЯШКА, -i, ж. Ляжка, бядро, часць нагі ад жывата да калена. У ляшку нешта ўступіла, баліць — ні вытрываць. Зоры Чэрык. Ныга склыдаіцца з трёх частык: ступni, цэўкі i ляшкі. Слаўнае Мсцісл. ЛЯШЧЬІНА, -ы, ж. 1. бат. Ляшчына, арэшнік. Ляшчына цьвіцець, яшчэ ні pacпускаючыся. На чом арэхі растуць? Ны ляшчыні. Палуж Красная. 2. Дубец для агароджы. Вылымай ляшчыну з лескі ны ўсякі случай — ад сыбак адбыраніцца. Слаўнае Мсцісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, ля^скыука, падйіый
9 👁
 ◀  / 512  ▶