Старонка 251
◀ / 512 ▶
дзелыць, штоб ні рыздавілась ат тоўстыга бервіна. Крычаў. ЛІСІЦЫН, прым. Лісіны. У лясу ёсьць лісіцына пячура. Слаўнае Мсцісл. ЛІСІЧКА, -і, ж. бат. Грыб, лісічка. Лісічкі — жоўтага цьвету грыбы з кудравымі беражкамі. Пірагова Мсцісл. Тадора хадзіла ў грібы — зныйшла лісічык ды суравежык, а больш нічога німа. Гібалы Касцюк. ЛІСКАЧ, -а, м. Пляскач, удар. Ліскачоў ныдаю табе. Горкі Краснап. ЛІСКЫТАЦЬ, дзеясл. Ляскаць. Ета ўжо такі бряхлівый чылавек, абы што яму ліскытаць языком. Слаўнае Мсцісл. ЛІСТ, -а, м. Ліст (на дрэве). На дрэве ліст ужо жаўцець пачынаець — восінь ужо. Сутокі Мсцісл. 2. Аркуш паперы. Я купіў чатырі лісты чыстай бумагі. Бяседавічы Хоцім. ЛІСТОК, лістка, м. Лісток. Лісток зь дзеріва ўпаў. Дзеражна Касцюк. ЛІСТЫПАД, -а, м. Лістапад, пара, калі ападае ліст з дрэваў. Лістыпад пычаўся: лісця падыіць з дрэваў — скора яны саўсім аголюцца. Вярбоўка Раснян. 2. Лістапад, адзінаццаты месяц у годзе. У лістыпадзі сьвяткуюць Кастрычнікавую рывалюцыю. Мсціслаў. ЛІСЬЛІВЫЙ, прым. Ліслівы, падліза. Іна дужа лісьлівыя: у вочы дык і хваліць і дыбра зычыць, а адыйдзіць, і людзям усяго ныгаворіць і набрешыць ны цябе. Арцёмаўка Міласл. Ні люблю я йго: дужа ён лісьлівый — падліза ныстыяшчыя. Трубільня Краснап. ЛІСЬЦІК, -а, м. Лісток. Трыпутнік — ета лісьцікі, што растуць кыла дарог, іх к скулкі прыклыдаюць, штоб скарэй зыгаілысь. Арцёмаўка Міласл. ЛІСЬЦЕ, -я, н. зборн. Лісце. Вецір з дрэў усё лісьце пазрываў — абгаліў начыста. Пірагова Мсцісл. У ясный дзень зыкылкі літаюць, а ў дождж хуваюцца пад лісьця дрэў. Бяседавічы Хоцім. ЛІСЬЦІНА, -ы, ж. Ліст, асобны ліст. Буйныя лісьціна на етым дрэві. Палуж Краснап. ЛІТАШОК, -шка, м. Пералетак, пералетавалае жарабя. Ладныя жаробка ў Якыва: літашок усяго, а іншыму пярэзімку ня ўступіць. Мацутаўка Раснян. ЛІТАШОЧЫК, -чка, м. Памянш. ад літашок. Ёсьць у мяне конь, кабыла і літашочык. Хвёдараўка Краснап. ЛІХА, -а, н. Ліха, зло. Ня зыч мне ліха — незашта! Палуж Краснап. А ліха ны тваю гылаву, як ты ўсюды ўлезіш, усюды нос свой уваткнеш! Куляшоўка Краснап. ЛІХА, прысл. Дрэнна. Нешта ліха я сябе адчуваю: гылыва баліць, косьці ломіць — прыстудзіўсь я. Шумячы. ЛІХА, -і, ж. Ляха, палоска, што займаецца адным праходам пры ручной сяўбе. Ета пылыса вузкыя, па ёй толькі два разы з сівалкыю прайціць: тут больш ня будзіць, як дзьве ляхі — адна ляха туды, а другая нызад, і ўся пылыса. Арцёмаўка Міласл. ЛІХАДЗЕЙ, -я, м. Ліхадзей, вораг. Ліхадзей ты майму двару, а ні прыяціль. Хвёдараўка Краснап. ЛІХАЛЕЦЬЦЯ, -я, н. Ліхалецце. З роду радоў ні було такога ліхалецьця, як січас. Маластоўка Краснап. Етыя гады ўсё ліхалецьця нейкыя — нічога ня родзіць. Арцёмаўка Міласл. Каб ны цябе ліхалецьця найшло! Паходавічы Чэрык. ЛІХВА, -ы, ж. Прышыты ліфчык да спадніцы. Сістра надзела юпку з новай ліхвай. Роськаў Калініншчына. ЛІЦКЫВАЦЬ, дзеясл. 1. Пазнаваць у твар. Чылавек пычаў ліцкываць злодзія, ні ўліцкываў. Самацевічы Касцюк. [2. Перашываць]. ЛІЦО, -а, н. Твар, аблічча. Дай мне якую фантніну накрыць ліцо ад мух. Куркаўшчына Мсцісл. У цябе ліцо нейкае абдулае, ці хто набіў, ці што? Пірагова Мсцісл. ЛІЦЦА, дзеясл. Ліцца. Здаецца й нівялікая былачынка найшла, а дождж еткій льлецца. Пірагова Мсцісл. ЛІЦЬ, дзеясл. Ліць. Ён будзе віно піць, а я буду сьлёзы ліць. Лі ваду ў выдзянку. Прусіна Касцюк. ЛІЦЬВІН, -а, м. Літвін. Нашы заходнія суседзі — ліцьвіны. Слаўнае Мсцісл. ЛІЦЬВІНКА, -і, ж. Літвінка. Ліцьвінка прівезла ны базар масла. Мсціслаў. ЛІЧБА, -ы, ж. 1. Лічба. Пылядзі ты, ікая ета лічба тут стаіць — ні то чатырі, ні то сем — ніяк ні рызьбяру. Зарубец Крыч. 2. Лік, лічэнне. Грошы лічбу любяць. Слаўнае Мсцісл. ЛІЧЫЛЬНІК, -а, м. Той, хто лічыць. Які зь яго яшчэ лічыльнік, ён болі як ды пяці лічыць ня ўмеіць. Юшкі Мсцісл. ЛІЧЫЦЬ, дзеясл. Лічыць. Матка лічыла снапы і кызала, што там дзьве капы і дваццыць снапоў. Гібалы Касцюк. Я ні хачу лічыць цябе гультаём. Слаўнае Мсцісл. ЛІШКА, -і, ж. Лішка, лішняе. Я рысчытаў, сколькі мне нада ны зіму хлеба, а лішку думыю прыдаць ны ўсякія расходы. Слаўнае Мсцісл. ЛІШНІЙ, прым. Лішні. Можа ў вас ёсьць лішні серп — пазычце на дзень які пыжаць. Серчыцы Краснап. Чаго ты прышла сюды? Ты тут саўсім лішнія — і бізь цябе абойдзімся! Бабынічы Мсцісл. ЛІШНІЦА, -ы, ж. Лішніца, лішка. Я прыдналог здаў, на семя і на емя пакінуў, а лішніцу і прыдаць можна. Негін Касцюк. ЛІШТАЎКА, -і, ж. Настаўка на пазуху ў сарочцы. Ліштаўка ў кашулі дужа вузкыя. Хвёдараўка Краснап. ЛОБ, -а і ілба, м. Лоб. Дзяўчына нішто сабе, толькі лоб дужа бальшэй. Касцюшкавічы Крыч. Зычысалыся так, што ўвесь лоб агаліла. Юшкі Мсцісл. ЛОВЫ, -аў, мн. л. Ловы, паляванне. Сыбраліся іціць у ловы. Брылёўка Краснап. Тады сыбак карміць, як у ловы іціць. Парадзіна Мсцісл. ЛОГ, -у, м. Луг. Лог вясной увесь вадой заліваець. Сапрынавічы Мсцісл. Я яму замутузіў, што коній у лагу пасьцівюў. Хвёдараўка Краснап. Як будзіш ідці — будзець перве ны дарозе лог, а тады й дзярэўня. Пірагова Мсцісл. ЛОГЫВА, -а, н. Логава. Там ваўчыныя логыва. Хвёдараўка Краснап. Мы ішлі пы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 512 ▶