КУТАС, -а, м. Кутас. У цябе пры поясі толькі адзін кутас, а дзе другей падзеўсь? Ушакі Чэрык.
КУТНІК, -а, м. 1. Бабыль. Ны канцы сіла стаіць старынькыя хата-курніца, у ёй жывець кутнік Васіль. Шчыпаў Раснян. 2. Кутні, карэнны зуб. Хверчыл выйрваў мне кутнік. Хвёдараўка Краснап.
КУТНЯ, -і, ж. Мешаніна, неразбярыха. Тыкая кутня ў іх пыднілась, што ніхто ні ведыў, куды ісьці, што рабіць. Ушакі Чэрык.
КУТЫЙ, прым. Падкаваны. Конь здаецца й куты, а скыўзаіцца. Мсціслаў.
КУУЗАЦЦА, дзеясл. Коўзацца, слізгацца на лёдзе. Рэчка во скора замерзьніць, тады будзіць дзіцям работы, куўзацца будуць па цэлым дням ны ляду. Арцёмаўка Міласл.
КУФАР, -а, м. Куфар, вялікая скрыня з векам для сховы адзежы. Манька купіла сабе куфар на пысагу. Варанёва Крыч. У куфру ляжыць пылатно, атреж і пашый сабе чэхлік. Азерцы Клім.
КУФЭРАК, -рка, м. Куфэрак. Ён ні хацеў атчыняць свайго куфэрка, штоб ні ўбачылі, што ў яго ёсьць. Ушакі Чэрык.
КУХАРКА, -і, ж. Кухарка. На кухні з абедым вазілыся кухарка. Слаўнае Мсцісл.
КУХАРЬ, -а, м. Кухар. Абеды ў сталоўкі нікуды ні гыдзяцца, знаць, кухарь ня ўмеіць зваріць. Мсціслаў.
КУХВАЙКА, -і, ж. Куфайка, кароткая верхняя вопратка на ваце. Надзень ты, Зося, хоць кухвайку, ато будзіць халодна. Зоры Чэрык.
КУХЛІК, -а, м. Кухлік, маленькі збанок з ручкай, які ўжываецца як кубак. Дай мне кухлік мылыка. Куркаўшчына Мсцісл. Мы замест кыўша ўжываем кухлік. Крычаў. Налі ў кухлік мылыка ды пыстаў у печ, ніхай аттопіцца. Слаўнае Мсцісл.
КУХТУЛЬ, -я, м. Кухталь, удар кулаком. Дай яму кухтуля ў плечы, дык будзе ведыць, як смашна. Палуж Краснап.
КУХТЫЦЬ, дзеясл. Кутаць, цёпла адзяваць. Нашто ты кухтыіш так дзіцёнка ў шубу, у адзіяла, ён жа будзіць быяцца прастуды. Слаўнае Мсцісл.
КУХЫРЬ, -я, м. Кухар. Сам кухырь пячонку зьлізаў, а на коціка скызаў. Багацькаўка Мсцісл.
КУЦАПАЛЫЙ, прым. Куксаты, бяспалы. Куцапалый чорт, ці ў цябе пальцыў німа, што ўзяць ні можыш. Палуж Краснап.
КУЦОБКА, -і, ж. Куцы, нізкарослы. Во йдзець куцобка нейкыя: ростым аршын з шапкый. Хвёдараўка Краснап.
КУЦУЛАПЫЙ, прым. Касалапы. Якей ты куцулапый, рукі, як калода. Палуж Краснап.
КУЦЫЙ, прым. Куцы, кароткі. Ён нейкі куцы чылавек. Залесавічы Крыч.
КУЦЬЦЯ, -і, ж. Куцця, салодкая каша з ячменных круп, варыцца перад калядамі і Новым годам. Ныварылі куцьці на ўсе кыляды. Маляцічы Крыч. Мароз, мароз! Хадзі куцьцю есьці, ды ні пымарозь нашыя гречкі. Казельская Буда Краснап.
КУЧА, -ы, ж. Куча. Нывазіў сабе з лесу вялікую кучу хворысту. Сохана Мсцісл. Зьмяці азадзьдзе ў одну кучу. Лешчынка Мсцісл.
КУЧМА, -ы, ж. 1. Кучма, шапка з аўчыны. Кучма йкая у цябе цёплыя. Хвёдараўка Краснап. 2. Нерасчасаныя валасы. Етаж кучма вешна так ходзіць, хуць ба раз прычысала ты сваю гылаву. Бяседавічы Хоцім. Прічашы выласы ны гылаве, ато кучма-кучмой, глядзець брыдка. Слаўнае Мсцісл. Антось абстрыг сваю кучму, дык і ні пызнаць цяпер — пымыладзеў. Маляцічы Крыч.
КУЧМАСТЫЙ, прым. Кучмасты, лахматы. Гылыва кучмастыя, ік у быріна. Хвост у кабылы кучмастый. Бялынкавічы.
КУЧОМКА, -і, ж. Памянш. ад кучма. 1. Хлопцу купілі на зіму новую кучомку. Няма мае кучомкі, і надзець німа чаго, вушы могуць памерзнуць. Крычаў.
КУЧЫР, -а, м. Рамізнік. Кучыр пыдвярнуў кыня к ганкым. Тур'я Краснап.
КУЧЫРАВЫЙ, прым. Кучаравы. Кучыравы быў гэсты хлопіц — увесь, як быран. Ушакі Чэрык.
КУЧЫРАЎЧЫК, -а, м. Кучараўчык. Ну гэста ж наш кучыраўчык бяжыць — такіх жа выласоў німа ні ў кога. Ушакі Чэрык.
КУШАК, -а, м. Пояс. Я купіў сабе новый кушак у кыпіраціве. Крычаў. На рынкі прыдаюць кушакі. Шумячы.
КУШЫЦЬ, дзеясл. Есці, спрабаваць яду. Тры дні хлеба ня кушыла. Меншая Багацькаўка Мсцісл.
КУЮГАН, -а, м. Дужы, здаровы чалавек. Еткій куюган — што яму атходзіць! Хвёдараўка Краснап.
КШЭНЬ, выкл. Вокрык на каня. Кшэнь, прыклятыя! Вот так і лезіць да сена. Хвёдараўка Краснап.
КЫБАН, -а, м. Кабан, парсюк, вяпрук. Наш кыбан дужа жырный, ужо калоць можна. Старае Сяло Мсцісл. Кыбына пысадзілі ў засыдку на 'дкорм. Палуж Краснап.
КЫБАНЧЫК, -а, м. Памянш. ад кыбан. У вас кыбанчыкі яшчэ ні зьліхчаны? Калі ж вы будзіця іх ліхчаць? Кокатава Мсцісл. Пызасохлі заперы ў кыбанчыка. Хвёдараўка Краснап.
КЫБАТ, -а, м. Кабат. Нада купіць мне аршын сіццу ды шшыць мне другей кыбат к етыму андраку, ато етый ужу пырваўся. Арцёмаўка Міласл. К сіній спадніцы прышый чырвоный кыбат — будзіць дужа прыгожа. Слаўнае Мсцісл.
КЫБАЦІК, -а, м. Памянш. ад кыбат. Ой, якей добрый ты сабе кыбацік пашыла! Новае Сяло Мсцісл.
КЫБЫЗІЦЦА, дзеясл. Кабызіцца, упірацца. Дос табе кыбызіцца, думыіш доўга цябе ўпрашываць будзім — вот пі, кылі даюць! Арцёмаўка Міласл.
КЫБЫЗОМ, прысл. Вытыркнуўшыся. Ні ў голавы, ні пад бок — тырчыць кыбызом. Палуж Краснап.
КЫВАЛЁР, -а, м. Кавалер. Нейкі кывалер ідзець з барышнію, і надзет, як поп якей. Арцёмаўка Міласл.
КЫВАЛЁЎНА, -ы, ж. Кавалёўна, дачка каваля. Етыя кывалёўна дык ужу ні зна
84 👁