Старонка 236
◀ / 512 ▶
Учорашнію ноч у Мікіты выцігнулі з кубла ўсё сала. Добрае Мсцісл. КУБІК, -а, м. Кубік. Хведзька нарэзыў з бярозы кубікаў. Шарэйкі Касцюк. КУБІЛ, кубла, м. Кубел, кадушка. Мы сала ныклалі цэлы кубіл. Белы Камень Бялынкав. Вазьмі ў кублі кусочык сала. Крычаў. КУБЛІК, -а, м. Памянш. ад кубел. Мамычка мыя кублік адзежы ныклала длі мяне, а другей — пылытна. Меншая Багацькаўка Мсцісл. КУБЛІЦА, -ы, ж. Кубел, кадушка. Пыд полым стаіць кубліца сала. Гарадзецкая Краснап. КУБЛО, -а, н. Кубел, кадушка. Нада трубкі занесьць у кубло. Новыя Капачы Мсцісл. У кублу быў мёд. Вусце Чэрык. КУБЫВЫЙ, прым. Цёмна-сіні. Пашыла сабе кубывый хвартух; цёмный, добра — ні мыраецца. Парадзіна Мсцісл. КУБЫЧЫК, -чка, м. Памянш. ад кубак. Купіў я сабе ў кыпіріціві кубычык на ваду. Краснаручча Раснян. КУВАЛДА, -а, н. Кавалда. У кузьні кувалда ляскыіць целый дзень. Слаўнае Мсцісл. КУВАЛЫК, -лка, м. Кавалак. Кувалык сала атшматуя дый дасьць, бывала. Хвёдараўка Краснап. КУВАЦЬ, дзеясл. Каваць. Бацька павёў кыня куваць. Краснаручча Раснян. Мы думылі, сватка наш харош, || Аж яго прігажство абычайныя: || Ны гарбу тыпары куваць. З нар. песні, М. Г. 35. КУВЭРТ, -а, м. Канверт. Купі там мне кувэрт — пісьмо пыслаць брату трэба. Ушакі Чэрык. КУГАКЫЦЬ, дзеясл. 1. Плакаць (пра дзіця). Дзіцёнык кугакыя. Палуж Краснап. 2. Крычаць (пра саву, зайцоў). Сыва ў лесі кугакыя. Там жа. КУДЗЁЛЬКА, -і, ж. Памянш. ад кудзеля. З кудзелькі воўны я ныпряла два хунты пряжы. Бяседавічы Хоцім. КУДЗЕЛЯ, -і, ж. Расчэсаны лён, скручаны ў ляльку для прымацавання да прасніцы. Кудзеля мыя надта вялікыя, калі я яе спряду такую? Маластоўка Краснап. Дзеці абшкумацілі кудзелю. Каробчына Мсцісл. КУДЗЕРКІ, -каў, мн. л. Памянш. ад кудры. Вылізьлі кудзеркі ў яе з-пыд хусткі ды мішаюць глядзець. Ушакі Чэрык. КУДЛА, -а, н. 1. Род, кодла. Іхныя ўжо кудла такоя, ня могуць, каб ні надуць. Палуж Краснап. 2. ж. Кудла, узлахмачаная, пакудлачаная галава. Прычашысь троху, ато сядзіш, як кудла ікая. Слаўнае Мсцісл. КУДЛАЧЫЦЬ, дзеясл. Кудлачыць, блытаць. Нашто ты кудлачыш быраду ў кудзелі, ета ж прасьць будзіць нельга? Белы Мох Мсцісл. КУДОЙ, прысл. Куды. Кудой тут лепш ісьці — полям ці лесам? Ушакі Чэрык. КУДРІ, кудзер, мн. л. Кудры, завітыя валасы. У насьледства ад бацькі мне асталісь адны толькі кудрі. Слаўнае Мсцісл. КУДРЯВЫЙ, прым. Кудравы, кучаравы. Гылыва твыя кудрявыя, што іна думыіць? Негін Касцюк. КУДЫ, прысл. Куды. Ну, куды ты пойдзіш эткай пагодай? Ушакі Чэрык. Куды цябе, татухна, зывяло? Меншая Багацькаўка Мсцісл. КУДЭЛЫК, -лка, м. Пудэлак, скрыначка. Пастыянна ны стале стыяў у іго кудэлык, куды ён клаў разныі паперкі. Ушакі Чэрык. КУЁЎДЗІЦЦА, дзеясл. Прападаць, бавіцца дзе. Дзе йта хлопіц еты целый дзень куёўдзіцца, што й абедаць німа. Сутокі Мсцісл. КУЁЎЧЫЦЦА, дзеясл. Клапаціцца ў гаспадарцы. Цэльнінькій дзень, бедныя, куёўчыцца з гыршкамі: ны такую сям'ю нада ныварыць. Палуж Краснап. КУЖАЛІНА, -ы, ж. Кужэльнае палатно. Мыя ты таечка, тваё пылатно — як кужаліна! Расна. КУЖЫЛЬ, -ю, м. Кужаль, тонкае палатно. Лён быў ладный, ныпряла тонка, ну і выткыла кужылю губык восім. Слаўнае Мсцісл. КУЖЭЛЬНЫЙ, прым. Кужэльны, зроблены з кужалю. Выткыла пяць губык пылытна, а ўснова ўсё кужэльныя. Парадзіна Мсцісл. КУЗАВОК, -ўка, м. Кошык з лубу. Я сяньні прінісла два кузаўкі быравікоў. Бяседавічы Хоцім. Вазьмі кузавок — грыбоў ныбяром. Хоцімск. КУЗАЦЦА, дзеясл. Коўзацца, слізгацца па лёдзе. Ны канікулы я цэлый дзень кузалась на лёдзе, пакуль сьнег не засыпаў раку. Мсціслаў. КУЗЕНЬКА, -і, ж. Кузенька, маленькі лубяны кошык. Узіла кузеньку і пыйшла ў ягыды. Хвёдараўка Краснап. Тут многа ягыд, нада зьдзелыць кузеньку і ныбраць нямнога двору. Бяседавічы Хоцім. КУЗІК, -а, м. Гузік. Прышый мне ў каўнер кузік. Бялішчына Мсцісл. У мяне ад сарочкі адырвалісь усі кузікі, і зысьцягнуцца нечым. Смолькаўская Буда Бялынкав. КУЗЫЎ, -а, м. Кошык з бяросты. Сяньні я ныбрала ў лесі целый кузыў грыбоў. Бяседавічы Хоцім. КУЗЬНЯ, -і, ж. Кузня. Кылі б тут блізка кузьня была, дык бы кыня пыдкувалі, і калёсы нада було б абкуваць. Арцёмаўка Міласл. КУКА, -і, ж. Кукіш, фіга. Дай яму куку пад нос. Хвёдараўка Краснап. КУКАЛУША, -ы, ж. Чаромха. У нас кукалуша расла ны гародзе паміж кольляў, і дзед мне кызаў, што яна з гэтай прычыны і завецца калакалуша. Пірагова Мсцісл. КУКНУЦЬ, дзеясл. Кукнуць. Сяньні зязюля кукувала, а я лічыў — дваццаць восім раз кукнула. Дзеражна Касцюк. КУКОБІЦЬ, дзеясл. Песціць, даглядаць. Во ўжы пястота яму была ў маткі, кукобіла ўжы луччы німа куды. Арцёмаўка Міласл. Матка кукобіла дачку, пакуль замуж аддала. Слаўнае Мсцісл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 512 ▶