Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
КІШЭНЬКА, -i, ж. Памянш. ад кішэнь. Сынок, схувай руку ў кішэньку i шыбчэй, ато холыдна. Бяседавічы Хоцім. У цябе npiшыта дужа малінькыя кішэнька, нічога ў яе ні паложыш. Слаўнае Мсдісл. КІШЭНЯ, -i, ж. Кішэнь. Іна такая, uiTo за славам у кішэню ні палезе. Бабынічы Мсцісл. Сам абгледзься, можа йшчэ i ў кішэні грошы! Пірагова Мсцісл. Пыдралысь мыя кішэня i пылажыць нічога ні магу. Ушакі Чэрык. КІЮШКА, -i, ж. 1. Качан кукурузы. Кіёўнік вырыс вялікій, а кіюшкі саўсім малыя на ём. Бяседавічы Хоцім. Дужа я люблю. кіюшкі парыныя. Хвёдараўка Красная. 2. Кукуруза наогул. Мы сёліта пысадзілі сабе кіюшкі. Бяседавічы Хоцім. КЛАДАУЁ, -я, н. Могілкі. Кылі ты такі сьмелы, дык пайдзі ўночы на кладаўё i абыйдзі яго тры разы. Шэпілава Жлобін. КЛАДБІШЧА, -a, н. Могілкі. Як пычаў пьідхадзіць к кладбіійчу, дык як ныпаў ны мяне страх, проста дзецца німа дзе. Слаўнае Мсцісл. КЛАДЗШІЧА, -a, н. Могілкі. Нейкыга мірьцьвіца вязуць ны кладзішча, я відзіў, яму ўжу яму там выкыпалі. Арцёмаўка Міласл. Нада схадзіць сёньня ны кладзішча магілку пыправіць. Ушакі Чэрык. Ны кладзішчы схывалі пакойніка. Вярбоўка Pacнян. КЛАДКА, -i, ж. 1. Кладзь, верхняе бервяно на козлах у будоўлі, на якое кладуць жэрдкі пад стрэху. Гумно ўжу збудувалі, сяньні паложуць кладку i пачэпяць кручча, а там i крыцъ можна будзіць. Кладка ляжыць ны хрясту. Пухнава Раснян. 2. Кладка, пакладзенае бервяно або дошка для пераходу рэчкі. H i нада рыздзівацца, тут ёсьць кладка, па ёй можна піряйціць. Бяседавічы Ходім. Ціраз рэчку пыклалі кладку, січас ужу ні нада будзіць абхадзіць. Палуж Краснап. КЛАДОУКА, -i, ж. Кладоўка [каморка], схова для розных прадуктаў. У іх у сенцых адгарожына кладоўка, дык дужа харошый пріют, вынісьць ці пыстыялкі, ці сала кусок, ці што лішнія ў хаціў Арцёмаўка Міласл. Вынісі пыстыялку ў кладоўку. Дзягавічы Калініншчына. КЛАДЫУЯ, *я, н. Могілкі. Кожны дзень ны кладыўя пакойніка нісуць. Pocлаўль. Пыняслі хываць ны кладыўя. Палуж Краснап. КЛАДЫЧКА, -i, ж. Памянш. ад кладка. Кладычка тонкыя, дык таго ŭ глядзі, што абшатнесься ў воду. Зоры Чэрык. КЛАНІЦЦА, дзеясл. Кланяцца. Кланійся, Марьічка, бацьку нізка. Меншая Багацькаўка Мсцісл. КЛАПАН, -a, м. Клавіш у гармоні. У маёй гармоні адзін клапан сапсуваўсь. Азерцы Клім. КЛАПАЦЩЦА, дзеясл. Клапаціцца. Ахвота мне клапаціцца пы цябе. Прыпечына Калініншчына. Матка клапаціцца, што сына з дарогі німа доўга. Сохана Мсцісл. КЛАПАЦЩЬ, дзеясл. Клапаціцца. Мая матка дужа клапаціць па мне. Галоўчыцы Калініншчына. Іна клапоціць аб дзецях. Бель Мсцісл. КЛАСЦА, дзеясл. Класціся. Будзім класца спаць, позна ўжо. Бяседавічы Хоцім. КЛАСЫ, -аў, мн. л. Дзіцячая гульня. Пойдзім на вуліцу, будзім гуляць у класы. Шарэйкі Касцюк. КЛАСЬЦЬ, дзеясл. Класці. Пыд стог ны аддонішча трэба класьць хвырасту. Тур'я Краснап. Дровы нехта абурыў, нада ўноў класьць. Мсціслаў. КЛАЧОК, -чка, м. Шматок. Салоны жменька — капейка, а сена клачок — пітачок. Меншая Багацькаўка Мсцісл. КЛЁВІР, -y, м. Канюшына. Нада клевіру купіць ды вясною пасеіць, ато тэй клевір, што пасеілі na жыту, прыпаў. Apцёмаўка Міласл. КЛЁНЬЧЫНЬНЯ, -я, н. Кленчанне, павага. H i варт ён, дзяўчына, твайго кленьчыньня — гэта ж ні чылавек, а гад нейкі. Ушакі Чэрык. КЛЕТКА, -i, ж. Клетка. Пыпалысь птушка ў клетку. Азерцы Клім. Мы naлезьлі ў шчыт атчэпліваць клетку. Ушакі Чэрык. КЛЕЦ, -a, м. Зуб у баране ці граблях. Янка, айдзс ты паціраў клец з быраны? Башары Раснян. Надзелый ты кляцоў у бырану, ато некылькі вывылілысь, i дренна скырадзіць. Слаўнае Мсцісл. 3 грабель вываліўся клец. Бязводзічы Мсцісл. КЛЕЦЬ, -i, ж. Клець, кладоўка. Maрылька, прінясі з клеці хлеба. Стары Дзедзін Міласл. Жыта ссыпалі ў клець. Крычаў. У летку добра ў клеці: нядушна i мух німа. Смолькаўская Буда Бялынкав. КЛЕШЧ, -a, м. Клешч. Мне сяньні ўпіўсь клешч пряма пыд паху. Горня Хоцім. КЛЁШЧЫ, -аў, эй, мн. л. 1. Клешчы, драўляная аснова хамута. Купіў клешчы i кожы: хамут нада дзелыць. Пухнава Распяв. 3 кляновыга пня выйшлі добрыя клешчы. Ташна Клім. Кряпчэй сцісьні клешчы, ато парвецца хамут. Бяседавічы Хоцім. 2. Клешчы, кавальскія абцугі. Вазьмі даўжэйшыя клешчы, ато тымі горіча дзіржаць. Бяседавічы Хоцім. КЛЁВЫЦЬ, дзеясл. Біцда, тоўкаць, пульсіраваць. Пісклёнык клёвыя ў яйцы. Кроў клёвыя ў жылых. Хвёдараўка Краснап. КЛЁК, -y, м. 1. Клёк, костны мозг. Увесь клёк с касьцей выссыў. Хвёдараўка Краснап. 2. Сіла. Ты зь мяне ўвесь клёк выціснуў. Там жа. КЛЕКАТ, -у, м. Шыя. Родненькая, як у цябе запекся клёкат, ажно чоран! Белы Камень Бялынкав. КЛЕН, -у, м. бат. Клён. ЛИ нашый хаты расьцець клён, дык ты знойдзіш. Ушакі Чэрык. КЛЁП, -у, м. Клёп, ляпанне (касы). Ета кыса на клёп дужа добра. Хвёдараўка Краснап. КЛЁСТ, -а, м. Дзіцячая гульня. Пойдзім гуляць у клёст, S палычку ўжу зьдзелыў. Хвёдараўка КрасіЦп. КЛЕЦКА, -i, ж. Клецка. Сяньні мы варылі клёцкі. Сяаўнае Мьдісл. Наеўсь клёцык, аж жывот 'тряшчьіць. Парфенава Калініншчына. Нывары, мама, сяньні клёцык ны вячэру. Барысавічы Клім
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

туря
10 👁
 ◀  / 512  ▶