У дзіцёнка гылыва ўся аблезла, ісца, знаць, у яго. Жалезніца Крыч.
ІСЬЦІ, дзеясл. Ісці. Прыпынываў я ёй ісьці са мной; ні зыхацела, ну і ні нада. Ушакі Чэрык. Нам далей не дазвылялі ісьці; мы тут і аселі. Пірагова Мсцісл. Я ішоў паўз прасла і разырваў рубашку. Рагі Быхаўск. Ідзі зрэж кычанок у гародзі, варіва зварім. Арцёмаўка Міласл.
ІСЬЦІНА, -ы, ж. Ісціна, праўда. Ні рызьбярэш у етым дзелі, дзе тут мына, а дзе ісьціна. Стары Дзедзін Міласл. Ісціна, пазыка без працэнтных нарашчэнняў або сума чыстага падатку без пені. Зымучылі нас етыя працэнты, ці як іх там, пенія, ці што называюць — калі ні зыплаціў у час, дык праз месіц, глядзі, што етай пеніі нада больш як ісьціны плаціць. Кокатава Мсцісл. Хыця каб ісьціну атдаў, а процынты ўжо ліха зь ім, ніхай сабе пакініць. Машавая Бялынкав.
ІСЬЦІННА, прысл. Сапраўды, верна. Ісьцінна табе кажу, што кылі зы дзьвюмя зайцымі пагонісься, ні 'днаго ні пыймаіш. Арцёмаўка Міласл.
ІЎГАЦЬ, дзеясл. Ілгаць, казаць няпраўду (маніць). Іўжэш ты! Ня так ета была; я ж відзіла — ты пычаў задзірацца першы. Хвёдараўка Краснап.
ІЎЧЫК, -а, м. Птушка. Іўчык — нівялікыя пташка, а яечкі ў яго галубінькія. Хвёдараўка Краснап.
ІХНЫЙ, займ. Іхны, іх. Іхныя капуста лепшыя зы нашу таму, што яны раней пысадзілі. Іхныя мужукі пашлі ў лыкі. Багацькаўка Мсцісл.
ІЦІ, дзеясл. Ісці. Пыдажджы, будзіць іці Сымон, дык умесьці пойдзім. Баеўка Крыч.
ІЦІЦЬ, дзеясл. Ісці. Скольки я прайшоў, а ўжо сусім амяг: далей іціць ні магу. Канічы Касцюк. Дзеўка ссушыла мяне — ня хоча йціць у замуж. Палуж Краснап. Сёньня трэба іціць валіць лес ны хату. Канічы Касцюк.
ІЦЬВІНА, -ы, ж. Іцвіна, звязка ў галоўках палазоў. Етыя іцьвіны някрэпкія. Хвёдараўка Краснап. Надта слабыя іцьвіна ў тваіх сынях. Ташна Клім. Уторкаў тапор у іцьвіну, штоб ні пыціраўся пы дарозі. Крычаў. Уторкні тапор у галоўкі ў іцьвіну. Аршаншчына.
ІШ, выкл. Бач. Іш, прыткей — ураз зьлётаў. Адна ныга тут, другая — там. Парадзіна Мсцісл.
ІШЧЭ, прысл. Яшчэ. Зыгыдзя ты прыйшоў, трэба было ішчэ пычыкаць троху. Ушакі Чэрык. Прізаўныла маё серца ішчэ ў малінькія, || Ішчэ ў малінькія ды няўзросьлінькія. З нар. песні, М. Г. 144.
К
К, прыназ. Да. Зыпрягі кыня, паедзім к свату ў госьці. Бяседавічы Хоцім. Прістаў лесьніцу к сьцяне, штоб ні ўпала. Раздзел Мсцісл. К сваей радні паеду. Ушакі Чэрык.
КА, прыназ. Да. Заўтра прыходзь ка мне пысьля абеду. Вярбоўка Раснян. Баба мыя быгданыя! || Хадзі ка мне. Пірібаб ты мне || Дзіця маё маленькыя. З нар. песні, М. Г. 1.
КАБ, злуч. Каб. Дзім'ян зыгырадзіў у гародзі дзірьку, каб сьвіньні ні лазілі. Гібалы Касцюк. Каб знацьцё, ня йшоў бы туды. Хвёдараўка Краснап. Каб цябе радзіміц забіў, атряху такога акыянныга. Арцёмаўка Міласл.
КАБАН, -а, м. Кабан, парсюк. Наш кабан ужо бальшэй. Крычаў. Як калоў кабана, абкрывяніў ён мяне ўсяго. Пірагова Мсцісл.
КАБАТ, -а, м. Кабат, гарсецік. Вулька, прішый к спадніцы кабат. Баеўка Крыч. Мой кабат стаў мне цесны. Тур'я Чэрык. У бабы андрак чорны, а кабат чырвоны. Машавая Бялынкав. Матка купіла мне сацїну на кабат. Шумячы. Прыгожый сіній кабат шчытна абцягваў яе грудзі. Пірагова Мсцісл.
КАБЫЛА, -ы, ж. Кабыла. Пасьледнію кабылу зьвялі, цяперь хоць бярі кайстру ды ў старцы йдзі. Юшкі Мсцісл. Скляпенне ў печы. Хутка печ будзя гатова: кабылу ўжо зьвёў, цяперь комін зысталося зьдзелыць. Хвёдараўка Краснап.
КАБЫЛКА, -і, ж. Памянш. ад кабыла. Дарожка крівая, || Кабылка ліхая, || Дужка зывалілысь, || Кабылка змарілысь. З нар. песні, М. Г. 148.
КАВАЛАК, -лка, м. Кавалак. Яна ела хлеб і кінула кавалак сыбаку. Васілёўка Хоцім. Дай мне кавалак паперы. Немерка Раснян.
КАВЯРЗЁНЧЫК, -а, м. Памянш. ад кавярзень. Адмыталысь віроўка, ымаль кавярзенчык з нагі ні згубіўсь. Ушакі Чэрык.
КАВЯРЗЕНЬ, -зьня, м. Лапаць. Як слова скызаць, адзін кывярзень і гатоў. Другей зараз сьпляту і абуюсь. Карма-Пайкі Краснап.
КАГАНЕЦ, -нца, м. Каганец, свяцільня, робіцца з чарапка, у які наліваюць сала і спускаюць кнот. Запаліця хто-небудзь каганец! Мсціслаў.
КАГАТ, -а, м. Яма для схову бульбы. Бульбу склалі ў кагат на зіму. Хвёдараўка Краснап.
КАГОЦЬЦЯ, -я, н. збор. Кіпцюры. Лянь ты, якія ў кыта кагоцьця! Пірагова Мсцісл.
КАДЗІЛА, -а, н. Кадзіла. У нашай церкві адно і тоя старое кадзіла. Канічы Касцюк. Паможыць ета, як мёртваму кадзіла. Красоўка Калініншчына.
КАДКА, -і, ж. Кадушка. Нада купіць кадку на гуркі. Шумячы.
КАДРЭЛЬ, -і, ж. Кадрыля. Раней на ігрышчы толькі і скыкалі, што полькі і кадрелі, а цяперь ужо вальсы ды тустэпы пычаліся. Слаўнае Мсцісл.
79 👁