быў, абібок ты етакій, людзі працуюць, а ён зыпляцецца недзе ды сядзіць целый дзень! Гусарка Клім.
ЗЫПЛЯЦЕНЫЙ, прым. Заплецены. Пышла дзеўка, у касу зыпляцёна. Паўлавічы Клім. Галоўка зычашона, і касіца зыпляцёна. Меншая Багацькаўка Мсцісл.
ЗЫПРАГІНУЦЬ, дзеясл. Загінуць. Зыпрыпала галоўка мыя, зыпрагінула. Брылёўка Краснап.
ЗЫПРАГЧЫ, дзеясл. Запрэгчы. Зыпряжыця кыня, на пруд паехыць нада. Ушакі Чэрык. Калісь-то мы служылі прыгон, а цяпер не, ні зыпражэш! Добрае Мсцісл.
ЗЫПРАКІНУЦЬ, дзеясл. Перакінуць. На што ты стол зыпракінуў? Палуж Краснап.
ЗЫПРАСІЦЬ, дзеясл. Запрасіць, паклікаць. Зыпрасілі мяне ны вясельле, але німа як пакінуць хату адну і пайці нельга. Слабада Раснян. 2. Запрасіць (цану пры продажы). Таргуйся, татычка, таргуйся, || Ны вялікый цане дзяржыся: || Стаўлёныга горыду зыпрасі. З нар. песні.
ЗЫПРАСЬЦІЦЬ, дзеясл. Забараніць. Зыпрасьцілі лавіць рыбу ў рэчцы без дазволу. Суседу зыпрасьцілі пыхаць ляда. Сохана Мсцісл.
ЗЫПРІГАЦЬ, дзеясл. Запрагаць. Ён стаў рупіцца ехыць, скарей сыбраўсь і стаў кыня зыпрігаць, быяўся, штоб ні спазьніцца. Арцёмаўка Міласл.
ЗЫПРІЎЛЯЦЬ, дзеясл. Запраўляць (маслам), задабраць. Зыпріўляй кашу добря, ні жалей масла, хай дзеці ядуць. Тур'я Краснап.
ЗЫПРІШЧАЦЬ, дзеясл. Забараняць. Зыпрішчаюць сёліта ў лесі пасьціць скот. Бяседавічы Хоцім.
ЗЫПРЫДАЦЬ, дзеясл. Запрадаць, прадаць. Зыпрыдаў я сваю каноплю яшчэ ў гародзі, а січас хуць сабе купляй: несчыга і пута зьвіць. Зубоўка Раснян.
ЗЫПРЫПАСЬЦІ, дзеясл. Прапасці. Зыпрыпала галоўка мыя бедныя, зыпрагінула! Брылёўка Краснап. Вот цяпер жа мы, браціц, || Навек с табой зыпрыпалі: || А й ня будзім, браціц, знаці, || Калі зіма, калі лета. З нар. песні.
ЗЫПРЫПАШЧЫЙ, прым. Прапашчы, пагіблы. Зыпрыпашчый ён чылавек: ат работы адбіўся і пьець біспрістанку — яго ўжу ніхто ні спасець. Арцёмаўка Міласл.
ЗЫПРЫШАЦЬ, дзеясл. Запрашаць. Сістра ў госьці зыпрышая. Пішыць, штоб пріехыў на ўсё лета. Мсціслаў.
ЗЫПРЯГЧЫ [запрёгч], дзеясл. Запрэгчы. Зыпрягі-ка вазок, нада зьезьдзіць к свату ў госьці. Бяседавічы Хоцім. Зыпряглі пару коні ў адны калёсы, і то ні цягнуць пы такей грязі. Слаўнае Мсцісл.
ЗЫПРЯТЫЦЦА, дзеясл. Схавацца. Зыпрятыўся ў лог, і ня відна. Хвёдараўка Краснап.
ЗЫПЫТРАШЫЦЬ, дзеясл. Запарашыць, пачаць падаць (пра снег). Зыпытрашыў сьняжок — буря будзя ноччу. Хвёдараўка Краснап.
ЗЫПЫХАЦЬ, дзеясл. Забаранаваць, заараць. Запыхала грэчку і паехыла ў двору. Палуж Краснап.
ЗЫПЫЯЦЬ, дзеясл. Запаяць, заліць. Нада зыпыяць дзірку ў карцы, ато пычаў цеч — ні пыстаў нідзе. Слаўнае Мсцісл.
ЗЫПЯЧЫ [запёч], дзеясл. Запячы. Зыпікла пічыя, што і рады ні даць! Парадзіна Мсцісл.
ЗЫПЯКЧЫСЬ [запёчца], дзеясл. Запекчыся, падгарэць. Пыстаў бабку ў печ, толькі глядзі, штоб ні зыпіклась на вугыль. Горка Краснап.
ЗЫРАБІЦЬ, дзеясл. Зарабіць. У нас блізка ні чыгункі, ні рякі німа, і зырабіць нейдзе, хуць ты што хош. Машавая Бялынкав.
ЗЫРАБОТЫК, -тка, м. Заробак. Мне нечыга шкудуваць, што я ні паехыў у зыработкі, я ў дваре больш зыраблю. Арцёмаўка Міласл.
ЗЫРАДЗІЦЬ, дзеясл. Зарадзіць [урадзіць]. Сёліта зырадзіў лён — харошыя наметкі будуць. Бяседавічы Хоцім. Бульба ў етым годзі добря зырадзіла. Слаўнае Мсцісл.
ЗЫРАЗА, -ы, ж. Зараза. С хворым ні варта, рукацца, ато яшчэ зыразы ныбяресься. Слаўнае Мсцісл.
ЗЫРАНІ, прысл. Раней, больш рана. Трэба зырані рыспалівыць печ, ато сяньні дровы сырэя. Канічы Касцюк.
ЗЫРАСЬЦІ [заросьць], дзеясл. Зарасці. Нада пазычыць у кого матыку ды пуматычыць бульбу, ато ўся йна травою зырысла. Бяседавічы Хоцім. І нада ж так градым зырасьці — як лес, зельля павырыстала. Юркаўка Крыч.
ЗЫРУДЗЯНЕЦЬ, дзеясл. Зарудзянець, зрабіцца рудым, брудным. Зырудзянеў у рабоці. Буглаёўскі Краснап.
ЗЫРУЧОНЫЙ, прым. Заручаны, прасватаны. Міла мыя дзіцятухна, Што молыда зыручона, || Што молыда зыручона || Чужым людзям аддаджона. З нар. песні.
ЗЫРУЧЫЦЦА, дзеясл. 1. Заручыцца. Янка з Марыляй ужо заручылісь — скора і свадзьба будзе. Юркаўка Крыч. 2. Забяспечыцца. Нада заручыцца яго згодый на ета озела. Пацкава Мсцісл.
ЗЫРУЧЭНЬНЯ, -я, н. Заручэнне, заручыны. Пысьля зыручэньня іна нейк ніўзьлюбіла яго, глядзець ны яго ня хочыць. Юркаўка Крыч.
ЗЫРЫБЛЯЦЬ, дзеясл. Зарабляць. Нядзелю зырыбляў, а за 'дзін вечыр прапіў. Іванаўка Хоцім. Антон казу вядзець, || Пуцмыц — каза ня йдзець, || Антоніха пыгыняіць, || Ны тыбаку зырыбляіць. З нар. песні.
ЗЫРЯ, -і, ж. Зара. Зыря зынімаіцца — дзень скора. Большая Багацькаўка Мсцісл.
ЗЫРЯДЗІЦЬ, дзеясл. 1. Зарадзіць, набіць, закласці набой у стрэльбу. Зырядзіў ружжо дранкулій. Хвёдараўка Краснап. 2. Пачацца на доўгі час. Дождж абложный, на цэльный дзень зырядзіў. Дзіснакіта Мсцісл.
ЗЫРЯНКА, -і, ж. Заранка, ранішняя зорка. Зырянка ўзыйшла, значыць, пыра ўстываць. Лешчынка Мсцісл.
ЗЫРЯЦЬ, дзеясл. Світаць. Стала ўжо зыряць. Палуж Краснап. Прашнуўся я,
81 👁