Старонка 202
◀ / 512 ▶
ЗЫКУРІЦЦА, дзеясл. Закурыцца, задыміцца. Закурілысь дарога, дожджу доўга німа. Серчыцы Краснап. Зыкуріўся сілный, дробный дожджык || Кыла цёмныга лесу. З нар. песні, М. Г. 94. ЗЫКУРЫЦЬ, дзеясл. Закурыць. Бацька зыкурыў піпку. Палуж Краснап. Дзед, каб закурыць, дыстаў з-зы пазухі кісет с тыбакыю, скалку, губу і вогніва і пычаў набіваць піпку. Слаўнае Мсцісл. ЗЫКУТАЦЬ, дзеясл. Зачыняць. Зыкутай дзверы зы сабою! Ета ж ні вісна табе. Кокатава Мсцісл. ЗЫКЫЗАЦЬ, дзеясл. Заказаць. Етый сапожнік-тыкі ладна магець шыць, яму можна і харошыя сыпагі зыкызаць. Арцёмаўка Міласл. Я зыкызаў шаўцу пашыць мне боты. Слаўнае Мсцісл. ЗЫКЫЛКА, -і, ж. Страказа. У ясный дзень зыкылкі літаюць, а ў дождж хуваюцца пад лісьця дрэў. Бяседавічы Хоцім. ЗЫКЫРЯВЕЦЬ, дзеясл. Закаравець, зрабіцца каравым. Зыкырявелі нучы, памыць нада. Хвёдараўка Краснап. ЗЫКЫСАНЫЙ, прым. Закасаны. Як вылізла з дзяжы, так і прібегла з зыкысанымі рукамі. Янава Раснян. ЗЫКЫСАЦЬ, дзеясл. Закасаць. Зыкысай рукавы, ато запачкаіш. Камароўка Крыч. ЗЫКЫЎКА, -і, ж. Страказа. Многа зыкывык пынасела ны прясла. Хвёдараўка Краснап. Я зыкыўку спыймаў, глядзі, ікая, жоўцінькыя! Паўлавічы Клім. ЗЫЛАМІЦЬ, дзеясл. Заламіць. Нехта нашу кылыкалушу зыламіў. Сыпрынавічы Мсцісл. А сухая ляшчынычка || Дарожку зыламіла, || Нялюбыя дружыніца || Ат роду атлучыла. З нар. песні. ЗЫЛАТУХА, -і, ж. Залатуха [хвароба]. Ета зылатуха ў яго, дак кыла вушэй, кыла носу былячкі селі. Арцёмаўка Міласл. ЗЫЛАТУШНЫЙ, прым. Залатушны. Дзіцёнык знаць зылатушный, што ў яго ўсягды болькі кыла вушэй, кыла носу. Арцёмаўка Міласл. ЗЫЛІВАЦЦА, дзеясл. Залівацца (слязамі). Дзіцёнык стаіць пысярёдку людзей ды плача-зыліваіцца. Палуж Краснап. Браты сіты шыюць, уздрыгаючысь, || Сёстры платкі мыюць, зыліваючысь, || Мачыха кросны тчэць — ныругаіцца. З нар. песні, М. Г. 128. ЗЫЛІГАЦЬ, дзеясл. Залягаць. Сырая зімля дзьверы зылігла і ваконцы зысланіла, як тая песьня кажа, годзі яму ўжо ўстаць. Меншая Багацькаўка Мсцісл. ЗЫЛУЗНУЦЬ, дзеясл. Зачапіць. Нёс услоніц ды зылузнуў яго неік у бок, а ён ужо і рысплакыўся. Хвёдараўка Краснап. ЗЫЛУЧЫЦЬ, дзеясл. Залучыць, зацягнуць. Зылучылі ды сябе хлыпца і пычаўсь абной. Старае Сяло Мсцісл. ЗЫЛЫСКЫТАЦЬ, дзеясл. 1. Заляскатаць. Галодный воўк як зыласкочыць, зыласкочыць зубамі. Слаўнае Мсцісл. 2. Заласкатаць, заказытаць. Крій бог, зылыскыталі да сьмерці: я лыскатаньня дужа баюсь. Залачэўка Краснап. ЗЫЛЯПІЦЬ, дзеясл. 1. Заляпіць. Вядро цячэць, нада зыляпіць цестум дзірачку або кыласочкым зыцягнуць. Маляцічы Крыч. 2. Выцяць [пляснуць]. Як зыляпіў яму поўху, аж зашчочына красныя стала. Хвёдараўка Краснап. ЗЫЛЯЦЕЦЬ, дзеясл. Заляцець. Сяньні ў маю борць зыляцеў рой. Бяседавічы Хоцім. ЗЫМАМУЛІЦЬ, дзеясл. Надуць, закусіць. Сядзіць, губы зымамуліла і маўчыць. Сохана Мсцісл. ЗЫМАНУЦЦА, дзеясл. Захацець. Зымануўся бацька купіць кабылу, як пубачыў, як іна бяжыць. Самацевічы Касцюк. ЗЫМАРІЦЦА, дзеясл. Стаміцца. Уцікаючы, так зымаріўсь, што ледзь атхаіўся. Арцёмаўка Міласл. Нада ж было так зымаріцца, што ні ног, ні рук ня чую. Слаўнае Мсцісл. ЗЫМАРОЗІЦЬ, дзеясл. Замарозіць. Учора ішоў дождж, а сяньні зымарозіла. Белы Мох Мсцісл. Зымарозілі мы сваю бульбу. Маластоўка Краснап. ЗЫМАРУДЗІЦЦА, дзеясл. Забавіцца, доўга засядзецца [затрымацца]. Чыкай яе, а іна там зымарудзілыся нешта і ня йдзе. Парадзіна Мсцісл. Трохі зымарудзіўсь, рыспрігаючы коній. Палуж Краснап. ЗЫМАСКОЛІЦЬ, дзеясл. Затупіць. Узяў тапор востры, а зымасколіў, як абух стаў. Хвёдараўка Краснап. ЗЫМАСЬЛІЦЬ, дзеясл. 1. Заправіць маслам. Кашу мала зымасьліла маці: сухая саўсім. Лютня Краснап. 2. Замасліць, даць хабара. Калі ты хочыш, каб табе скарей адбілі лес, дык нада лясьнічыму вочы зымасьліць, а так ды вясны ні атаб'ець. Слаўнае Мсцісл. ЗЫМАЦЫЦЬ, дзеясл. Намацаць, найці ўпоцемку. Цёмна, але неяк хлеб зымацыў і пычаў есьць. Старае Сяло Мсцісл. ЗЫМІТАЦЬ, дзеясл. Замятаць, месці. Ны дваре тыкая завея, што ўраз сьлед зымітаіць. Пячонкі Раснян. Зымітай, маці, попіл, || Мы тваю дачку ўхопім! З нар. песні, М. Г. 30. ЗЫМУДОХЫЦЦА, дзеясл. Стаміцца [выбіцца з сілы]. Ты саўсім ужо зымудохылась, ідзі аддыхні. Сутокі Мсцісл. ЗЫМУЗДАЦЬ, дзеясл. Закілзаць [завуздаць]. Пасоб мне зымуздаць кыня! Кокатава Мсцісл. Бяры муздэчку і зымуздай кыня. Сохана Мсцісл. ЗЫМУРАЖЭЦЬ, дзеясл. Замуражэць, зарасці травою, мурагом. Мыя пылыса зымуражэла. Хвёдараўка Краснап. ЗЫМУРДУВАЦЦА, дзеясл. Замардавацца, стаміцца ад работы. Зымурдуваўся я, мылаціўшы, рук ні магу пыдняць. Слаўнае Мсцісл. ЗЫМУТУЗІЦЬ, дзеясл. Заматузіць, пасварыцца, даць праборку. Я яго зымутузіў, што коніка ў лагу пасьцівіў. Хвёдараўка Краснап. ЗЫМУШТРУВАЦЦА, дзеясл. Змарыцца. Зымуштруваўся мой конік сяньні і травы есьць ня хоча. Хвёдараўка Краснап. ЗЫМЫРАЦЬ, дзеясл. Замараць, запэцкаць. Дзе йта ты сваю рубашку зымыраў? Валымар Раснян. Рыспухліў шапычку, паклон б'ючы, || Зымыраў хустычку, уціраіся! З нар. песні, М. Г. 31. ЗЫМЫРАШЫЦЬ, дзеясл. Замарасіць, запарашыць. Дожджык зымырашыў — хувайця хумуты. Хвёдараўка Краснап.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 512 ▶