Старонка 180
◀ / 512 ▶
ЗАПАРЫЦЬ, дзеясл. Запарыць. Запарыла ў шайцы мякіны і вынісла сьвіньням. Сапрынавічы Мсцісл. ЗАПЕК, -а, м. Запечак, месца для спання за печкаю [каля печкі]. Дзед заўсёды сьпіць на запеку. Машавая Бялынкав. ЗАПЕРА, -ы, ж. Дыхальная плёнка, дыяфрагма. Пызасохлі заперы ў кабанчыка. Хвёдараўка Краснап. ЗАПЕРЦЬ, дзеясл. Заперці, зачыніць. Нада заперць вароты. Крычаў. Запрі дзьверы на клямку. Гарбавічы Касцюк. ЗАПЕТАВАЦЬ, дзеясл. Забіць, увагнаць глыбока ў зямлю. Во запетаваў я кол у зямлю, паспрабуй, вырві! Пірагова Мсцісл. ЗАПЕЦЬ, дзеясл. Заспяваць. Пришлось запець з горя песьню і іціць двору. Бяседавічы Хоцім. Певень запеў у падпечку. Пірагова Мсцісл. ЗАПЕЧАК, -чка, м. Запечак. Дзед злез з печы і сеў на запечак. Матка сядзіць на запечку. Смолькаўская Буда Бялынкав. А ты сядзіш на куце, а я ны запечку, || А ты ясі піражкі, а я пірапечку. Прыпеўка. ЗАПЕЧКІ, -аў, мн. л. [Апечак], драўляны зруб, на якім кладзецца печ. Для печы зроблены моцныя запечкі. Машавая Бялынкав. ЗАПЕЧЧА, -а, н. Запечча, месца за печкаю. Пыкладзі растопу ў запечча, ніхай высыхніць. Хвёдараўка Краснап. Запечча пустоя. Хоцімск. ЗАПЕЧЫК, -чка, м. Запечак. Пыкладзі лучыну ў запечык. Краснаполле. ЗАПІК, -а, м. Запек, забочына каля ўвахода ў печ. У запіку вяхотка ляжыць. Краснаполле. ЗАПІКАНКА, -і, ж. Моцны тытунь-самасей. Засеіў сабе запіканкі, калі зародзіць, то будзець што курыць. Хвёдараўка Краснап. ЗАПІКНУЦЬ, дзеясл. Заткнуць. Гырлыпану етыму ніяк глоткі ні запікнеш. Хвёдараўка Краснап. ЗАПІРАЦЬ, дзеясл. Зачыняць. Запіраць вароты зрабілі засыўку. Машавая Бялынкав. ЗАПІСАЦЬ, дзеясл. Запісаць. Запішы мяне, я таксама хачу сказаць слова. Пірагова Мсцісл. ЗАПІСЫВАЦЦА, дзеясл. Запісвацца. Мыладыя паехылі запісывацца ў сельсавет. Сохана Мсцісл. ЗАПІСЫЧКА, -і, ж. Запісачка. Настаўніца напісала маёй матцы запісычку, каб матка прыйшла да яе. Сохана Мсцісл. ЗАПІЦЬ, дзеясл. Запіць. Елі мылако, тады запілі пыстыялкый. Восаў Краснап. ЗАПЛАКАЦЬ, дзеясл. Заплакаць. Як стаў яго прабіраць, дык ён аж заплакаў. Ушакі Чэрык. Ня руш дзіцёнка, ато заплачыць. Пірагова Мсцісл. ЗАПЛАЦІЦЬ, дзеясл. Заплаціць. Прадаў я кыня, вярнуў грошы, што сам заплаціў і ішчэ прыбытку рублёў пяць. Ушакі Чэрык. Заплаці мне за работу, тады пайду ад цябе. Пірагова Мсцісл. ЗАПЛЕСЬНІВЫНЫЙ, прым. Забраснявелы, загнілы. У шахві сыр увесь заплесьнівыный стаў ат сырысьці відаць. Слаўнае Мсцісл. ЗАПЛЕСЬНІЛЫЙ, прым. Забраснелы. Квас у дзежцы ўжу старый, заплесьнілый, нада новый зыварівыць. Высокі Бор Краснап. ЗАПЛІКНУЦЦА, дзеясл. Зашпіліцца. Заплікніся ты, ато і ходзіць так расхістаны. Кокатава Мсцісл. ЗАПЛІКНУЦЬ, дзеясл. Зашпіліць. Заплікні мне сарочку. Кокатава Мсцісл. ЗАПЛІТАЦЬ, дзеясл. Заплятаць. Наста заплітаіць касу. Гібалы Касцюк. ЗАПЛІЧКА, -і, ж. Зашпілька. Заплікні сьвітку ны заплічкі. Палуж Краснап. ЗАПЛУТЫНЫЙ, прым. Заблытаны. Маток нітык дужа заплутыный ні размытаіш, нада ж было так заплутыць. Горкі Краснап. ЗАПЛЮШЧАНЫЙ, прым. Заплюшчаны. Ён няпрыгожый, такій, біндавокі — адно вока заплюшчана. Пірагова Мсцісл. ЗАПЛЮШЧЫЦЬ, дзеясл. Заплюшчыць. Калі стрыляіш, дык нада заплюшчыць левыя вока, а правым целіць. Бяседавічы Хоцім. Сьпі, дзетка, сьпі—заплюшч вочкі. Івоны Мсцісл. ЗАПЛЯНІЦЬ, дзеясл. Заглушыць, запаланіць. Пустазельля запляніла гарод. Васілёўка Хоцім. ЗАПЛЯСЬЦІ, дзеясл. Заплесці. Запляці ў касу стужку. Бель Мсцісл. ЗАПОІНЫ, -аў, мн. л. Запоіны, вечар у дзяўчыны, калі яе сватаюць. Аксюту высвытылі: сяньні сваты былі, і запоіны згулялі, чыріз нядзелю будуць заручыны, а там і свадзьба скора. Арцёмаўка Міласл. ЗАПОМНІЦЬ, дзеясл. Запомніць, узяць у памяць. І цямкі ты хлопец, паслухыў раз і ўсё запомніў. Лешчынка Мсцісл. ЗАПОЎНЕНЫЙ, прым. Запоўнены. Каўдобіны запоўнены вадою. Касцюковічы. ЗАПОЎНІЦЬ, дзеясл. Запоўніць. Як пынайшло людзей, дык увесь сельсавет запоўнілі. Пячкоўка Мсцісл. ЗАПРАГАЦЬ, дзеясл. Запрагаць. Запрагай каня, паедзем у лес. Затоны Раснян. Запражы каня ў калёсы. Вародзькава Крыч. ЗАПРАГЧЫ [запрэжч], дзеясл. Запрэгчы. Запражом біндзюг і паедзім за сеным. Новыя Капачы Мсцісл. Якуб запрог каня ў калёсы, недзе, відаць, паедзе. Чыгрынаўка Раснян. ЗАПРАДАЦЦА, дзеясл. Запрадацца. Ён жа ім усіроўна як запрадаўсь, што ні скажуць рабіць — усё робіць, хоць бы і ні хацеў. Ушакі Чэрык. ЗАПРАПАШЧОНЫЙ, прым. Запрапалы, прапалы чалавек. Нічога ўжо з цібе, хлопіц, ні будзіць, запрапашчоны ты ўсіроўна так ці іначай. Ушакі Чэрык. ЗАПРАШАЦЬ, дзеясл. Запрашаць. Колькі раз цібе запрашала, каб ты прышоў, а ты ні хочаш. Ушакі Чэрык. ЗАПРЕЖЫНЫЙ, прым. Запрэжаны. Дакуль вы будзіця там пірігуварівыцца, пыскарей, ато конь даўно запрежын, нада двору ехыць? Бяседавічы Хоцім. ЗАПУСТУВАЦЬ, дзеясл. Запуставаць, перастаць апрацоўвацца (пра зямлю). Зімля наша запустувала. Палуж Краснап.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 512 ▶