ЖУРІЦЦА, дзеясл. Журыцца, сумаваць. Журіцца Ігнат зы сваім сынам, што ны вайну зыбралі. Негін Краснап.
ЖУРІЦЬ, дзеясл. Папракаць. Пірістань журіць дзеўку: іна ні зыдарым хлеб твой есьць — работыіць зы дваіх. Хвёдараўка Краснап.
ЖУРЛІВЫЙ, прым. Сварлівы, што заўсёды сварыцца. Ні пытайця вячэры вы ў мяне, || Пытайцеся ў журлівыга мужыка. З нар. песні.
ЖУРТУВАЦЬ, дзеясл. Жартаваць. Ён любіць журтуваць, іншый раз як прідумыіць што-небудзь, дык са сьмеху пырвацца. Арцёмаўка Міласл.
ЖУРЫЦЦА, дзеясл. Журыцца, сумаваць. Ня журыся, кума, будзе і на нашай вуліцы сьвята. Пацкава Мсцісл.
ЖУРЫЦЬ, дзеясл. Папракаць. Ён журыў сваю бабу. Хвёдараўка Краснап. А я яму вячэру гатую, || А ён мяне журыць мыладую. || А я яму вячэрыці паднашу, || А ён мяне палонікым пы насу. З нар. песні.
ЖУРЬБА, -ы, ж. Журба, смутак. Чаго ны цябе нывалілысь тыкая журьба? Чаго ты журісься? Канічы Касцюк. Дакор, папрок. Жодный дзень упікаіць мне хлебым, ныдаела мне етыя журьба — пайду свайго хлеба іскаць. Маластоўка Краснап.
ЖУТОМІК, -а, м. Суслік, палявы грызун. Жутомік усё жыта папорціў. Хвёдараўка Краснап.
ЖУЎЛАЧЧА, -а, н. зборн. Жаўлакі, пухліна горла. Жуўлачча кругом глоткі абваліла, дык і есьць нільзя. Хвёдараўка Краснап.
ЖУХНУЦЬ, дзеясл. Шугануць, раптоўна пабегчы гуртам. Жухнулі сьвіньні ўдвору. Хвёдараўка Краснап.
ЖУЧОК, -чка, м. Казурка, жучок. Вунь жучок нейкі пуўзець. Журбін Бялынкав. Шпілька ў косы. Жучок адзін паціряла, дык кыса распускаіцца. Азерцы Клім.
ЖЫБРАК, -а, м. Жабрак. Жыбрак сыбраў кайстру хлеба. Дзяніскавічы Навазыбк.
ЖЫБРАЧЫЙ, прым. Жабрачы. Жыбрачый кій. Жыбрачыя торба. Ушакі Чэрык.
ЖЫВА, прысл. Хутка, скора. Што ты там дзелыіш, псіныя морда, жыва аттуль убірайсь! Бяседавічы Хоцім.
ЖЫВАДЗЁР, -а, м. Разнік. Жывадзёр зьбіраіцца рэзыць быдлу. Палуж Краснап.
ЖЫВАКОСТКА, -і, ж. бат. Жывакост. Жывакостка — белый цьвяток, пы дуброві расьцець. Хвёдараўка Краснап.
ЖЫВАКОСЬЦЬ, -і, ж. Энергія, здольнасць. Ён як работыіць, дык тыкі ў яго відна жывакосьць у руках, а ў етыга, дык рукі ляніва шавелюцца, як у сонныга — німа тэй сілы, як у тога. Арцёмаўка Міласл.
ЖЫВАЛОМЫМ, прысл. Недавараным. Мяса зьелі жываломым, у жываце дыварыцца. Хвёдараўка Краснап.
ЖЫВАЦІНА, -ы, ж. Жывёла. І каровы, і коні — жодныя жываціна ў яго дагледжыныя: накормліна і напоіна. Б. Хутары Краснап.
ЖЫВЁЛА, -ы, ж. Жывёла. За прыгоным пану плацілі аброк палатном, зярном, жывёлай альбо працавалі. Жалезніца Краснап.
ЖЫВЕНЬКІЙ, прым. Жывы. У нас ад на мыладуха двыйнят радзіла, і абаі жывенькія, і растуць абаі. Арцёмаўка Міласл. Жывенек ня буду, калі не атплачу. Бардзіч Краснап.
ЖЫВЕЦ, жыўца, м. Жывец, мох зялёны лугавы. На гэтым лузі кепская трыва, адзін жывец расьцець. Куляшоўка Клім. Дрэнна вырабленая скура. Ні купляй падмёткі з жыўцом, ато січас прамокнуць. Слаўнае Мсцісл. Купіў у кыпіраціві кожу, дык адзін жывец. Хвёдараўка Краснап. Жоўты пясок. Нада ныбраць жыўцу ды пасыпыць. Бардзіч Краснап.
ЖЫВІЛЬНЫЙ, прым. Жыватворны, пажыўны. Ета жывільный дошч: пысьля яго ўсё ў полі ажывець, зазілінеіць. Хвёдараўка Краснап.
ЖЫВІЦА, -ы, ж. Жывіца, смала з хвойных дрэваў. З хваёвых камлёў гоняць жывіцу. Барысавічы Клім.
ЖЫВІЦЦА, дзеясл. Жывіцца. Толькі ў пычатку мая, калі вырастаіць у полі трыва, статку ёсьць чым на пашы жывіцца. Сохана Мсцісл. А быгатый дзівіцца, || Чым худоба жывіцца. З нар. песні, М. Г. 85.
ЖЫВОТ, -а, м. Жывот. Наеўсь плявык, аж жывот зыбалеў. Хвёдараўка Краснап. Ныхыпаўся яблык, во цяпер і баліць жывот. Пірагова Мсцісл.
ЖЫВЫЙ, прым. Жывы. Ён любіць за жывое зыкалупнуць. Куркаўшчына Мсцісл. Ня быць табе жывому. Цірэні Расн. Цілітай ты ўжу скарэй, ато есьць, як ні жывой. Арцёмаўка Міласл.
ЖЫВЫТАЦЬ, дзеясл. Існаваць, быць жывым. Калі ета зробіш, ні жывытай ты ў мяне. Хвёдараўка Краснап.
ЖЫГ, выкл. Азначае хуткае запальванне. Спічка — жыг і зыгарелысь. Слаўнае Мсцісл.
ЖЫГАН, -а, м. Асмалены кіёк, якім папраўляюць дровы ў печы, качарга. Вазьмі жыган і выкаці мне вугаль з печы. Гібалы Касцюк. Жыган чыста згарэў, нада другей зьдзелыць, ато рукі пысмаліш. Барысавічы Краснап.
ЖЫГУЧКА, -і, ж. бат. Крапіва-пякучка. Вось нарву жыгучкі ды так высьцібыю, што ні ўсядзіш. Высокі Бор Краснап.
ЖЫГЫЎКА, -і, ж. бат. Крапіва-пякучка. Рукі жыгыўкый абстрыкыла. Хвёдараўка Краснап.
ЖЫДАЦЬ, дзеясл. Чакаць. Кызаў, прыдзе рана, а німа, трэба жыдаць. Старае Сяло Мсцісл.
ЖЫДКІЙ, прым. Рэдкі. Была жыдкыя дрыгва, а як прывялі меліряцыю, дык стала ладныя поля. Сохана Мсцісл. Жыдкыя мела, нада дыбавіць, ато ні беліць. Шарэйкі Касцюк.
ЖЫЖА, -ы, ж. Жыжа, агонь (дзіцячае). Ні чыпай, дзетка лампы, там жыжа — укусіць зы пальчык. Слаўнае Мсцісл. Запалі жыжу. Васілёўка Хоцім. Глядзі: чырк — і будзе жыжа. Азерцы Клім.
ЖЫЛА, -ы, ж. Жыла. Знаць, жылу пірясёк, што так кроў сачыцца. Гібалы Кас
80 👁