катава Мсцісл. Відзіць маё вока, што край нідалёка, відзіць і другоя, што йшчэ гоняй троя. Прыказка. Багацькаўка Мсцісл.
ДРУЖНА, прысл. Дружна. Пчолы дружна гудзяць кыла вульля. Сохана Мсцісл.
ДРУЖЫНА, -ы, ж. Дружына. Ці выставіла пыжарныя дружына сёньні варту? Касцюковічы.
ДРУЖЫЦЬ, дзеясл. Дружыць, жыць у добрай згодзе і спрыянні адзін аднаму. Ета яе тыварышка; іна даўно дружыць зь ёю. Арцёмаўка Міласл.
ДРУКАВАНЫЙ, прым. Друкаваны. Друкаванае чытаць умею, а рукапіснае не. Дубеец Касцюк. Ны дзярэўню прыслалі друкуваный сьпіс сілян. Сохана Мсцісл.
ДРУКУВАЦЬ, дзеясл. Пісаць няўмела. Што ты там друкуеш? Пішу пісьмо бацьку. Палуж Краснап.
ДРУЧОК, -чка, м. Дручок, палка. Ты яго дручком адхадзі. Хоцімск. Я цябе во етым дручком калі аччастую, дык будзіш помніць! Кокатава Мсцісл.
ДРУЧЫНА, -ы, ж. Дручок, ламачына. Бацька 'тлымаў дручыну і дывай хлыбастаць кыня. Маластоўка Краснап.
ДРЫБЫЎНЯ, -і, ж. Драбоўніца, скрынка на дроб. Пыціряў нейдзе сваю дрыбыўню, і дроб не ў чым насіць. Хвёдараўка Краснап.
ДРЫБЯШЧЭЦЬ, дзеясл. Дрынчаць, бразгаць. Дрыбяшчыць шыбка ат ветру. Хвёдараўка Краснап.
ДРЫВАЛОМ, -у, м. Вялікі, дужы, здаровы чалавек. Дрывалом етый калі ўдаря, дык надоўга зыстанецца. Хвёдараўка Краснап.
ДРЫВОТНЯ, -і, ж. Дрывотня. Тапор на дрывотні астаўсь, прынясі наныч у хату, ато прыпасьць можыць. Бабынічы Мсцісл.
ДРЫГАЛЫ, -аў, мн. л. Крывулі, прыладжаныя да канцоў задняй восі крывыя жэрдкі ў возе вазіць бярвенні. Схадзі-ка к Мікіту, пазыч дрыгалы. Ташна Клім.
ДРЫГВА, -ы, ж. Дрыгва. Балота ў нас — адна дрыгва. Зарубец Крыч.
ДРЫЖЫКІ, -аў, мн. л. Дрыжыкі. Я так замерзла, што ўвесь час на целу дрыжыкі ходзюць. Слаўнае Мсцісл.
ДРЫК, -а, м. заал. Авадзень. Дрык больна ўкусіў мяне за руку. Тур'я Чэрык.
ДРЫМАЦЬ, дзеясл. Дрымаць. От будзіць седзячы дрымаць, а ня ляжыць спаць. Барысавічы Клім.
ДРЫПАК, -а, м. Танец. Дзеўкі скачуць дрыпака. Палуж Краснап.
ДРЫПАНУЦЬ, дзеясл. Драпануць, уцячы. Спужалысь ды й дрыпанула зь лесу двору. Парадзіна Мсцісл. Як дрыпануў, дык толькі яго й бачылі. Маластоўка Краснап.
ДРЫПАЧКА, -і, ж. Шавецкая прылада выціраць драўляныя цвічкі ў боце. Пыдай дрыпачку гвозьдзя выцірці ў боце, ато ногу будуць муліць. Тур'я Чэрык.
ДРЫЎНЯНЫЙ, прым. Драўляны. Наш Янкель пабудываў у горадзе дрыўняны дом. Лешчынка Мсцісл.
ДРЫХНУЦЬ, дзеясл. Дрыхнуць, спаць. Матка дзяцей пабуджая, а яны дрыхнуць сабе. Чаго ты дрыхніш цэлінінькі дзень? Палуж Краснап.
ДРЭВА, -а, н. Дрэва. Пяруном разьбіла дрэва. Зубоўка Раснян. Згніло маё дрэва, лежачы пыд сьцяной. Лешчынка Мсцісл. Пуня зробліна зь яловыга дрэва. Сідараўка Хоцім.
ДРЭННА, прысл. Дрэнна, кепска, нядобра. Пупраў пупок у лямпі, ато дрэнна гарыць. Палуж Краснап.
ДРЭННЫЙ, прым. Дрэнны, кепскі, нядобры. Дрэнный квасёл урадзіў. Лютня Краснап. Дрэнныя ў цябе праскоўка, глядзі, штоб іна ня пырвалась. Міляцічы Крыч.
ДРЭНЧЫЦЦА, дзеясл. Непакоіцца. Чаго ты дрэнчысься, можа не прападзець, ня золыта. Кокатава Мсцісл.
ДРЭНЧЫЦЬ, дзеясл. Дрэнчыць, непакоіць. Ча цябе радзіміц дрэнчыць! Кокатава Мсцісл.
ДРЭНЬ, -і, ж. Дрэнь. Сусім дрэнь маё здароўя: стаў слаб, часта хварэю, працуваць ні магу. Сохана Мсцісл. Учубучылі мне нейкую дрэнь, а ні тывар. Хвёдараўка Краснап.
ДРЮК, -а, м. 1. Дручок, палка. Як заеду дрюкым, то мала ня будзе. Хвёдараўка Краснап. Навука ня ходзіць бяз дрюка. Прыказка. Гібалы Касцюк. 2. Род азярода для сушкі лёну. У дрюках сушаць абрэзаныя галоўкі лёну. Хвёдараўка Краснап.
ДРЯМЛІВЫЙ, прым. Драмлівы. Дзед стаў дрямлівым: абы дзе сеў, так і дремліць. Мануйлы Краснап.
ДУБ, -а, м. 1. Дуб. Ны нашый мяжы стаіць вялізный, разьвесістый дуб. Юшкавічы Раснян. К дубу смыла ні прыліпніць. Бяседавічы Хоцім. 2. Вялікі човен для абслугоўвання плытагонаў. Бяз дуба плыты гыняць ні пайдзём, абізацілна каб дуб быў. Залесавічы Крыч.
ДУБАЛЬТ, -у, м. Дубальт, падвойная колькасць. Твой кажух дубальт лепшы за мой. Балакеры Мсцісл.
ДУБАЛЬТОВЫ, прым. Дубальтовы, падвойны. Нада ўстыўляць дубальтовыя вокны, халодна ўжо. Валымар Раснян.
ДУБАЛЬТОЎКА, -і, ж. Дубальтоўка, стрэльба з дзвюма рулямі. Дзе б ета ўзяць дубальтоўку добрую ны мядзьведзя схадзіць, ато ён, падла, скот задзіраіць. Цёмны Лес Раснян.
ДУБЕЦЬ, дзеясл. Дубець, мерзнуць, дранцвець ад холаду. Бацька ў дарозе недзе дубеіць біс кужуха ў такій холыд. Маластоўка Краснап.
ДУБОВІК, -а, м. Рулявы на лодцы-дубе. Ты садзіся за дубовіка, а я веслываць буду. Барысавічы Клім.
ДУБОВЫЙ, прым. Дубовы. Як ты памреш, дык я табе асінавый крыж і дубовый нымагільнік зьдзелыю. Бяседавічы Хоцім. Сідар націсаў дубовых сьпіц. Ташна Клім.
ДУБОК, дубка, м. Памянш. ад дуб. З таго дубка адсек я полыз. Ташна Клім.
89 👁