Старонка 151
◀ / 512 ▶
Залькова Раснян. Дзежку новыю купіла бліны печ. Барысавічы Клім. ДЗЕЖЫЧКА, -і, ж. Дзежачка, невялікая дзежка. Баба купіла дзежычку з зачыняткый. Жлобін. ДЗЕЙКАЦЬ, дзеясл. Дзейкаць, гаварыць. Людзі дзейкуюць, што скора будзець выйна. Дубеец Касцюк. Дзейкыюць людзі, што йна зьвізалыся зь ім. Брылёўка Краснап. ДЗЕІЛЬНЫЙ, прым. Талковы, разумны. Калі ўжо выбіраць, дык дзеільных, каб тойк быў. Парадзіна Мсцісл. Аксён — хлопіц дзеільный: ны якоя дзела ні пыстаў — усюдых мыладзец. Высокі Бор Краснап. ДЗЕЛ, -у, м. Падзел. Тыкая сварка ўзьнілась, што бязь дзелу ніяк ні абыйдзісься. Палуж Краснап. ДЗЕЛА, -а, н. Справа. Ну, браце, дзела тваё — дрэнь. Фядотава Буда Міласл. Дзела було ў мясывід, пысьля хряшчэньня. Палуж Краснап. Работа. Ні нада яму мішаць, ён заніт дзелум. Бяседавічы Хоцім. ДЗЕЛАЦЬ, дзеясл. Рабіць. Што ёй ні скажы, дык іна наўпроці дзелаіць. Юшкі Мсцісл. Дзелый крепкія ніты, каб ні рваліся. Слаўнае Мсцісл. ДЗЕЛЫЦЦА, дзеясл. Рабіцца. Ня скрыгый зубамі, ато мне жутка ат етыга дзелыіцца. Канічы Касцюк. Як пычаў ён адчыкрыжываць на сходцы ўсё, што толькі ны язык узьляціць, ажно стыдна дзелылыся. Слаўнае Мсцісл. ДЗЕЛЫЦЬ, дзеясл. Рабіць. Ен жа такей работнік, што ні возьміць дзелыць, дык у руках гаріць. Арцёмаўка Міласл. Сымавольства пашло: што хто хочыць, то і дзелыіць. Касперка Міласл. ДЗЕЛЯ, прыназ. Дзеля, для. Прынясі дзеля каровы клінцоў. Тур'я Чэрык. Кыля саду ўкыпалі слуп дзеля гіган. Рачкавічы Навазыбк. ДЗЕННІК, -а, м. Адгароджанае месца ад току ў гумне, сгарана. У дзенніку ўжо мала саломы зысталося, ня хопіць ды вясны. Барысавічы Клім. ДЗЕНЬ, -дня, м. Дзень. Дзень ужо троху болія. Фядотава Буда Міласл. Хлопіц набегыўся за дзень, дык сьпіць. Івоны Мсцісл. ДЗЕНЬ АТОДНЯ, прысл. Дзень у дзень, дзень пры дні, штодня. Хлопцы дзень атодня п'юць сымагонку. Гаўрыленка Бялынкав. ДЗЕНЬ У ДЗЕНЬ, прысл. Дзень у дзень, штодня. Дзень у дзень п'е. Ніколі цьвярозыга ні пыбачыш. Парадзіна Мсцісл. Дзень у дзень ідзе дождж цэлыю нядзелю. Раздзел Мсцісл. Дзень у дзень п'ець. Палуж Краснап. ДЗЕНЬУДЗЕННЫЙ, прым. Штодзённы, заўсёдны. Ета мой дзеньудзенный кужушок, я йго ні ськідаю с плеч штодзень. Клясін Краснап. ДЗЕРАВА, -а, н. Дзерава, дрэва. Бег, шургануўсь аб дзерава плячом — рукаў выдраў. Парадзіна Мсцісл. ДЗЕРАВЕНЬСЬКІЙ, прым. Вясковы. У дзеравеньськіх хатах пол усягды займаець пылавіну хаты, бо там сьпіць чуць ні ўся сім'я. Пірагова Мсцісл. Курніца — дзеравеньськыя хата без трубы. Янава Раснян. ДЗЕРАЗА, -ы, ж. бат. Дзераза. Дзеці прынясьлі дзеразы прыбіраць школу. Халдзееўка Хоцім. ДЗЕРВЯНЕЦЬ, дзеясл. Дзервянець. Ногі дзервянеюць ат холаду. Маляцічы Крыч. ДЗЕРІВА, -а, н. Дзерава, дрэва. На етым дзеріві лісьця пасохла. Гарадок Міласл. ДЗЕРІЎЦА, -а, н. Памянш. ад дзеріва. А вунь мыя хатычка, лі вады || Зь вісокыга дзеріўца — зь лібяды. З нар. песні. ДЗЕРЦІ, драць, дзеясл. Дзерці, рваць. На што ты дзярэш траву? Іванаўка Хоцім. ДЗЕРЫВА, -а, н. Дзерава, дрэва. Ета дзерыва прягкыя. Хвёдараўка Краснап. ДЗЕСІЦЬ, -і, ліч. Дзесяць. Дзесіць шупікыў выйграў. Хвёдараўка Краснап. Квакуха вывіла дзесіць цыплёнкуў. Арцёмаўка Міласл. ДЗЕСЯТНІК, -а, м. Дзесяцкі, выбраны пры старым ладзе ў дапамогу старасце. Праца дзесятніка ня цяжкыя, яму толькі на сход закызаць. Міцькаўшчына Мсцісл. ДЗЕСЯЦЬ, -і, ліч. Дзесяць. Дзесяць чысьлінак — будзе пасма. Парадзіна Мсцісл. Грэбля ўжо дзесяць гадоў ні праўліна. Касперка Міласл. ДЗЕТКА, -і, н. Дзіця. Сьпі, дзетка, сьпі, заплюшч вочкі! Івоны Мсцісл. ДЗЕТУХНА, -ы, н. Дзіця. Дай мне, дзетухна, лапушухны! Куркаўшчына Мсцісл. А ідзі, сістра, двору, твае дзетухны плачуць. Багацькаўка Мсцісл. ДЗЕТЫЧКА, -і, ж. Памянш. ад дзіця. Дзетычка ты мыя, прінясі мамі вадзіцы! Гарадок Міласл. Зьвінчай дзетычак у добрый час,|| А ў шчасьлівую гадзіну. З нар. песні. ДЗЕЎБАНУЦЬ, дзеясл. Дзеўбануць. Певень як дзеўбанець курыцу ў гылаву! Янаўка Раснян. Дзеўбануў тыпаром у бярозу і пашоў. Мсціслаў. ДЗЕЎБАЦЬ, дзеясл. Дзяўбаць. Пісклёнык нешта ўсё дзёўбаіць, пы двару бегаючы. Івоны Мсцісл. ДЗЕЎКА, -і, ж. Дзеўка. Дзеўка мне пы ныраву. Палуж Краснап. На вуліцы дзеўкі с хлопцымі гуляюць, а я зы работый сьвету ні бачу. Машавая Бялынкав. Лі калодзіжа лі студзёныга ||Дзеўка з вадою стыяла. З нар. песні. ДЗЕЎЧАТЫ, -аў, мн. л. Дзяўчаты, дзеўкі. Дзіўчаты пычалі запіваць вясёлыя песьні. Слаўнае Мсцісл. ДЗЕЦЦА, дзеясл. Дзецца. Ідзе ж дзеўся мой рушнік, ато і апцерці нечым? Ідзе ж дзелыся наша леічка, красіну трэба ўліць у лямпу, а бізь яе баюсь, што рызальлю? Лешчынка Мсцісл. ДЗЕЦЬ, дзеясл. Дзець. Дзе ты дзеў асялок, нада касу пайстрыць? Арцёмаўка Міласл. Іван, дзе ты дзеў кляпень? Ташна Клім. ДЗЕРЫН, -у, м. Дзёран. Нада дзёрыну нарезыць ны магілку дзедыву. Фядотава Буда Міласл. Магілку абкласьць дзёрным. Брылёўка Краснап.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 512 ▶