Старонка 139
◀ / 512 ▶
ГРАМЫТА, -ы, ж. Грамата. Грамыта яму ні даецца; тры зімы ў школу хадзіў, і нічога ні знаіць. Сапрынавічы Мсцісл. ГРАНОК, -нка, м. заал. Ластаўка берагавая, стрыж. Гранок пыляцеў. Гранкі літаюць. Мсціслаў. ГРАХВІНЯ, -і, ж. Графіня, вялікая пані. Эйш, ікая грахвіня, рукі зымараць баіцца. Палуж Краснап. ГРАЦ, грыца, м. Матыка. Грацым акучываюць бульбу. Крычаў. ГРАЦЬ, дзеясл. Граць. Або грай, або грошы аддай. Мсціслаў. ГРАЧЫХА, -і, ж. бат. Грэчка. Грачыха цьвіцець прыгожымі бела-розавымі цьвецікамі. Пірагова Мсцісл. Высып ты гэту грачышку ў лазобку. Добрае Мсцісл. ГРЕБАВАЦЬ, дзеясл. Грэбаваць. Што вы не ясьцё? Можа гребаваеце нашаю ядою? Дубеец Касцюк. ГРЕБІНЫЙ, прым. Грэбены. Барджэй ты варочайся: туча находзіць, а сена ня гребіна. Гібалы Касцюк. ГРЕБЛІВЫЙ, прым. Грэблівы. Дужа ты греблівый — есьць адной ложкай з намі ні хочыш. Ну, й будзіш галодный. Высокі Бор Краснап. Аксёна дужа греблівыя — іна чужую кохту ні надзеніць. Б. Хутары Краснап. ГРЕБЛЯ, -і, ж. Грэбля, гаць. У павыдкі греблю прырвала, дык цяперь речка саўсім пірясохла. Бяседавічы Хоцім. ГРЕБЫВАЦЬ, дзеясл. Грэбаваць. Вы намі ня гребывайця. Карма-Пайкі Крыч. ГРЕСЬЦЬ, дзеясл. Грэбці. Ета сена яшчэ волкывата, ніхай пыляжыць, нільзя яго такім гресьць. Арцёмаўка Міласл. ГРЕХ, -а, м. Грэх. У вялікій пост нільзя есьць зь мясым — грех. Слаўнае Мсцісл. ГРЕЧКА, -і, ж. Грэчка. Гречку ўжо пасеілі. Гусаркі Клім. ГРІБ, -а, м. Грыб. Масьлінка з блінамі, а пост з грібамі. Гібалы Касцюк. Трэба нызыпасывыцца к зіме ягыдымі, грібамі. Палуж Краснап. Сяньні я ныбрала ў лесі целый кузыў грібоў. Бяседавічы Хоцім. Доля мыя, у грібы хадзіла, || Доля мыя, грібоў ні ныбрала. З нар. песні, М. Г. 109. ГРІБНЫЙ, прым. Грыбны. Етый год — грібны. Дзіснакіта Мсцісл. Грібны смуж. Юркаўка Крыч. Я знаю грібноя месца ў лесі. Цёмны Лес Раснян. ГРІБЯНЕЦ, -нца, м. Грабянец. Пыдайка мне грібянец, нада гылаву пычысаць. Бяседавічы Хоцім. Пріехыла Хадоска с-пыд вінца, || Зашукалыся грібінца. З нар. песні, М. Г. 19. ГРІБЯШОК, -шка, м. Грабянец. Я купіла сабе ў гылаву грібяшок. Слаўнае Мсцісл. ГРІВА, -ы, ж. Грыва. Конь пыхадзіў кылы прясла, дык цэлыя гріва і хвост дзядоў нычыплялысь. Бяседавічы Хоцім. ГРІДА, -ы, ж. Града. Адна гріда морквый зысаджына, а другая — репый. Асмолавічы Мсцісл. ГРІЖДАНІН, -а, м. Грамадзянін. Гріжданін, вы паціралі трі рублі, вазьміця. Горкі Краснап. ГРІЖДАНКА, -і, ж. Грамадзянка. Скажыце, гріжданка, айдзе ў вас сільсавет? Б. Хутары Краснап. ГРІЗЬНЯ, -і, ж. Грыжа. Пыдняў бірвяно ны калёсы, і грізьня набегла, чуць ні скончыўся: так крічаў, пыка ні ўправілі. Хвёдараўка Краснап. ГРІЎКА, -і, ж. Памянш. ад грыва. Пышанічка на ніўку, || Каб прівіла кыня за гріўку. З нар. песні, М. Г. 100. ГРІЎНА, -ы, ж. Грыўня, 10 кап. Дыгыварілісь па рублю ў дзень, а зыплаціў па восім грівін — вось жулік. Арцёмаўка Міласл. ГРІХВІЛЬ, -я, м. Грыфель. Купі мне тата крындаш і гріхвіль. Слаўнае Мсцісл. ГРОБ, -а, м. Труна, дамавіна. Адзіноцтва ў гроб зыгыняіць. Пірагова Мсцісл. Сьвякрову ў гроб кладуць. Багацькаўка Мсцісл. ГРОЗНЫЙ, прым. Грозны. Грозін жук, ды ніхто яго ні баіцца. Дзеражна Касцюк. Грозін ураг, но мы яшчэ гразьней. Слаўнае Мсцісл. ГРОМ, -у, м. Гром. Гром грыміць, і блішчыць мылыдня. Кокатава Мсцісл. Зыстукацеў гром, як на лесьніцы. Хвёдараўка Краснап. Пысьля грому быў дождж. Іванаўка Хоцім. ГРОМКА, прысл. Громка, голасна, гучна. Хлопцы з дзеўкамі вясёла жыртывалі і громка сьміялісь. Сохана Мсцісл. Громка бье твой мушкет. Юркаўка Крыч. ГРОШ, -а, м. Грош. У мяне німа ні грыша. Слаўнае Мсцісл. Грош яму цына ў базарны дзень. Паўлавічы Клім. ГРОШЫ, -аў і -ый, мн. л. Грошы. Плаці грошы, і рыспалогу німа. Палуж Краснап. Во калі б меў я кучу грошы, то быў бы шчасьліў. Лешчынка Мсцісл. Баба прашнулыся, ужыгнулыся, што грошый няма. Ельня Краснап. Згубіў усе грошы. Ушакі Чэрык. Брат прыслаў два чырвонцы грошаў. Пірагова Мсцісл. ГРОШЫК, -а, м. Памянш. ад грош. Во грошыкі круглыя, як талеркі. Залессе Клім. ГРУБА, прысл. Груба. Груба ён зь ім абыходзіцца. Машавая Бялынкав. ГРУБКА, -і, ж. Грубка, печачка, галандка. Склаў у хаце печ і грубку. Палуж Краснап. У Макара добрая грубка: дроў мала бярэ, і цёпла. Зялёны Луг Мсцісл. Грубка топіцца праз дзень. Малюшын Краснап. ГРУБЫЙ, прым. Тоўсты. Твае ніткі грубыя, а мае тонкія. Гарбавічы Касцюк. ГРУД, -у, м. Груда, куча. Етый груд хвырасту трэба спаліць. Хвёдараўка Краснап. Нымылацілі целый груд саломы. Слаўнае Мсцісл. Лясьнік зыгыдаў скласьці дровы ў груды. Турэйск Краснап. ГРУДА, -ы, ж. Груда, замёрзлая гразь. Была грязь, а сяньнішнім марозым падмерзла, дык зьдзелылыся тыкая груда, што ані ехыць ня можна. Слаўнае Мсцісл. ГРУДЗІ, -дзей, мн. л. Грудзі. Зысланіла грудзі, і дыхаць некуды. Гібалы Касцюк. Узрачны быў яе бацька: тоўсты, вісокі — бырыда на ўсі грудзі. Ушакі Чэрык. ГРУДЗІНА, -ы, ж. Грудзіна. Грудзіна — самыя ўкусныя мяса. Высокі Бор Краснап. ГРУЗ, -а, м. Груз, цяжар, паклажа. Так цяжка было падымаць груз, чуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 512 ▶