Старонка 131
◀ / 512 ▶
Пірагова Мсцісл. У газэці пішуць, што лятун разбіўся. Маластоўка Краснап. ГАЙ, -я, -ю, м. Гай. Пысьля дажджу пыйдзем у гай у грыбы. Журбін Бялынкав. А з-пыд гаю, гаю вецір веіць, || Кызачынька пшанічыньку сеіць. З нар. песні. ГАЙНО, -а, н. Бярлога, логава. Прінясі саломы сьвіньням, ніхай гайно сабе здзелыюць. Брылёўка Краснап. ГАК, -у, м. Лішка, прыбаўка (ужываецца толькі з прыназоўнікам). Ад Амсьціслаўля да Пірагова вёрст дзевіць із гакым будзіць. Пірагова Мсцісл. Ды будзя тры вярсты з гакым, а біз гаку вярстоў з пяток. Палуж Краснап. Прайшоў вёрст пяць з гакым. Паходавічы Чэрык. Да Мыластоўкі будзіць пяць вёрст з гакым. Хвёдараўка Краснап. ГАКЫЦЬ, дзеясл. Гакаць. Гакнуў тыпаром у бярэзіну, дык сок і пырснуў. Хвёдараўка Краснап. ГАЛ, -у, м. Прагаліна ў лесе. Прыгожый гал у лесі. Палуж Краснап. Вышлі мы з лесу ны гал, аж там заіць скачыць; я прыцэліўся ды бухнуў, дык на месьці й пылажыў. Журбін Бялынкав. ГАЛЁЗУХІ, -аў, мн. л. Саромныя часткі цела. Схувай свае галёзухі. Хвёдараўка Краснап. ГАЛЁНКА, -і, ж. Голень, частка нагі ад калена да ступы. Выціўся галёнкый аб брыж. Зоры Чэрык. ГАЛЁНЫ, -аў, мн. л. Шнур з блішчастымі ніткамі залатога колеру. Ныбрала сукна, купіла галёнаў і пашыла сабе сыян, а андрак ня носіць. Юркаўка Крыч. У нашыга пупа різа абшыта ўнізу ўся чысьцінька бліскучымі галёнымі. Слаўнае Мсцісл. На спадніцу бліскучыя галёны нашыла. Касцюшкавічы Крыч. ГАЛЕНЬ, гальня, м. Венік, якім мятуць хату [змецены венік, дзяркач]. Увесь галень рассыпыўся, і хату нечым падмесьці. Усполле Раснян. Трэба галень у печы спаліць, каб мароз ня быў. Хвёдараўка Краснап. Вазьмі галень і пыдмяці хату. Азерцы Клім. ГАЛЕЦЬ, дзеясл. Бяднець. Стаў галець ён з тых пор, як пыгарэў. Добрае Мсцісл. Спычатку конь нагу злымаў, а тады мядзьведзь карову зыдраў, а далей, як пышло, дык не адно, то другоя, згалеў саўсім чылавек. Юркаўка Крыч. ГАЛІК, -а, м. Гаплік. Зашпілі галік. Хвёдараўка Краснап. ГАЛІНА, -ы, ж. Галіна, ветка дзерава. Атламі галіну і пыдгані кыня. Дубеец Касцюк. У яблыні вецір галіну злымаў. Зоры Чэрык. ГАЛІХВЭ, н. Галіфе. Пашыў сабе новыя галіхвэ. Хоцімск. ГАЛІЦА, -ы, ж. заал. Галка. На пуні сядзела галіца. Гібалы Касцюк. ГАЛІЦЦА, дзеясл. Галіцца [быць ахвочым], зайздросціць. Ня бойсь, ні ўкрадуць — хто ны такоя дабро пыгаліцца? Парадзіна Мсцісл. Ні нада галіцца многа зьдзелыць: луччы мала, ды хырашо. Арцёмаўка Міласл. Ні гальня ны чужое. Гібалы Касцюк. ГАЛКА, -і, ж. заал. Галка. Ен ні 'тлічыць, што галка, што варона. Арцёмаўка Міласл. Чорныя галкі сядзелі ны сьнягу. Пірагова Мсцісл. Бачыш, ляціць некыя птушка — ні то варона, ні то галка. Ушакі Чэрык. ГАЛОВУХНА, -ы, ж. Галава. Галовухна мыя бедныя, а што ж я рабіць буду! Зоры Чэрык. Прыпала мыя галовухна! Гусарка Клім. ГАЛОВЫЧКА, -і, ж. Памянш. ад галава. Ныкысаўся ны маю галовычку. Палуж Краснап. Выніў кызача свой войстрый меч, || Зьняў Марусі галовычку з плеч. З нар. песні. ГАЛОДНЫЙ, прым. Галодны. Затручыный пырасёнык кладзецца ў лясу, а галодный воўк як зьесьць, так і здохніць. Бяседавічы Хоцім. Калі німа варыва, дык я галодна. Галоўчыцы Клім. Нашы сьвіньні ўсё паелі і галодныя — крычаць. Слаўнае Мсцісл. ГАЛОП, -у, м. Галоп, конскі бег. Конь шпаріць галопым. Слаўнае Мсцісл. Вырвасюга етый ніколі ня едзіць паціху, а ўсё галопым. Юркаўка Крыч. ГАЛОСКА, -і, ж. Рэха. Як крыкнуў, дык аж галоска пышла па лесе. Касцюшкавічы Крыч. ГАЛОТА, -ы, ж. Галота, беднасць. Азяліла мяне гэта галота — куды хош дзівайсь. Добрае Мсцісл. ГАЛОЎКА, -і, ж. Памянш. ад галава. Галоўка мыя бедныя, нішчасныя! Касцюшкавічы Крыч. Зыпрыпала галоўка мыя, зыпрагінула! Брылёўка Краснап. Нахілі сваю галоўку. Васілёўка Хоцім. Ды галоўка мыя ў вянку, || Німа майго татухны ў дамку! З нар. песні. Зарэчча Мсцісл. ГАЛУБ, -а, м. Голуб. Галуб пылітаў, пылітаў і сеў ны стряху. Лешчынка Мсцісл. ГАЛУБЕЦ, -бца, м. Голуб. Ны страхе сядзіць галубец і варкуіць. Лешчынка Мсцісл. Янка пыставіў ны галубцоў сільлё. Дубоўка Аршаншчына. Галубцы пасьцёрлі ўсю крышу. Новыя Капачы Мсцісл. ГАЛУБІЦА, -ы, ж. бат. Галубіца, дурніца, чорная ягада. Зося, пойдзем сяньні ў галубіцы. Барысавічы Клім. Іна ныбярэць галубіцы і ны станцыі прыдаець зы чарніцы. Зоры Чэрык. ГАЛУБКА, -і, ж. Галубка, самка голуба. Галубка ўжу ны яйцых села. Стары Дзедзін Міласл. Ні хацелыся галубцы || Кыла голуба сядзець. З нар. песні, М. Г. 29. Галубка, ласкальны зварот да жанчыны. Улі, галубка, варыва — я галодзін. Лютня Краснап. А мыя ж ты таічка, мыя галубка, і што толькі людзі ні гаворюць. Азерцы Клім. ГАЛУБНІК, -а, м. Пярэдняя частка хаты. У галубніку стыяла бочка. Тур'е Чэрык. ГАЛУБЧЫК, -а, м. Памянш. ад голуб. Пріляцеў галубчык ды галубычкі, селі сабе ны стряхе і варкуюць. Большая Багацькаўка Мсцісл. Галубчык, іранічны зварот да вінаватага ў чым-небудзь. Ага! Пыпаўсь, галубчык. Зоры Чэрык. ГАЛУБЫЧКА, -і, ж. Памянш. ад галубка. Б'юцца, дзяруцца ды два голубы || Зы галубычку. З нар. песні, М. Г. 72. ГАЛУЗА, -ы, м. і ж. Жэўжык, балаўнік. Такей жа галуза, што нідзе пакою яму
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 512 ▶