Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ВЫСІЛЯЦЦА, дзеясл. Высяляцца, пераходзіць на другое месца на жыццё. 3 нашый вёскі пачынаюць высіляцца ў Ciбір. Большая Буда Касцюк. Яны скора буду ць высіляцца з етый хаты; будуць nipiіжджаць на хутыр. Арцёмаўка Міласл. ВЫСІМНАТЦЫТЫЙ, лічэбнік. Васемнаццаты. Вн жа камуніст, яшчэ ў высімнатцытым гаду пыступіў у парцію. Арцёмаўка Міласл. ВЫСІЧ, высічы, дзеясл. Высечы. Высік шваю дроў. Хвёдараўка Краснап. Высіклі лес, дык стала тыкая неміріч, што ні прайці, ні праехыць. Слаўнае Мсцісл. ВЫСКАЛІЦЬ, дзеясл. Выскаліць. Ш го ты выскаліў зубы? Касцюковічы. ВЫСКАЧЫЦЬ, дзеясл. Выскачыць. Выскачыў з агню ўвесь абпаліный. Пірагова Мсцісл. Пыпраў завірт, ато аглоблі выскачу ць з саней. Крычаў. Заткыла выскачыла, i палілася выда. Рэкта Раснян. r ВЫСКЫЛІЦЦА, дзеясл. Выскаліцца, выскаліць зубы. У наійыга Кузьмы тыкая нікрасівыя морда: нешта як выскіліцца, ды аж гідка. Канічы Касцюк. Сыбака выскыліўсь — ды ны мяне. Сохана Мсцісл. ВЫСКЬІЧКА, -i, ж. Выскачка, бег з падскокам. У выскычку панёсься. Палуж Красна п. ВЫСКЫЧЫЦЬ, дзеясл. Выскачыць. Зь мярлогі выскычыла лісіца. Добрае Мсцісл. Шворын выскычыў, конь побег c пірядком, а воз абярнуўся. Бяседавічы Хоцім. Вн дужа зьлякнуўся, як душа ня выскычыла. Б. Хутары Краснап. ВЫСЛАВІЦЬ, дзеясл. Абгаварыць, абмяславіць. Твыя дычка так i хоча, каб каго выславіць. Касцюковічы. / ВЫСЛУЖЫЦЬ, дзеясл. Выслужыць, заслужыць. Служыш ты яму добра, але што ты выслужыш — палядзім. Затоны Раснян. ВЫСОКА, прысл. Высока. Сяньні твой хлопец узьлез на ліпу так высока, што страшна глядзець. Касцюковічы. Бусел ляцеў высока. Кажамякіна Крыч. Кыла нашыга пруда выслана высока грэбля. Лешчынка Мсцісл. ВЫСОК1И, прым. Высокі. Пы шляху рос высокій бірізьняк. Слаўнае Мсцісл. Я троху пытургуваўсь, дык ён, праўда, зьніжыў цану, ну толькі ета цына ны такога кыня дужа высокыя. Арцёмаўка Miласл. У лашчыні трыва луччый расьце, чым на высоким месьці. Гарбавічы Касцюк. ВЫСТАНКІ, -аў, мн. л. Астаткі. Яму зысталіся выстанкі. Хоцімск. ВЫСТРАІЦЬ, дзеясл. Пабудаваць. Селма я выстраіў сяньніцу i гумно. Красоўка Раснян. ВЫСТРЫЛІЦЬ, дзеясл. Выстраліць, стрэліць. Выстрыліў я раз — абмахнуўся, у другі — зноў. Пірагова Мсцісл. Лясьнік выстріліў. i пы лясу пашоў адгалосык. Гібалы Касцюк. ВЫСТУДЖЫВЫЦЦА, дзеясл. Выстуджвацца, рабіцца халодным. Кылі вы будзіця кардохлі ў хату насіць, дык хата будзіць выстуджывыцца i спаць будзіць холодна. Арцёмаўка Міласл. ВЫСТУДЖЫВЫЦЬ, дзеясл. Выстуджваць. Hi 'ткрівай дзьвері, ні выстуджывый хату. Б. Хутары Краснап. ВЬІСТУДЗІЦЬ, дзеясл. Выстудзіць. За дзень чыста хату выстудзілі, бегыўшы з двору, то на двор. Высокі Бор Краснап. ВЫСТУПАЦЬ, дзеясл. Выступаць, паказвацца. Гыркаўка цьвіцець жоўтым цьветам, калі яе сырваць — унізе выступаець горкае мылако. Пірагова Мсцісл. ВЫСТЫВЩЬ, дзеясл. Выставіць. Матрос выстывіў голыя пелькі. Хвёдараўка Краснап. ВЫСТЫГНЫЦЦА, дзеясл. Выстагнацца, наплакацца. Нада було даць ёй удоўль выстыгныцца, ато іна ніяк ні супакоіцца. Добрае Мсцісл. ВЬІСТЫГНЫЦЬ, дзеясл. Выенчыць, выпрасіць. Hi хацеў яму даць, ды як npiстаў c прозьбый — выстыгныў-ткі. Б. Хутары Краснап. » ВЫСТЫУКА, -i, ж. Выстаўка. Янка ны выстыўку павёў жырыбца. Typ'e Чэрык. ВЫСТЫЯЦЬ, дзеясл. Выстаяць. Укыnaŭ ты дубовыя шулы, дык вароты даўжэй выстыяць. Слаўнае Мсцісл. ВЫСУШЫЦЬ, дзеясл. Высушыць. Я ўжо высушыў сваю 'еўню. Маластоўка Краснап. ВЬІСЫДКІ, -дак, мн. л. Высадкі,] высаджаныя на насенне буракі, капуста ці іншая гародніна. Етыя высыдкі ўжу pacпусьцілісь i скора цьвісьць будуць. Арцёмаўка Міласл. Быгата высыдкыў вы сёліта нысадзілі: i бурякі, i капуста, морква. Хвёдараўка Краснап. ВЫСЫЛАПІЦЬ, дзеясл. Высалапіць, выставіць з рота язык. Зымарыўся бягучы, аж язык высылапіў. Рассохі Касцюк. ВЫСЫЛАЦЬ, дзеясл. Пасылаць, высылаць. Дачушка татухну вон высылала: II — Выйдзі, выйдзі, татухна, зы eapoцейкі. 3 нар. песні. ВЫСЫПАЦЦА, дзеясл. Высыпацца, сыпацца. Ня сып поўна, бо будзіць высыпацца. Тульдава Раснян. ВЫСЫПАЦЦА, дзеясл. Высыпацца, многа спаць. Сьпі, сынок, высыпайся, бо як пайдзеш у сылдаты, то мо' там i ні дадуць. Затоны Раснян. Сьпі ж, мыя Юлічка, высыпайся, || H i к татухну йдзеш — к сьвёкырку. 3 нар. песні, М. Г. 14. ВЫСЫПАЦЬ, дзеясл. Высыпаць. Куды высыпаць буракі, на бульбу ці што? Тульдава Раснян. Высып ты гэтую грачышку ў лазобку. Добрае Мсцісл. Табаку высыпалі ў кісет. Сідараўка Краснап. ВЫСЫПАЦЬ, дзеясл. 1. Высыпаць. Высыпай гэта ў кош ды бяжы ўніз, каб там не адгрыбалі. Каробчына Мсцісл. 2. Каласіцца, выплываць коласу. Жыта ўжу вялікыя, стала высыпаць, скора цьвісьці будзіць. Арцёмаўка Міласл. Жыта высыпая. Маластоўка Краснап. ВЫСЫХАЦЬ, дзеясл. Высыхаць, сохнуць, ссыхаць. Наша вішня высыхаіць. Рэкта Раснян
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

type, стўд, стўдж
9 👁
 ◀  / 512  ▶