Старонка 115
◀ / 512 ▶
ВУХНЫЛЬ, -я, м. Вухналь. Куваль зыгнаў вухныль у жывоя, і конь ны нагу ступіць ня можыць. Восаў Краснап. ВУЦІНЫЙ, прым. Качыны. Пастушкі ныпалі на вуціныя гняздо. Палуж Краснап. Вуціныя яйца большы за курыныя. Зубоўка Раснян. ВУЦІНЯТКА, -а, н. Качанятка. Вутка з вуціняткымі пашла ны ряку, адно вуцінятка зысталося. Шарэйкі Касцюк. ВУЦЮГ, -а, м. Прас. Рыспалі вуцюг, мне нада гладзіць плацьця. Павыдумлялі цяпер нейкыя гладжыньня вуцюгамі, раней— пыкычаў у кычалкі і ныдзівай так. Слаўнае Мсцісл. ВУЧАНІК, -а, м. Вучань. Вучанік прішоў із школы. Лешчынка Мсцісл. ВУЧАНЬ, вучня, м. Вучань. Вучань павесіў кайстру ны сьцяне. Ганнаўка Клім. Былазе, што прышоў ныстаўнік, ато вучні б не займалісь. Юшкавічы Раснян. ВУЧОНЫСЬЦЬ, -і, ж. Асвета. Чылавеку з вучонысьцю ўсюды дарога. Палуж Краснап. ВУЧЫЛІШЧА, -а, н. Школа. Наша вучылішча харошыя, відзіш, і падмурык з кірпічу складзін, а печкі ў сярёдкі дык кахыльныя. Арцёмаўка Міласл. Ты пойдзеш у вучылішча ці не? Канічы Касцюк. ВУЧЫНІК, -а, м. Вучань. Спычатку ён быў вучыніком у століра, а цяпер так наўчыўсь, што зрабіўся яго пыдмайсцеркым. Сохана Мсцісл. Вучынікі ўжу с школы ны абед пабеглі. Хвёдараўка Краснап. ВУЧЫЦІЛЬ, -я, м. Настаўнік. Вучыціль пыказываў нам конпыс. Шарэйкі Касцюк. У нашым вучылішчу харошый вучыціль. Арцёмаўка Міласл. ВУЧЫЦЦА, дзеясл. Вучыцца. Ён вучыцца ны казённый кошт. Арцёмаўка Міласл. Ні нада табе вучыцца. Хоцімск. ВУЧЫЦЬ, дзеясл. Вучыць. Нашто цябе вучыць, ты й так вучоны. Ушакі Чэрык. ВУШКІ МЯДЗЬВЕЖЫЯ, бат. Мядзвежыя вушы, дзіванна вялікая. Ат парэзык трэба браць мядзьвежыя вушкі — жоўтый цьвяток ны ялывіных. Хвёдараўка Краснап. ВУЮН, -а, м. Уюн. Вуюноў цэльныя вядро нылавіў. Хвёдараўка Краснап. ВЫ, займ. Вы. Станьця вы, дзядзічкі, ўсі ў ряд, ||Пойдзіць Мыланка бацькі йскаць. З нар. песні, М. Г. 17. Кыла вас яма глыбокыя, чаму вы яе не засыпіце, ато праехаць нільзя. Арцёмаўка Міласл. ВЫБАЙ, -я, м. Выбоіна, выбітая калёсамі глыбокая каляіна. Кыткамі глубокія выбаі пынадзелылі. Хвёдараўка Краснап. ВЫБАР, -у, м. Выбар. Глядзі не абмахнісь у выбары. Кокатава Мсцісл. ВЫБАРАК, -рка, ж. Тое, што застаецца пасля адбору, астатак. Пызыгрыбастылі сабе лепшыя кускі, а нам цяпер зысталіся адны выбаркі. Пірагова Мсцісл. ВЫБАЧЫЦЬ, дзеясл. Выбачыць. Выбачце мне, дзядзечка, болей ня буду. Зубоўка Раснян. ВЫБАЧЭНЬНЯ, -я, н. Выбачэнне. Прашу выбачэньня за мае ранейшыя к вам адносіны. Канічы Касцюк. ВЫБЕГАЦЦА, дзеясл. Выбегацца, набегацца. Хлопчык выбігыўсь, цяпер сы смакым есьць. Палуж Краснап. ВЫБЕЛЕНЫЙ, прым. Выбелены, пабелены. Ета пылатно луччы выбелена і шырі за тоя. Арцёмаўка Міласл. ВЫБЕЛІЦЬ, дзеясл. Выбеліць, зрабіць белым. За лета нада пылатно выбеліць. Зубоўка Раснян. ВЫБІРАЦЬ, дзеясл. Выбіраць. Не, кылі ўжо выбіраць, дык дзеільных, каб тоўк быў. Парадзіна Мсцісл. Выбірай касу, якую хочыш, налюба. Маластоўка Краснап. Ніхай сыма выбіраіць, пы крайній меры, ня будзіць жалкувацца. Арцёмаўка Міласл. ВЫБІТЫЙ, прым. Выбіты. У вакне выбіта шыба. Бель Мсцісл. Абклеены, абабіты. Каморка выбіта шпалерамі. Людагошч Мсцісл. ВЫБІЦЬ, дзеясл. Выбіць. Ганна выбіла ў вакне кватэрку. Гібалы Касцюк. Выбіў дзьверы з пітніка. Хвёдараўка Краснап. ВЫБЛІСНУЦЬ, дзеясл. Выбліснуць, выглянуць з-за хмар. Було хмарна, а цяперь сонца выбліснула. Палуж Краснап. ВЫБРАЦЦА, дзеясл. Выбрацца, вылезці з чаго-небудзь. Ішоў уночы, як ускачыў у нейкыю каўдобіну — чуць выбраўся. Пірагова Мсцісл. Выехаць (з кватэры, напрыклад), пераехаць. Ён тут жыў, але выбраўся недзе ў горыд ці што. Вародзькава Крыч. Сабрацца. Толькі выбраўся ў горад ехаць, а тут — дождж. Горлава Раснян. ВЫБРАЦЬ, дзеясл. Выбраць. Трэба выбраць тоўстыя бірвяно на луткі. Тур'е Чэрык. ВЫБРЫЦЦА, дзеясл. Выбрацца, вылезці з чаго-небудзь. Нізнама, як выбрыцца з етыга лесу. Палуж Краснап. Каб ні натуга кыня, дык ба нам і ня выбрыцца з балота. Слаўнае Мсцісл. ВЫБРЫЦЬ, дзеясл. Выбраць. Дрэнныя месца пыд ціплянішча выбрылі. Бародзіч Краснап. Я выбрыў сабе зорічку — || Хуць іна малінька — ясьнінька, || Між усіх зорічак знашнінька. З нар. песні. Большая Багацькаўка Мсцісл. ВЫБЫР, -у і -а, м. Выбар. Глядзі ж ні абмахніся ў выбыры. Кокатава Мсцісл. Зь етых тываріў выбыр ні вялік. Маластоўка Краснап. ВЫБЫРКІ, -рак, мн. л. Выбаркі, перабранае. Лепшыя яблыкі прыдаў — адны выбыркі зысталісь. Слаўнае Мсцісл. Нашто мне даеш выбыркі, іх ніхто ні бярець, выбырык і мне ні нада. Маластоўка Краснап. ВЫВАДЗІЦЦА, дзеясл. Выводзіцца, пераводзіцца. З етый тырбаношкі ніколі капейка ні вывадзілысь. Бяседавічы Хоцім. ВЫВАДЗІЦЬ, дзеясл. Выводзіць. Дзядзька пышоў кыня вывадзіць. Горлава Раснян. ВЫВАЗІЦЬ, дзеясл. Вывозіць. Нада з пуні вывазіць гной. Слаўнае Мсцісл. ВЫВАЛІЦЬ, дзеясл. Вываліць, выкінуць. Нада сена вываліць у пуню ды пы снапы ехыць, ато ўночы, бадай, дождж будзіць. Заходы Раснян.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 512 ▶