Старонка 111
◀ / 512 ▶
ВОБРАЦЕНЬ, -тня, м. Памылка ў снаванні красён. Пыклала сяньні адзін толькі вобрацень, як снывала кросны. Хвёдараўка Краснап. ВОБУЙ, -і, -ві, м. зборн. Абутак. Трэба дзецям новы вобуй купіць, ато зысталіся босыя. Касцюковічы. Падай з печы мой вобуй. Крычаў. Вобуй спріўляць нада — зіма ны парозі. Хвёдараўка Краснап. ВОБЧЫСТВА, -а, н. Грамада. Усім вобчыствым парышылі пуправіць дарогі і масты. Сохана Мсцісл. Што вобчыства скажыць, так і будзіць. Высокі Бор Краснап. ВОБЫД, -а, м. Вобад. У тваім, братка, катку дужа добры вобыд. Бязводзічы Мсцісл. ВОГАЛАЎ, -ва, м. Аброць, плеценая з канапляпага валакна [ці раменная], без повада. Мікіта сьплёў новы вогалаў ны жаробку. Бязводзічы Мсцісл. ВОГЕР, -а, м. Жарабец. Ні бачыў ты, Алесь, майго вогера? Канава II Хоцім. Бацька павёў кабылу да вогера. Горлава Раснян. ВОГНІВА, -а, н. Крэсіва. Дзед, каб зыкурііць, дыстаў з зыпазухі кісет с тыбакыю, скалку, губу і вогніва; губу пылажыў ны скалку, а вогнівым стаў высікаць агонь. Слаўнае Мсцісл. ВОГНІК, -а, м. Вогнік, гнойныя болькі на твары [на барадзе ў дзяцей]. У дзяўчынкі вогнік на мордзі, нада вуглем абвесьць ды пышыптаць, як мяне вучыла бабчыха адна. Арцёмаўка Міласл. ВОГНІШЧА, -а, н. Вогнішча, агонь [касцёр], раскладзены на полі ці ў лесе. Холыд быў, дык мы ў рызлажылі вогнішча сірод лесу, а тут лясьнік прішоў ды накрычаў ны нас. Ушакі Чэрык. ВОГЫЛАЎ, м. Вогалаў, аброць без повада. Атвяжы повыд і дай мне вогылаў. Бяседавічы Хоцім. Вогылаў раменны, а пывады пянькховыя. Ташна Клім. Ета ня цэлыя аброць, вогылыў, ды яго пывады нада зьдзелыць. Хвёдараўка Краснап. ВОДАЛЬ, прысл. Збоку, на невялікай адлегласці. Ты ня стой водаль, а ідзі дыпамажы яму выехаць. Касцюковічы. Трошку водаль ат майго двара цячэ рэчка. Кокатава Мсцісл. ВОДГУЛЬЛЯ, -а, н. Водгулле, рэха. Як крыкнуў, аж водгульля пы лясу пашло. Арцёмаўка Міласл. ВОДЛУГ, прыназ. Згодна з. Так ізьдзелылі, водлуг таго, як ён кызаў. Арцёмаўка Міласл. ВОЖЖЫ, -аў, мн. л. Лейцы. Вожжы выпалі ў каток. Парадзіна Мсцісл. ВОЖКІ, -каў, мн. л. Лейцы. Нехта ўкраў мае вожкі, і нечым зыважджыць кыня. Лешчынка Мсцісл. Ахрэм зьвіў новыя вожкі. Бязводзічы Мсцісл. Вяроваччыя вожкі намыкаюць у дождж. Пухнава Раснян. Бяры вожкі ў рукі і кіруй. Хвёдараўка Краснап. Дзяржы крепка вожкі, каб конь ні пабег з гары. Слаўнае Мсцісл. ВОЖЫГ, -а, м. Палка з апаленым канцом, жыган. Хоць ты яго вожыгым пары. Кокатава Мсцісл. ВОЗ, -а, м. Воз. Купіў воз дроў зы два рублі. Мсціслаў. Саломіныя падушка з возу спала. Багацькаўка Мсцісл. Конь упудзіўся і абярнуў воз. Дубеец Касцюк. Янка ны аборку ныкасіў воз сена. Куляшоўка Клім. ВОЗДУХ, -у, м. Паветра. Пысьля дожджу воздух чыстый. Сохана Мсцісл. У іх у хаці затхлый воздух. Кокатава Мсцісл. ВОЗІРА, -а, н. Возера. Наша возіра глубокыя. Слаўнае Мсцісл. Здалі ат хутыра возіра ёсьць. Трубільня Краснап. На возіры шмат дзікіх качак. Ушакі Чэрык. ВОЗКА, -і, ж. Возка. Крывалы ўжываюцца для возкі бярвеньняў. Горлава Раснян. ВОЗКРІ, -раў, мн. л. Соплі. З носу возкрі цякуць, хуць ба выцер ты іх. Горкі Краснап. ВОЗЬНІК, -а, м. Вознік, рамізнік. Мне пупаўся сёньні возьнік такі, што ледва прывез. Пушкова Раснян. Возьнік, пыгыняй свайго гнедыга — хутчэй даедзім. Ушакі Чэрык. ВОЙ, выкл. Вой, ой. Вой, парасінка капнула мне на лоб. Ушакі Чэрык. ВОЙСТРАВУГОЛЬНЫЙ, прым. Востракутны. Дом на скосык вуліцы войстравугольный. Краснаполле. ВОЙСТРЫЙ, прым. Востры. Войстры твой нож. Іванаўка Хоцім. Войстрыя сякера. Большая Багацькаўка Мсцісл. Твой кырындаш войстры? Шарэйкі Касцюк. Войстрыя ваша скобля. Бялішчына Мсцісл. ВОЙСЬКА, -а, н. Войска. Войська цэлае ідзець. Большая Багацькаўка Мсцісл. Адзін сын у войську служыць, а другей недзе ў шахтых. Пабкі Раснян. ВОКА, -а, н. Вока. Маленькі аськёпычык зыляцеў мне ў вока. Юшкі Мсцісл. Іна ік гляніць, дык абізацілна што-нібудзь зьдзеіцца — ці вока ў яе такоя, ці хто яе ведыіць. Арцёмаўка Міласл. Ны дваре цемінь — хуць вока выкалі. Гарбавічы Касцюк. ВОКЫЛА, прысл. Вакол, наўкола, каля. Верціцца кыля ды вокыла, а самый сутнысьці ні кажыць. Бяседавічы Хоцім. ВОКЫРАК, -рка, м. Кумпяк. Інбар атамкнутый, і вокыркі ўсі пызыбраны. Пірагова Мсцісл. ВОЛ, -а, м. Вол. Чый гэта вол чорный зыйшоў ды нас? Большая Багацькаўка Мсцісл. Ён прыцавіты, як той вол. Немерка Раснян. ВОЛАК, -а, м. Рыбалоўная снасць, невад. Мы лавілі рыбу волыкам. Чыгрынаўка Раснян. Волак пырваўсь, і рыба ўся ўцікла. Парадзіна Мсцісл. ВОЛАСЬЦЬ, -і, ж. Воласць. Міхалка паперку із воласьці дастаў. Гібалы Касцюк. ВОЛЕ, -я, н. Воле, валё. Куры ячменім пынабівалі волі, ледзь ходзяць. Сохана Мсцісл. ВОЛІК, -а, м. Памянш. ад вол. Прыдайбабка, воліка. Меншая Багацькаўка Мсцісл. ВОЛКАСЬЦЬ, -і, ж. Волгласць, вільготнасць. Гэта сена нельга класьць у пуню, у ім яшчэ есьць волкасьць. Крупныя Касцюк. ВОЛКЫВАТЫЙ, прым. Вільготны. Ета сена яшчэ волкывата, ніхай пыляжыць, нільзя яго такім гресьць. Арцёмаўка Міласл. ВОЛЫК, -ка, м. Волак, зімняя дарога ў лесе, па якой вывозяць волакам бярвенні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
◀ / 512 ▶