ВІЛЯХВОСТ, -а, м. Чалавек, што «віляе хвастом», падліза. Ай, ня слухай ты етыха віляхвоста, сяньні так, а заўтрі другоя зыпяець. Слаўнае Мсцісл.
ВІНА, -ы, ж. Віна. Віна ў етым ні мыя, што так стала — я етыга ні хацеў. Цірэні Раснян.
ВІНАВАТЫЙ, прым. Вінаваты. Ежлі ваша група не рабіла нічога, дык ніхто вам ні вінават. Лар'янава Мсцісл. Яго дык і стоіць біць, бо ён вінаваты. Касцюковічы.
ВІНАКУРНЯ, -і, ж. Бровар. Тут была панскыя вінакурня, ды згарела ў рівалюцыю. Палуж Краснап.
ВІНІГРЭТ, -а, м. Вінегрэт. Атварі бурячкоў, бульбы, а я прінісу агуркоў, і зьдзелыім вінігрет на сьніданьне. Хвёдараўка Краснап.
ВІНІЦЬ, дзеясл. [Вінаваціць]. І вініць некыга — сам зьдзелыў. Горкі Краснап.
ВІННЫЙ, прым. Вінаваты. Ён у гетым ні вінны: на нівінныга ныпалі. Цірэні Раснян. Вінны. Вінныя ягыда, вінныя яблыкі. Янаўка Раснян. А плавыла вінныя чара ў віннаре, || А плакыла Ганутычка ў каморе. З нар. песні, М. Г. 33.
ВІННЫСЬЦЬ, -і, ж. Віна, вінаватасць. Тут зусім ні пры чом яго віннась, і ныпыдаць ны яго німа чаго. Добрае Мсцісл.
ВІНО, -а, н. Віно. Ці ведаеш, мо твайму хворыму каб віна купіў, царкоўныга, мо пымагло б. Арцёмаўка Краснап. Ёсьць у мяне длі бабусі бочычка віна. || Ня гневыйся, бабусічка, што йна ні пыўна: || Сы пічалі, сы кручіны сыма атпіла. З нар. песні. Багацькаўка Мсцісл.
ВІНОЎНЫЙ, прым. Вінаваты. Пу праўдзі скызаць, ён у етым дзеле саўсім ні віноўный, а яго прісудзілі ны два гады астрогу. Бяседавічы Хоцім.
ВІНТ, -а, м. Вінт. Вінт у сымыпряткі ні пыдцягыіць. Хвёдараўка Краснап.
ВІНУВАЦІЦЬ, дзеясл. Вінаваціць. Сам вінуватый, а другіх вінуваціць. Горкі Краснап.
ВІНЧАЛЬНЫЙ, прым. Вянчальны. Нада ж такому нішчасьцю быць — недзе свой вінчальны персьцінь паціряла. Гусарка Клім.
ВІНЧАЦЦА, дзеясл. Вянчацца. Яны вінчацца ні будуць, у сельсавеці толькі запішуцца. Янаўка Мсцісл.
ВІНЧАЦЬ, дзеясл. Вянчаць. Пятрусь хочыць пыбрацца з Ганныю, але ж яны блізкія крэўныя, поп вінчаць ня будзіць. Асмолавічы Мсцісл.
ВІНЫВАЦІЦЬ, дзеясл. Вінаваціць. Ён мяне вінываціць у кражы. Зачым вінываціць дырма чылавека, калі ён пра ета нічога ні знаіць. Слаўнае Мсцісл.
ВІНЫГРАД, -у, м. Вінаград. Прыехыў Міхась з Крыму, віныграду прівёз і мяне пычастуваў. Цірэні Раснян.
ВІР, -а і -у, м. Вір, глыбокае месца ў рацэ, дзе вада завівае, круціць. Ён купаўся, пыпаў у вір і заліўся; на другей дзень мёртвыга дысталі. Арцёмаўка Міласл. У нашай рэчцы ёсьць бальшыя віры. Шчыпыў Раснян. Ня лезь у вір, ато затопісься. Расна.
ВІР, -а, м. Вірок, прылада для звівання нітак у клубок. Вір нада другей зьдзелыць: етый ніткі ўжу ні дзержыць. Горкі Краснап.
ВІРА, -ы, ж. Частаванне, якое наладжвае хлопец, што дайшоў [дасягнуў] сталага ўзросту, сваім старэйшым таварышам. Бяз віры, брат, не абойдзешся: у хлопцы ня прымем. Мікалаеўка Клім.
ВІРАБЕЙ, -б'я, м. Верабей. Дзеўкі паселі ў рад, як віраб'і ны зыгародзьдзі. Парадзіна Мсцісл. Як унадзіліся віраб'і ў проси, хоць махылым мыхай. Палуж Краснап. Кошка пыймала вірыб'я. Башары Раснян.
ВІРБАЛОЗ, -у, м. бат. Вербалоз. Паўз рэчкі расьцець вірбалоз. Хвёдараўка Краснап.
ВІРЗІЯ, -яі, ж. Чалавек, што гаворыць абы-што [і сама лухта]. Ты сяньні, Іван, як вірзія вярзеш, што ў гылаву прыйдзець. Канічы Касцюк. Вірзія, вярзець, што пупала! Хвёдараўка Краснап. Вярзіла, вялікі чалавек. Вырас вірзія, ды дурный, і калі ты ўжо розуму ныбярэсься? Пірагова Мсцісл.
ВІРОК, вірка, м. Вірок. Зыцягні нітку ў вірок, так руку ніткый парежыш. Горкі Краснап.
ВІРОЎКА, -і, ж. Вяроўка. Адматалысь віроўка, амаль кывярзень з нагі ні згубіўсь. Ушакі Чэрык.
ВІРХАВОДКА, -і, ж. Верхаводка, неглыбокая грунтовая вада, што ўвесну ідзе па лёдзе. У рацэ на лёдзе пыявілысь ужо вірхаводка, хутка лёд пойдзіць. Хвёдараўка Краснап.
ВІРХАК, -а, м. Коннік. Нейкія два вірхакі паехалі сягоньня цераз дзярэўню. Пірагова Мсцісл. Ціліграму вірхак прівез. Горкі Краснап.
ВІРЦЯНО, -а, н. Верацяно. Нымытала поўныя вірціно нітык. Іна на сыныпрадку прадзе, а ні на вірцяно. Касцюшкавічы Крыч.
ВІРЫШЧАНЬНЯ, -я, н. Верашчанне. Да чаго ўжо ета вірышчаньня ныдаела, пірістаньця вы, пырысяты! Касцюшкавічы Крыч.
ВІРЫШЧАЦЬ, дзеясл. Верашчаць. Вірышчыць, як парасё ў прасьлі. Парадзіна Мсцісл.
ВІРЯБЕЙ, -б'я, м. Верабей. Я злавіў сяньні віріб'я. Лешчынка Мсцісл. Вірябей зьвіў гняздо пад стрехый. Касцюшкавічы Крыч.
ВІРЯБІНА, -ы, ж. Верабіна [рабіна]. У лесі вірябіна ўжу пасьпела. Высокі Бор Краснап.
ВІРЯЦЕНЦА, -а, н. Вераценца. Слаўныя віряценца Іван вытачыў. Большая Багацькаўка Мсцісл.
ВІСАЖЫР, вісажор, -а, м. Сузор'е. Скора будзець дзень: вісажыр ужо высока. Дубеец Касцюк.
ВІСАЧЭЗНЫЙ, прым. Павеліч. ад вісокій. У бровыры вісачэзны комін. Слаўнае Мсцісл.
ВІСЕЦЬ, дзеясл. Вісець. Задоўка вісіць у пуні на крюку. Башары Раснян. Кучомка вісіць ны сьцяне. Крычаў. У шахве вісела адзежа. Іванаўка Хоцім.
ВІСІЛЬНІЦА, -ы, ж. Вісельня. Вісільніца пы табе плачыць, варюга ты. Хвёдараўка Краснап.
ВІСНА, -ы, ж. Вясна. Вісна пачынаіцца ў марці месіцы; маріц — першы месіц вясны. Арцёмаўка Міласл.
73 👁