Старонка 107
◀ / 512 ▶
нітка пырвалыся, а ты ні замеціла. Слаўнае Мсцісл. 2. Верна. Рятуй, рятуй, мыя міла, || Кылі верна любіла. З нар. песні, М. Г. 137. ВЕРНЫЙ, прым. Верны. Мой верный абаронца — кій сукуватый. Пірагова Мсцісл. Там верный чарвоніц будзіць за тры дні — ідзём туда работыць. Бяседавічы Хоцім. ВЕРТКІЙ, прым. Вёрткі, лёгкі ў руках. Наста — вёрткыя дзеўка, лоўка скачыць. Палуж Краснап. ВЕРХ, -а і -у, м. Верхавіна, вяршына. Ляцеў сылавей чэріз трі лясы, чэріз чатырі, || Ай ны пятым лясе сеў сабе ны вярсе. З нар. песні, М. Г. 13. ВЕРХАВОДКА, -і, ж. 1. Неглыбокая грунтовая вада. Тут погрыба нельга выкыпаць, верхаводка затопіць. 2. Дробная рыбка. У нашый ряке толькі 'дна верхаводка, а пырядычный рыбы німа. Вародзькава Крыч. ВЕРХІ, прысл. Вярхом, конна. Верхі ны злодзія ўсьсеў ды дувай яго душыць. Палуж Краснап. ВЕРХНІЙ, прым. Верхні. Жаночыя сарочка шыецца з двух частак: верх і ніз, верхнія частка завецца чэхлікам. Машавая Бялынкав. Адбі верхнію дошку мылатком. Мсціслаў. ВЕРХНЯК, -а, м. Верхняя перакладка вушакоў. Верхняк асеў, і дзьверы не зачыняюцца. Пухнава Раснян. ВЕРША, -ы, ж. Верша, прылада лавіць рыбу. У вершу налезла быгата рыбы. Хвёдараўка Краснап. ВЕРЫЙНЯ, -і, ж. Верая, шула, у якое прымацоўваюцца вароты. Верыйню нада новыю зьдзелыць, ато вароты ня дзержыцца. Верыйня дзяржыць вароты. Пухнава Раснян. ВЕРЫС, -у, м. бат. Верас. Ны нашым узвальлі сёліта зырадзіў адзін верыс. Добрае Мсцісл. ВЕРЫЦЬ, дзеясл. Верыць. Сідыр ня верыць мне, а я яйбогу ня быў там. Палуж Краснап. Ня вер ты етыму 'бманшчыку, абманець ён цябе. Белы Камень Бялынкав. ВЕРЬБА, -ы, ж. Вярба. Калі на верьбі адсычае кара, будзем зьнімаць дудкі. Гібалы Касцюк. ВЕРЯЦЕНЬ, -я, м. Верацяно з пражаю. У мяне ўжо веряцень пяць нітак адсучына. Старае Сяло Мсцісл. ВЕРЯШЧАЦЬ, дзеясл. Крычаць, шумець. Досыць табе ўжо веряшчаць, нічога ня чуваць зы тваім крыкам. Гібалы Касцюк. ВЕСАЖОР, -а, м. Сузор'е. У Весажоры сем зор. Хвёдараўка Краснап. Весажор ужо нізка спусьціўся, днець скора будзіць. Пухнава Раснян. ВЕСІЛА, прысл. Весела. Ат зьвёздычык, браціц, табе весіла будзіць. З нар. песні, М. Г. 131. ВЕСКА, -і, ж. Вёска. Быў у нашый вёсцы асілык, дык ён усіх пабдрыў. Старае Сяло Мсцісл. У нашый вёсцы згарэў будынык. Шумячы. Вёска ад вёскі на пыўвярсты. Сапрынавічы Мсцісл. ВЕСТАВЫЙ, м. Кур'ер, лістаносец, паштар. Веставый пісьмы разнося. Хвёдараўка Краснап. ВЕСЬЦІСЯ, [весца], дзеясл. Весціся. Вёўся хлеб ды вясны, а з вясны ўжо німа. Хвёдараўка Краснап. ВЕСЬЦЬ, дзеясл. Весці. Яму толькі баньку ў грыбы [губы] ўдзець, ды й весьць ны пыказ. Хвёдараўка Краснап. ВЕТАШОК, -шка, м. Памянш. ад ветах; месяц у апошняй квадры. Веташок ужо ўзышоў. Кокатава Мсцісл. ВЕТКА, -і, ж. Галінка. Птушка піріпархувыя зь веткі на ветку. Палуж Краснап. Нада яловых ветык нылымаць: прыбраць школу к сьвяту. Сохана Мсцісл. ВЕТЛІВА, прысл. Ветліва, пачціва. Ветліва пыздароўкыўся. Гібалы Касцюк. ВЕТЛІВЫЙ, прым. Ветлівы, пачцівы. Хлопіц ветлівый, усігда здароўкыіцца перьвый сы старшымі. Аляксандраўка Краснап. ВЕТРІК, -а, м. Памянш. ад вецер. Ветрік павіваець. Іванаўка Хоцім. ВЕТРІНІК, -а, м. Легкадумны чалавек, ветранік. Іму б толькі гуляць, ветрінік такей, ды работы яго ні зыцягніш. Палуж Краснап. ВЕТРЫНЬНІК, -а, м. 1. Флюгер. Пылядзі на ветрыньнік — куды вецір дмець. 2. Ветраны чалавек. Ён бальшэй ветрыньнік, нічога сталага ня маіць. Хвёдараўка Краснап. ВЕТРЫЦЬ, дзеясл. Сушыцца на ветры. Ніхай бяльлё ветрыіць. Палуж Краснап. ВЕХАЦЬ, вехыць, -хця, м. 1. Падмазка, кавалачак сала падмазваць скавараду. Кепській вехаць, не масьліць скывырады. Бялішчына Мсцісл. 2. Вехаць, шматок мачалы, якім мыюць гаршкі. Памый судно вехцім. Хвёдараўка Краснап. Кызаў нам вехыць удвору ехыць, а кызала ступа: ды гуляйця тута. Прыказка. Большая Багацькаўка Мсцісл. 3. Стары венік, дзяркач. Адзьдзяры гра(я)зь ны масту вехцім. Там жа. 4. Шматок, невялікая колькасць. Дай каню вехаць сена. Касцюковічы. ВЕЦІР, ветру, м. Вецер. Вецір зламіў макушку бярёзы. Хвёдараўка Краснап. У лесі было зацішна ат ветру. Сохана Мсцісл. ВЕЦЬЦЯ, -я, н. зборн. Вецце, галлё. Нада вецьця аблымаць ды надзелыць венікыў. Палуж Краснап. Нехта ў нашый каліны ўсё вецьця пылымаў. Лешчынка Мсцісл. Зы гарою бярёза вецьця гнець, || Там наша Мыланка вянкі ўець. З нар. песні, М. Г. 8. ВЕЧАР, -а, м. Вечар, канец дня. Сонца нізка — вечар блізка. Дзісканіта Мсцісл. ВЕЧАРУХА, і-, ж. Вечар перад вяселлем у маладой. Усе дзяўчаты пашлі ны вечаруху да Удоцьці. Ганнаўка Клім. ВЕЧАРЫНКА, -і, ж. Вечар з гульнямі, скокамі. Ны вечарынцы скачучы, усе боты пабіў. Крычаў. ВЕЧАРЫШЧА, -а, м. Павеліч. ад вечар. Каму вечыр, каму вечыр, || А мне вечарышча. З нар. песні, М. Г. 27. ВЕЧНЫЙ, прым. Вечны [заўсёдны]. У іх вечны ніпырадык — усё сваруцца. Добрае Мсцісл. І навошта гэста вечныя прэчка — вось абы толькі гыварыць ні так, як я. Ушакі Чэрык. ВЕЧЭРУШКІ, -шак, мн. л. Вячоркі, вечары ўзімку, калі збіраюцца дзяўчаты ў адну хату з работаю, часцей прасці. На вечэрушкі сёньня прыдуць хлопцы. Бель Мсцісл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 512 ▶