ВАНДРЫВАНЬНЕ, -я, н. Вандраванне. Твайму вандрываньню і канца ні будзіць — варочайсь ужо дадому скарэй. Ушакі Чэрык.
ВАНДРЫВАЦЬ, дзеясл. Вандраваць. Мой сын паехыў вандрываць у Маскву недзе. Касцюковічы.
ВАНЕЦЬ, дзеясл. Смярдзець. Выда з вашыга калодзіся прытыхлю ваніць. Сохана Мсцісл. Яйцо ваніць. Іванаўка Хоцім.
ВАНЗЭЛЫК, -лка, м. Невялікі пакунак, завязаны ў хусціну. Ладымірь пашоў і ванзэлык панёс, а што ў тым ванзэлку — ні пыкызаў. Горкі Краснап.
ВАНТРОБЫ, -аў, мн. л. Унутраныя органы цела, часцей страўны апарат: страўнік, кішкі. Каб табе вантробы павырвыла! (лаянка). Каменкі Раснян. Вантроба ні пріймаіць гарелкі. Палуж Краснап.
ВАНТРОБЬЯ, -я, н. зборн. Вантробы. Выкінь вантробья сыбаку, няхай паесьць. У нашыя аўцы ўсі вантробья пагнілі. Вярбоўка Раснян.
ВАНЦЫПЫР, -а, м. Нячысцік, люцыфар, чорт. Носіцца, як ванцыпыр. Палуж Краснап.
ВАНЮЧКА, -і, ж. бат. Мяккая трава, цвіце сінім цветам, непрыемна пахне. Чаго так дренна ванючка выняіць, аж гылыва ад яе зыбаліць, жаўшы? А так во, дык мякінькыя траўка і цьвецік сінінькій, макушычка тыкая. Арцёмаўка Міласл.
ВАНЮЧЫЙ, прым. Ванючы. Етыя яйцо ванючыя. Камароўка Крыч.
ВАПЕЛЬНЯ, -і, ж. Вапельня, яма, дзе выпальваюць вапну. Ета вапна доўга ляжыць у вапельні. Канічы Касцюк.
ВАПЕНЬНІЦА, -ы, ж. Вапельня. Вапны ты можыш дыстаць у Рыманавый вапеньніцы. Касцюковічы.
ВАПЕР, -пра, м. Вяпрук, кабан. Вапра біць ны сала пыра. Вярбоўка Раснян. Наш вапер ужу выкырмлін, аж ні ўстаець ад жыру, скора біць будзем. Арцёмаўка Міласл.
ВАПНА, -ы, ж. Вапна. Хату ты можыш пыбяліць вапный. Касцюковічы. Ні забудзься вапны купіць, бо сад пара абмазвыць. Мсціслаў. Гліна. Я сяньні ныкыпаў вапны. Хвёдараўка Краснап.
ВАПРУК, -а, м. Вяпрук, кабан. Мікіта бегаў за вапруком і ніяк ня мог зыгнаць яго ў хлеў. Белы Мох Мсцісл. Забілі к калідам вапрука. Юшкавічы Раснян. Непаваротлівы, няўклюдны [няскладны] чалавек. Ой, якей ты вапрук, дзе ні паверніcься — шкоду наробіш. Хвёдараўка Краснап.
ВАПРУЧОК, -чка, м. Памянш. ад вапрук. Лянь-ка, які вапручок бегае ны дварэ. Беразяк Краснап.
ВАР, -у, м. Вар, кіпяток. Засып у вар гарбаты. Янаўка Мсцісл. Пылажы яйкі ў вар, дык яны й зваруцца. Касцюковічы. Нагрэла вару два чугуны. Лютня Краснап.
ВАРАЖБА, -ы, ж. Варажба. Ішчо шмат людзей, якія вераць у выражбу. Касцюковічы.
ВАРАЖБІТ, -а, м. Варажбіт, чалавек, што займаецца варажбою. Гэта ж вядомы варажбіт — ён усё можыць зрабіць. Ушакі Чэрык.
ВАРАЖБІТКА, -і, ж. Варажбітка, жанчына, што займаецца варажбою, варожыць на картах. Ай, ні кажы, ёсьць цыганкі — добрыя выражбіткі — угадваюць усё. Касцюковічы.
ВАРАЖЭЯ, -і, ж. Варажбітка. Сын зыхвареў, нада к выражэі схадзіць, можа скажыць, што зь ім. Хвёдараўка Краснап.
ВАРАНЫЙ, прым. Вараны, чорны. Выраны конь пад ім так і ходзіць. Большая Багацькаўка Мсцісл.
ВАРАЎНЯ, -і, ж. Пограб, яма, у якой хаваюць бульбу ўзіму. Зачыняй вараўню, ато мароз зайдзе. Мсціслаў.
ВАРВА, -а, н. Варыва, кіслая страва: капуста, боршч. Сёньні вельмі ўкусныя варва, лепій за крупеню. Чыгрынаўка Раснян. На абед зварілі варвы. Канава І Касцюк.
ВАРВАЦЬ, дзеясл. Уварваць. Мяса зубамі варваць трудна, такоя цьвёрдае. Палуж Краснап.
ВАРВУС, -а, м. Варвус, вырвас, нахабны і дасціпны чалавек. Твой сын варвус, нічога ні пыкладзі, усе схопіць. Самацэвічы Касцюк.
ВАРВЫР, -а, м. Варвар, грубы, дзікі чалавек. Чылавека ўбіць можыць, варвыр етый. Краснаполле.
ВАРЗЕКАЦЬ, дзеясл. Размазваць штонебудзь густое. Ні варзекый ты етый мыкарон, а рыскачывай хырашо. Куркаўшчына Мсцісл.
ВАРІВА, -а, н. Варыва. Ідзі зреж кычанок у гародзі, нада варіва зваріць. Арцёмаўка Міласл. Ныкрышы буракоў і троху капусты, зварім варіва. Слаўнае Мсцісл.
ВАРІЦЬ, дзеясл. Варыць. А што мы сёньні варіць будзім? Шчаўя зваріць нада. Чыгрынаўка Раснян.
ВАРКУВАЦЬ, дзеясл. Варкаваць. На страхе галубцы варкуюць. Лешчынка Мсцісл. Дос вам варкуваць да паўночы, спаць нада. Лютня Касцюк.
ВАРОЖКА, -і, ж. Варажбітка, жанчына, што займаецца варажбою, варожыць. Ідзі, нябож, ды варожкі, іна скажыць, хто ў цябе пыкраў: іна ўсё знаіць. Вярба Раснян. Варожка пыкызала ны яго. Хвёдараўка Краснап.
ВАРОК, -рка, м. Мяшок на грошы, капшук. Атдай ты мой варок, там жа ўсі мае грошы! Ушакі Чэрык.
ВАРОНА, -ы, ж. Варона. На страсе сядзіць варона і ў дзюбі нешта дзяржыць. Вярба Раснян. Ні разьзіўляй рот, ато варона ўляціць. Сохана Мсцісл.
ВАРОНІНЬКІЙ, прым. Памянш. ад вараны. Зыпряжы ты свайго варонінькыга. Большая Багацькаўка Мсцісл. Варонінькій конік. Шыркі Раснян.
ВАРОТЫ, -аў, мн. л. Вароты. У пуні вароты з завес звалілісь, і сьнегу набіла ў пуню. Арцёмаўка Міласл. Вароты зачыніў, а хвортку не. Хвёдараўка Краснап. Дзіцячая гульня. Дзеці гуляюць у вароты, бяжы да іх. Шарэйкі Касцюк.
ВАРОЧЫНЫЙ, прым. Варочаны. Ні чыпай етыга сена, ета сена варочыныя. Палуж Краснап.
ВАРОЧЫЦЦА, дзеясл. Варочацца, завіхацца. Барджэй ты варочыйся: туча нахо
78 👁