ХРЫШЧОНАЯ, ж. Хросная маці. Хрышчоная в нас, як мае буты, на покутті сыдыть.
ХРЫШЧОНЫ, м. Хросны бацька. Хрышчоны на юбілій позвав.
ХРЫШЧЭНЫК, м. Хросны сын у адносінах да хросных бацькоў. Miŭ хрышчэнык в школу вжэ підэ.
ХУШЧЫ, прым. Горшы. Нывжэ хушчэй радюгы ны було?
ХЫТАТЫ, незак. Ківаць з боку ў бок. Быз прычыны ны хытай колыску, бо дытя ны будэ спаты. ц ЦАРСКА КОРОНА, ж. Лілія. Раньшэ царскэй короны богато було, сама по собі сіяласа.
ЦАЦКАТЫСА, незак. Вельмі клапаціцца пра каго-небудзь, штонебудзь. Тыпэра з гэтымы дытьмы так цацкаюцца. цилы, прым. Поўны. Цилы віз нахуровалы гарбузів.
ЩВКА, ж. Нехта худы, нешта тонкае. Здаецца, братыха i йість богато, а з выгляду - настояшча цівка. Ц1КОВАТЫ, незак. 1. Пільна сачыць за кім-небудзь; звяртаць увагу на каго-небудзь. Глянь, сорока вжэ знова за цыплюкамы цікуе. 2. Разумець, глядзець (звычайна ў адносінах да малога дзіцяцІ). Внуку тры місяцы, а онь як вжэ цікуе.
ЦОПНУТЫ, зак. Упасці. Муха в воду цопнула.
ЦУКРІВКА, ж. Сорт зімовых салодкіх яблык, а таксама сама яблыня. Цукрівка можэ до Роздва полыжаты.
ЦЫБАХЫ, мн. Ядомыя трубчастыя лісты цыбулі. Цыбахів ны забудь нарваты на загінчыку.
ЦЫБУЛЬНЫК, м. Лупіны з цыбулі. Трэба цыбулъныку назбыраты на Паску, шо б було чым покрасыты яйца.
ЦЫГАНКА, ж. Сорт зімовых яблык, а таксама сама яблыня. Цыганка вся всыпана яблыкамы.
ЦЫГАНСКАЯ ХУСТКА, ж. Вялікая каляровая хустка з кутасамі. Кэдысъ як булы в тыбэ цыганскыі хусткы, то ты богатым шчытавса.
ЦЫДЫЛКА, ж. Кавалак тканіны для працэджвання малака. Цыдылку трэба прокіпятіты, а то пожовтіла. цыплюк, м. Кураня. Кура сама по собі нідэ высыдыла i вывыла цыплюкив, i чымало ix.
ЦЫП-ЦЫП-ЦЫП i ЦЬША-ЦЬША-ЦЬША, выкл. Падзыванне, зварот да цыплят (радзей да курэй). Цып-цып-цып, ідітэ йістыі ЦЫРАТА, ж. Спецыяльная непрамакальная тканіна; плёнка. Цырату на стил застылы, а то ныхорошэ
Дадатковыя словы
хўстка
18 👁